стылістычная фігура ў паэтыцы, спалучэнне слоў з аднолькавым коранем, але неаднолькавых паводле граматычнай катэгорыі. Прыклад выкарыстання аманімацыі, падпарадкаванай маст. задуме, у вершы Я.Купалы «У купальскую ноч»: «Цемра з нетрай скача скокі...», «Так шукае, лазіць лазам...», «Кветкі пільна я пільную» // На замкоў замкнёна сорак...».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНА́ЛЬНЫ ВЫ́ШУК,
падраздзяленне крымін. міліцыі Рэспублікі Беларусь і некат. краін СНД, сіламі якога ажыццяўляецца аператыўна-вышуковая дзейнасць па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў супраць асобы, грамадскага парадку, бяспекі і інш. Адначасова К.в. з’яўляецца і органам дазнання па справах гэтай катэгорыі. Дзейнасць органаў К.в. рэгламентуецца заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛА́НЫ (позналац. vilani ад лац. villa сядзіба, маёнтак),
розныя катэгорыіфеад.-залежнага сялянства ў краінах Зах. Еўропы ў сярэднія вякі. 1) У Францыі, Германіі, Італіі віланы былі ў параўнальна лепшым юрыд. і маёмасным становішчы, чым інш.катэгорыі сялянства (адсутнасць спадчынных асабістых павіннасцей, большая свабода ў адчужэнні надзелаў, больш шырокія магчымасці перасялення і інш.). Катэгорыя віланаў склалася тут у 9—10 ст. У 13—15 ст. тэрмін «віланы» стаў ужывацца таксама для абазначэння ўсяго сялянства.
2) У Англіі віланы — катэгорыя сялян, якія знаходзіліся ў адной з самых жорсткіх формаў феад. залежнасці (павіннасці «паводле волі лорда», цяжкая паншчына, строгае абмежаванне права пакідаць надзел і інш.). Юрыд. афармленне ін-та віланства завяршылася тут да сярэдзіны 12 ст. У 15—16 ст. віланства паступова ператварылася ў капігольд і як катэгорыя феад. залежнасці віланы ў Англіі зніклі.
дацкі мовазнавец. Праф. Капенгагенскага ун-та. Вывучаў з’явы субстрату ў раманскіх і германскіх мовах. Дастасоўваў да вывучэння моўных з’яў лагічныя катэгорыі. Разам з Л.Ельмслевым у 1931 заснаваў Капенгагенскі лінгвістычны гурток (гл. ў арт.Структурная лінгвістыка), які стаў цэнтрам дацкага лінгвістычнага структуралізму — гласематыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРТА́Ж (франц. courtage),
узнагароджанне брокеру за пасрэдніцтва пры ажыццяўленні біржавай здзелкі. Падлічваецца звычайна ў праміле да сумы заключанай здзелкі і выплачваецца маклеру прадаўцом і пакупніком. Стаўкі К. залежаць ад катэгорыікаштоўных папер і тавараў, аб’ёму біржавых здзелак. Памеры К. вызначаюцца статутам біржы або па ўзгадненні паміж удзельнікам біржавай здзелкі і брокерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАСЕ́КА,
участак лесу, прызначаны для высечкі. Сукупнасць Л. пэўнага года складае лесасечны фонд, у які ўваходзяць Л. высечак гал. і прамежкавага карыстання (гл.Лесакарыстанне). Форма і памеры Л., парадак чаргавання і тэрміны прымыкання, напрамак высечкі залежаць ад катэгорыі лесу, лесараслінных умоў і пераважных відаў дрэў. Разліковая Л. — магчымы памер гадавога гал. або прамежкавага карыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМЫ́ЦКАЯ МО́ВА адна з мангольскіх моў. Пашырана на тэр. Калмыкіі, часткова ў Астраханскай, Растоўскай абласцях, у Стаўрапольскім краі, а таксама ў Кіргізіі (раён воз. Ісык-Куль). Вылучаюцца 2 дыялекты: дэрбецкі і таргуцкі. Для фанетыкі характэрны кароткія і доўгія галосныя, сінгарманізм. Назоўнікі маюць катэгорыі ліку і склону, катэгорыя роду адсутнічае. Прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў. Дзеясловы захоўваюць катэгорыі трывання, стану, ладу, часу, асобы, ліку. У лексіцы значная колькасць запазычанняў з санскрыту, тыбецкай, кіт., араб., перс. і цюрк. моў, а таксама з рускай. У 1648—1924 калмыкі карысталіся зая-кандзіцкім пісьменствам (гл.Мангольскае пісьмо), на якім існуе багатая л-ра. У 1924 быў уведзены алфавіт на аснове рус. графікі, у 1931—38 ужываўся латынізаваны алфавіт, з 1938 пісьменства на аснове рус. графікі.
Літ.:
Павлов Д.А. Современный калмыцкий язык: Фонетика и графика. Элиста, 1968;
Грамматика калмыцкого языка: Фонетика и морфология. Элиста, 1983;
Бардаев Э.Ч. Современный калмыцкий язык: Лексикология Элиста, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Яўген Васілевіч) (н. 26.8.1924, г.п. Пачалма Пензенскай вобл., Расія — 20.10.1973),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка; 2-я цяжкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1969). Суддзя рэсп.катэгорыі па цяжкай атлетыцы (1957). Чэмпіён Еўропы (1957, г. Катавіцы, Польшча), чэмпіён СССР (1957, г. Львоў, Украіна), сярэбраны (1952—55) і бронзавы (1951) прызёр. Рэкардсмен СССР (1952—55, 1957—58).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЁЛАК,
населены пункт пры прамысловых, с.-г. і інш. прадпрыемствах. П. наз. таксама сядзібы саўгасаў і калгасаў. На Беларусі П. аднесены да катэгорыі сельскіх нас. пунктаў (Закон «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5.5.1998). Некаторыя П. пры колькасці жыхароў больш за 500 чал. атрымліваюць статус рабочых пасёлкаў.