Кутаісі (г.) 6/224

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КУТАІ́СІ,

горад у Грузіі, на р. Рыёні. Вядомы з 6 ст. да н.э. Сталіца Калхідскага (канец 8 — пач. 12 ст.) і Імерэцінскага царства (канец 15 — пач. 19 ст.). У 1810—1917 у складзе Рас. імперыі. 238 тыс. ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. (з-ды аўтамаб., эл.-мех., малагабарытных трактароў і інш.), хім., лёгкая, харчовая. 2 ВНУ, у т. л. ун-т. 3 т-ры. Гісторыка-этнагр. музей, Дом-музей З.П.Паліяшвілі. Карцінная галерэя. Руіны храма Баграта (10—11 ст.).

т. 9, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кутаі́сі нескл. м. Kutassi n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Кутаи́си г. Кутаі́сі нескл., м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЗАЦЭНІ́ДЗЕ (Георгій Самсонавіч) (23.2.1910, г. Кутаісі, Грузія — 5.5.1976),

грузінскі геолаг. Акад. АН Груз. ССР (1955), акад. АН СССР (1968). Скончыў Тбіліскі ун-т (1929). З 1933 у пед. ін-це Кутаісі. З 1934 у Тбіліскім ун-це (у 1958—59 рэктар). У 1955—58 віцэ-прэзідэнт АН Груз. ССР. Навук. працы прысвечаны праблемам палеавулканалогіі, сувязі магматызму з тэктонікай, вулканагенна асадкавага літагенезу.

Тв.:

Влияние вулканизма на образование осадков. М., 1965.

т. 6, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСА́ДЗЕ (Акакій Аляксеевіч) (6.8.1899, г. Кутаісі — 23.3.1978),

грузінскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1936). Праф. Тбіліскага тэатр. ін-та (1949). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1917. З 1920 у Груз. т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі; у 1935—55 гал. рэжысёр). З 1958 гал. рэжысёр Груз. т-ра імя Л.Месхішвілі (Кутаісі). З 1969 акцёр груз. т-ра ў г. Руставі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў і пастановак: Ахма («Анзор» С.Шаншыяшвілі), Пэпія («Апавяданне жабрака» І.Чаўчавадзе), Яга («Атэла» У.Шэкспіра), Франц Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Шуйскі («Вялікі гасудар» У.Салаўёва; і рэж.), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага; і рэж.). З 1924 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1951; Дзярж. прэмія Грузіі імя Руставелі 1975 (усе за тэатр. работы).

т. 4, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКАЛА́ДЗЕ (Якаў Іванавіч) (28.5.1876, г. Кутаісі, Грузія — 10.3.1951),

грузінскі скульптар; заснавальнік груз. рэаліст. скульптуры. Нар. маст. Грузіі (1946). Правадзейны чл. АМ СССР (1947). Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы ў Маскве (1892—94), Адэскай рысавальнай школе (1894—98), у Парыжы (1899—1901 і 1904—10), дзе больш года працаваў у А.Радэна. Адзін з заснавальнікаў (1922) і першых праф. Тбіліскай АМ. Творам уласціва імкненне да адухоўленасці вобраза. Аўтар помнікаў Э.Нінашвілі (1911), А.Цэрэтэлі (1914), К.Леселідзе (1947) у Тбілісі, А.Цулукідзе ў Кутаісі (1923), партрэта груз. паэта 12 ст. Чахрухадзе (1944), надмагілля Чаўчавадзе (1908—10). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948.

Літ.:

Урушадзе И.А. Яков Николадзе: Жизнь и творчество. М., 1968.

Я.Нікаладзе. Грузінскі паэт 12 ст. Чахрухадзе. 1944.

т. 11, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУ́ХАВА (Лідзія Аляксееўна) (17.8.1922, г. Кутаісі — 26.4.1991),

рус. пісьменніца. Скончыла Літ. ін-т імя Горкага (1951). Людзям Палесся прысвечана яе аповесць «Глыбінь-гарадок» (1955, бел. пер. 1958), 1000-годдзю Віцебска — кн. «Віцьбічы» (1974); Ю.Гагарыну — аповесці «Любімец стагоддзя» (1972) і «Спачатку была Зямля...» (1973). Аўтар дакумент. аповесцяў «Сярэбраная кніга Поўначы» (1968) і «Пагранічныя характары» (1978).

т. 1, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРБЕ́ЛІ (Іосіф Абгаравіч) (20.3.1887, Кутаісі — 2.2.1961),

сав. гісторык-усходазнавец. Акад. АН СССР (1935) і АН Арм. ССР (1943). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1911). У 1914—31 дацэнт, праф. Пецярбургскага ун-та. З 1920 хавальнік фондаў, у 1934—51 дырэктар Эрмітажа. Першы прэзідэнт АН Арм. ССР (1943—47). Асн. даследаванні па каўказазнаўстве, гісторыі сярэдневяковай культуры Б. Усходу.

т. 1, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНДЖАПАРЫ́ДЗЕ (Зураб Іванавіч) (н. 12.4.1928, Кутаісі),

грузінскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1966). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1952), з 1971 выкладае ў ей (праф. з 1984). У 1952—59 і з 1970 саліст Т-ра оперы і балета імя Паліяшвілі (Тбілісі), у 1959—70 — Вял. т-ра. Сярод лепшых партый: Абесалом («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі), Міндыя («Міндыя» А.Тактакішвілі), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ). Дзярж. прэмія Грузіі 1971.

т. 1, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)