Бі-Бі-Сі, гл. Брытанская радыёвяшчальная карпарацыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«САМСУ́НГ»
(Samsung),
шматгаліновая карпарацыя Рэспублікі Карэя. Засн. ў 1938. Дзейнічае ў электроннай, харч., тэкстыльнай і інш. галінах прам-сці, у гандлі; ажыццяўляе распрацоўку прыродных рэсурсаў, фінансаванне прамысл. праектаў, інвестыцыйныя аперацыі ў Паўд. Карэі і інш. краінах. Першая ў краіне па аб’ёме продажу. Занята больш за 170 тыс. чалавек.
т. 14, с. 141
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРО́КТЭР ЭНД ГЭМБЛ»
(«Procter and Gamble»),
буйная хім. карпарацыя ў ЗША. Засн. ў 1837. Штаб-кватэра ў г. Цынцынаты, штат Агайо. Выпускае прадукцыю: пральныя і ачышчальныя сродкі, касметыку, фармацэўтычныя тавары, хімікаты, прадметы гігіены. Філіялы і прадпрыемствы карпарацыі размяшчаюцца ў больш як 40 краінах, колькасць занятых каля 77 тыс. чал. (1980-я г.).
т. 13, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЮНА́ЙТЭД ТЭКНО́ЛАДЖЫС»
(United Technologies),
карпарацыя касм. прам-сці ў ЗША (да 1975 наз. «Юнайтэд эркрафт»). Засн. ў 1934. Ажыццяўляе вытв-сць авіяц. рухавікоў і верталётаў, прамысл. абсталяванне, выконвае буйныя ўрадавыя заказы. Аб’ём продажу на канец 1980-х г. склаў 18,1 млрд. дол., чысты прыбытак 659 млн. дол.; у вытв-сці занята 187 тыс. чал.
т. 18, кн. 1, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Ірак петролеум компані» (іракская нафтавая карпарацыя) 7/445
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«СІ́МЕНС»
(Siemens),
буйная транснацыянальная карпарацыя Германіі па вырабе электроннага, энергасілавога, электратэхнічнага, мед., вайск. і інш. абсталявання. Засн. Э.В.Сіменсам у Берліне ў 1847. На 1.1.2001 на прадпрыемствах «С.», якія знаходзяцца ў 190 краінах свету, працавала больш за 440 тыс. чал. У 1999/2000 фін. годзе грашовае абарачэнне карпарацыі склала 78,4 млрд. еўра, прыбытак — 3,4 млрд. Каля 70% даходу атрымана ад аперацый, якія вядуцца за межамі Германіі.
т. 14, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Ю́НІЛЕВЕР»
(Unilever),
нідэрландска-англійская карпарацыя харч. прадуктаў. Створана ў 1929 у выніку зліцця англ. мылаварнага трэста «Левер бразерс» і нідэрландскага маргарынавага трэста «Маргарын юні». Кантралюе ў эканамічна развітых краінах каля 40% вытв-сці маргарыну і каля 20% мыйных сродкаў; выпускае харч. прадукты, мыйныя сродкі і касметычныя тавары. Аб’ём продажу 30,5 млрд. дол., чысты прыбытак 1,5 млрд. дол., у вытв-сці заняты 291 тыс. чал. (канец 1980-х г.).
т. 18, кн. 1, с. 210
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ БАНК,
міжнародная арг-цыя. створаная для аказання эканам. дапамогі краінам-удзельніцам. У асноўным сродкі вылучаюцца на ўмацаванне эканомікі краін, якія сталі на шлях развіцця. Звычайна С.б. фінансуе доўгатэрміновыя інвестыцыі ў інфраструктуру (дарогі, тэлекамунікацыі, электразабеспячэнне), с.-г. і прамысл. праекты, праграмы ў галіне сац. забеспячэння, адукацыі, прафес. падрыхтоўкі і інш. Уключае 3 міжнар. фін. ін-ты са статусам самаст. спецыялізаваных устаноў ААН: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародная асацыяцыя развіцця.
т. 15, с. 289
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕСТЫЦЫ́ЙНЫ ІНСТЫТУ́Т,
арганізацыя або ўстанова (кампанія, фонд, карпарацыя і інш.), якая займаецца пасрэдніцкай або кансультатыўнай дзейнасцю на рынку каштоўных папер. Заснавальнікамі І.і. могуць быць юрыд. і фіз. асобы, у т. л. і замежныя. У якасці І.і. могуць выступаць камерцыйныя банкі. І.і. павінен атрымаць спец. ліцэнзію, адпавядаць устаноўленым кваліфікацыйным патрабаванням, мець мінімальны неабходны статутны фонд. У выпадку аб’явы ін-та неплацежаздольным, усе працуючыя ў ім спецыялісты аўтаматычна пазбаўляюцца кваліфікацыйных атэстатаў і могуць прыступіць да такой работы ў інш. І.і. толькі пасля паўторнага атрымання спец. атэстата.
У.Р.Залатагораў.
т. 7, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАСФ»
(BASF AG),
хімічная карпарацыя ў Германіі. Засн. ў 1865, з 1973 сучасная назва. Адыграла важную ролю ў развіцці вытв-сці фарбаў, пластмасаў, фармацэўтычных прэпаратаў, стварэнні прамысл. сінтэзу аміяку і інш. Адзін з вядучых у свеце вытворцаў угнаенняў, пігментаў, палімерных матэрыялаў і паўфабрыкатаў для іх выпуску, лекаў, хім. сродкаў аховы раслін, магнітных стужак.
Выпускае больш за 5 тыс. найменняў гатовых вырабаў і 7 тыс. паўфабрыкатаў. Здабывае нафту, прыродны газ і вугаль. Аб’ядноўвае больш за 100 прадпрыемстваў у Германіі і каля 200 у ЗША, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Японіі, Індыі, Бразіліі, Аргенціне і інш.
т. 2, с. 343
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)