ПО́ЛАЦКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т Існаваў у 1953—59 у г. Полацк Віцебскай вобл.Засн. на базе пед. вучылішча. Рыхтаваў настаўнікаў 8—10-х класаўагульнаадук. школы. Тэрмін навучання 4 гады. Меў ф-ты рус. і бел. мовы і л-ры, фізіка-матэматычны. Аб’яднаны з Віцебскім пед. ін-там.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КШАСЫ (стараж.-інд. «тыя, хто ахоўвае» або «тыя, ад каго хаваюцца»),
у старажытнаіндыйскай міфалогіі адзін з гал.класаўдэманаў. У адрозненне ад дэманаў асураў — сапернікаў багоў — Р. выступаюць пераважна ворагамі людзей. У эпасах «Рамаяна» і «Махабхарата» Р. і іх цара Равану перамагаюць богападобныя героі Рама і Лакшмана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«А́ЎДЗІ»
(Audi),
легкавыя аўтамабілі аднайменнай фірмы (ФРГ). Выпускаліся ў 1909—40, з 1966 вытворчасць адноўлена. Вырабляюцца аўтамабілі малога і сярэдняга класаў 35 мадыфікацый (рабочая ёмістасць рухавіка 1,6—2,2 л, магутнасць 66—206 кВт, максімальная скорасць 177—250 км/гадз; 1994). Асаблівасць некаторых мадыфікацый — вядучыя ўсе колы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ТНІК,
1) назва пасады ў некат. прадстаўнічых органах дзярж. улады (міністэрствах, пасольствах і пад.), таксама асоба, якая займае гэтую пасаду. Напр., С. юстыцыі, С. пасольства.
2) У дарэв. Расіі С. наз. чыны розных класаў паводле іерархіі рангаў, што існавалі ў цывільнай службе (напр. надворны С., тытулярны С., калежскі С.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІЯ ГІМНА́ЗІІ,
сярэднія агульнаадук.навуч. ўстановы ў 1865—1915 у Брэсце.
Мужчынская гімназіязасн. ў 1865 як 4-класная прагімназія; у 1901 пераўтворана ў гімназію. Складалася з 8 асн., 4 паралельных (1—4-ы) і падрыхтоўчага класаў. Колькасць навучэнцаў ад 450 да 520. Выкладаліся: Закон Божы, іудзейскае веравучэнне, рус., франц., ням., лац. мовы, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, матэматыка, маляванне, чыстапісанне, музыка, спевы і інш. Зараз у будынку б. гімназіі размешчаны адзін з навуч. карпусоў Брэсцкага універсітэта.
Жаночая гімназіязасн. 1.7.1904. Складалася з 6 асноўных і падрыхтоўчага класаў. У 1905 адкрыты 7-ы, у 1907 — 8-ы дадатковы пед. клас, у 1911 — паралельныя 3-і і 6-ы класы. Колькасць навучэнцаў вагалася ад 400—500 у 1906—07 да 340 у 1915. Выкладаліся: Закон Божы, рус., франц., ням., польск. мовы, гісторыя, матэматыка, фізіка, чыстапісанне, маляванне, геаграфія, славеснасць, рукадзелле, гігіена і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЖАНЕ́ЎСКАЯ (Галіна Анатолеўна) (н. 27.8.1950, в. Лясішча Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1973). Настаўнічала. У 1980—82 на Бел. тэлебачанні, з 1984 у газ. «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1967. У кнігах паэзіі «На мове шчасця» (1973), «Мой сад» (1976), «Званы гадоў» (1980), «Жыла-была...» (1983), «Вечны водгук» (1988), «Невымоўнае» (1991) паэтызуе высакароднасць чалавечых пачуццяў і ўчынкаў, багацце духоўнага свету гераіні-сучасніцы. Яе вершы адметныя глыбокім лірызмам, эмацыянальнай стрыманасцю і драматычнасцю. Піша для дзяцей: п’есы «Іван Світаннік» (паст. 1981), «Шукайце кветку-папараць» (паст. 1985), «Зуб мудрасці» (1984), «Мора, аддай пярсцёнак» (1987), «А як жа Непаседа?», «Чарнабог» (усе паст. 1996), зб-кі вершаў «Сінічка на балконе» (1989), «Рэчы для малечы» (1996) і інш. Аўтар чытанак для 1—2-га класаў «Акрайчык» (1995, з М.Яфімавай) і для 3—4-га класаў «Сцяжынка» (1997). Выступае як публіцыст, крытык, перакладчык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІГУ́МЕН (ад грэч. hēgumenos літар. вядучы),
настаяцель правасл. манастыра (у жаночых — ігумення). У старажытнасці — настаяцель кожнага манастыра; паводле палажэння 1764 у Рас. імперыі — толькі манастыра 3-га класа. І. буйнейшых манастыроў (пасля 1764 манастыроў 1-га і 2-га класаў) маюць тытул архімандрыт. Тытул І. можа надавацца настаяцелю храма, калі ён манах.
Існавала ў 1907—18 у Мінску прыватная ўстанова. Мела прыходскі і 7 асн.класаў. Навучанне платнае. Вывучаліся: законы яўр. веры, рус., ням., франц. мовы, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, хімія, матэматыка, законазнаўства, чарчэнне, чыстапісанне, ваен. гімнастыка, спевы. У 1915 вучылася 325 юнакоў. У 1915 эвакуіравана ў Пензу. Закрыта ў 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́ПЕЛЬ»
(Opel),
сям’я легкавых аўтамабіляў ням. фірмы «Адам Опель». Выпускаюцца з 1898 (з 1929 фірма ў складзе «Джэнерал мотарс»). Легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў маюць рухавікі магутнасцю 33—155 кВт, найб. скорасць да 240 км/гадз. Некаторыя мадэлі «О.» уніфікаваны з «Воксхал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЕ ПЕДАГАГІ́ЧНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА імя А.С.Пушкіна. Засн. ў 1940 у г. Пінск. Імя Пушкіна прысвоена ў 1949. Рыхтуе выхавальнікаў дашкольных устаноў, настаўнікаў пач.класаўагульнаадук. школ. Спецыяльнасці (2000/2001 навуч.г.): педагогіка і псіхалогія дашкольная; педагогіка і методыка пач. навучання; музычнае выхаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.