ніжэйшая царк.-адм. адзінка ў хрысціянстве, якая мае царкву з прытчам і абшчыну веруючых (прыхаджан). У Рус.правасл. царкве П. узначальвае царк. савет, які выбіраецца на агульным сходзе веруючых. Савет выконвае адм.гасп. функцыі: наймае духавенства, клапоціцца пра захоўванне царк. будынка і прадметаў культу, кантралюе выкарыстанне сродкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРТВАЯ МО́ВА,
мова, якая выйшла з ужытку і вядомая толькі па пісьмовых помніках ці запісах, што дайшлі з часу, калі яна была жывой. Часта захоўваецца ў жывым ужыванні ў якасці мовы культу (копцкая мова як мова богаслужэння ў хрысціян-егіпцян, лацінская мова ў каталіцкай царкве, царкоўнаславянская мова ў праваслаўнай царкве, класічная тыбецкая мова ў ламаісцкай царкве ў манг. народнасцей). Больш рэдкім з’яўляецца адначасовае выкарыстанне М.м. ў якасці саслоўнай (каставай жрэцкай, што звязана з яе культавай роляй) і літаратурнай, напр., санскрыт у стараж. і сярэдневяковай Індыі. М.м. можа выкарыстоўвацца ў навуцы (лац. мова). Лексіка М.м. характарызуецца колькаснай абмежаванасцю, лексемамі, значэнне якіх застаецца невядомым, і лексемамі, якія трапляюцца ў тэкстах толькі адзін раз. У выключных сац. умовах магчыма пераўтварэнне М.м. культу ў размоўную (напр., іўрыт). Многія з М.м. сталі набыткам навукі ў выніку дэшыфроўкі іх пісьмовых помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХЕТАТО́Н (егіп. «Гарызонт Атона»),
горад у Стараж. Егіпце, рэзідэнцыя фараона Аменхатэпа IV (Эхнатона), цэнтр культу бога Атона. Знаходзіўся каля Тэль-эль-Амарны. Пабудаваны ў 1-й пал. 14 ст. да нашай эры на краі пустыні. Пакінуты яго жыхарамі пры фараоне Тутанхамоне. Пры фараоне Харэмхебу, які канчаткова знішчыў культ Атона, горад разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СТА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня свяшчэннага ачага рым. абшчыны, курыі, дома. Уяўлялі Весту з тварам, закрытым пакрывалам, з чашай, факелам, скіпетрам і паладыем. Круглы храм Весты стаяў на Рым. форуме, унутры яго знаходзіўся ачаг Весты, у якім вясталкі падтрымлівалі вечны агонь. Да аднаго культу з Вестай належалі Пенаты. У стараж.-грэч. міфалогіі Весце адпавядае Гестыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПІС,
у егіпецкай міфалогіі бог урадлівасці. Цэнтр культу Апіса — г. Мемфіс, дзе ён лічыўся душой бога Мемфіса Птаха і бога сонца Ра. Жывым увасабленнем Апіса быў чорны бык з белымі меткамі на лбе, якога трымалі ў асобным памяшканні, памерлага бальзаміравалі і хавалі ў спец. склепе Серапеўме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА,
у рэлігійных уяўленнях стараж. народаў Малой Азіі багіня зямлі і ўрадлівасці, маці багоў. Яе культ, блізкі да культуКібелы, у 1 ст. да н.э. быў уведзены ў Стараж. Рыме дыктатарам Сулам. У рымлян вобраз М. злучыўся з вобразам рым. багіні вайны Белоны, і М. шанавалася імі пад двайным імем (Ма-Белона).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСВЯЧЭ́ННЕ,
рытуальнае дзеянне служыцеляў культу над рознымі прадметамі для надання ім містычных уласцівасцяў, пасля чаго становіцца магчымым выкарыстанне іх у рэліг. мэтах духавенствам і недухоўнымі асобамі.
Асвячэнню падлягае кожны новы ці адрамантаваны храм, царк. адзенне, культавыя рэчы, што выкарыстоўваюцца пры богаслужэнні; асвячаюцца «святыя дары» (для прычашчэння), вада. Могуць асвячацца таксама новапабудаванае жыллё, грамадскія будынкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТЫС,
у грэчаскай міфалогіі бог фрыгійскага паходжання, любімец Вялікай маці багоў Кібелы. Сімвалам Атыса была хвоя. Паводле адной з легендаў, ён вылегчаў сябе ў рэліг. экстазе і стаў вярх. жрацом культу Кібелы. У гонар Атыса ў Рыме з 15 да 27 сак. праходзілі святкаванні, якія суправаджаліся нястрымнымі оргіямі. Жахі самакатаванняў Атыса апісаў рым. лірык Катул у паэме «Атыс».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫ́ДА,
горад на З Саудаўскай Аравіі. Каля 1,5 млн.ж. (1994). Порт на Чырвоным м.Міжнар. аэрапорт. Транзітны пункт паломнікаў-мусульман, якія накіроўваюцца ў святыя месцы Меккі і Медыны. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: нафтаперапр., нафтахім., цэм., мэблевая, гарбарна-абутковая, тэкст., харчовая. Сталепракатны, аўтазборачны, суднарамонтны, папяровы, змазачных масел з-ды. Будаўніцтва невял. суднаў. Апрацоўка мармуру. Вытв-сць прадметаў рэліг.культу. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНІЗА́ЦЫЯ (ад грэч. canonizō узаконьваю),
у каталіцтве і праваслаўі акт прылічэння тых ці інш. асоб да святых. Ушаноўванне святых пачалося ў перыяд станаўлення хрысц.культу, пэўны парадак К. ўведзены ў 10 ст. Кананізацыйныя працэсы працягваюцца і ў наш час. У Рус.правасл. царкве пытаннямі К. займаецца спец. камісія, прапановы якой разглядаюцца і па іх прымаюцца рашэнні Памесным саборам. Гл. таксама Святыя Беларусі.