ВІ́ЦЕБСКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ АРХІ́Ў СТАРАЖЫ́ТНЫХ А́КТАЎ, Цэнтральны архіў старажытных актавых кніг Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Існаваў у 1862—1903 у Віцебску. Створаны для збірання і захоўвання дакументаў часоў ВКЛ на тэр. Віцебскай і Магілёўскай губ. Меў 1896 актавых кніг (акты земскіх і гродскіх судоў, магдэбургій, інвентары, каралеўскія прывілеі 16—18 ст. і інш.). З 1871 выдаваў зб.«Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы». Значны ўклад у дзейнасць архіва зрабілі М.Л.Вяроўкін, Дз.І.Даўгяла, А.М.Сазонаў, А.П.Сапуноў. Пасля скасавання дакументы архіва перададзены ў Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў. У сувязі з 1-й сусв. вайной большая частка дакументаў эвакуіравана, частка ацалелых матэрыялаў зберагаецца ў Цэнтр.дзярж.гіст. архіве Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́Ў КНЯЗЁЎ ЛЮБАРТО́ВІЧАЎ-САНГУ́ШКАЎ У СЛАВУ́ЦЕ»
(«Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie»),
зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 13—16 ст. Выдадзены ў 1887—1910 у Львове ў 7 тамах. Дакументы ўзяты з архіва Сангушкаў у мяст. Славута (цяпер Хмяльніцкая вобл. Украіны), а таксама з кніг Метрыкі ВКЛ, архіваў Львова, Пецярбурга, Нясвіжа. У зборніку змешчаны дакументы вярх. улады Польшчы і ВКЛ (каралеўскія і велікакняжацкія лісты, інструкцыі, прывілеі, у т. л. на бел. маёнткі, мястэчкі, гарады, замкі, на падатковыя льготы, заснаванне таргоў і кірмашоў, магдэбургскія прывілеі), дакументы пра асобныя соймавыя справы, пасольствы, прыватнаправавыя акты пра сац.-эканам. і сямейна-бытавыя адносіны Сангушкаў, Хадкевічаў, Заслаўскіх, Радзівілаў і інш. Большасць дакументаў на бел. і ўкр. мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЦАрайца, ратман,
член адм. органа гар. самакіравання (рады, магістрата) на Беларусі ў 14—18 ст., выбраны або прызначаны ад багатых гараджан. У раду ўваходзілі 6—24 Р. Напр., у Полацку напачатку было 20 Р., з 1511—24, у Мінску — 12, у Навагрудку — 6. Са свайго складу Р. выбіралі бурмістраў, былі іх дарадчыкамі. Выбіраліся на год, у прыватнаўласніцкіх гарадах пажыццёва. У сваёй дзейнасці Р. кіраваліся нормамі магдэбургскага права, а таксама мясц. права, якія ўваходзілі ў Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588; яны вызваляліся ад гар. падаткаў. Пасля прыняцця закона ад 17.4.1791 «Гарады нашы каралеўскія вольныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай» у гар. магістраты маглі выбірацца не толькі мяшчане, але і шляхта, якая мела нерухомую маёмасць у горадзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬБЕ́Р ((Colbert) Жан Батыст) (29.8.1619, г. Рэймс, Францыя — 6.9.1683),
французскі дзярж. дзеяч. Прадстаўнік меркантылізму (у Францыі атрымаў назву кальбертызм). З 1651 інтэндант кардынала Дж.Мазарыні, з 1661 дарадчык караля Людовіка XIV, з 1665 ген. кантралёр фінансаў, з 1669 марскі міністр. Амаль цалкам сканцэнтраваў у сваіх руках кіраўніцтва ўнутр. палітыкай Францыі. Прыхільнік абс. улады, імкнуўся да цэнтралізацыі дзярж. кіравання, ліквідаваў прывілеі правінцый і гарадоў, падпарадкаваў іх адзінаму заканадаўству. Дамагаўся павелічэння дзярж. даходаў шляхам стварэння мануфактур, заахвочвання прам-сці, павелічэння вывазу прамысл. тавараў і ўвозу сыравіны. Ініцыятар стварэння манапольных знешнегандл. кампаній (Вест-Індскай, Ост-Індскай і інш.). Спрыяў пракладцы і паляпшэнню дарог, каналаў, павелічэнню ваен. флоту (з 18 да 276 суднаў; 1683). Заснаваў некалькі акадэмій, у т. л. Акадэмію навук (1666), Каралеўскія акадэміі музыкі (1669), архітэктуры (1671). З 1667 чл.Франц. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЭ́ДА ДЖЭ́КА ПАЎСТА́ННЕ 1450—51,
узброенае выступленне сялян, рамеснікаў, часткі купцоў і дробных дваран супраць самавольства (у т. л. падатковага прыгнёту) улад Англіі. У ліку прычын паўстання была таксама незадаволенасць англічан паражэннямі краіны ў Стогадовай вайне 1337—1453 з Францыяй. Праходзіла пад лозунгамі зніжэння падаткаў, рэформы суда і адміністрацыі, адмены дыскрымінацыйнага «закону аб рабочых». Пачалося ў маі 1450 у раёне Грынвіча (графства Кент), у чэрв. ахапіла графствы Сусекс, Эсекс, Сурэй (каля 20 тыс. паўстанцаў). 18 чэрв. паўстанцы на чале з б. салдатам-ірландцам Джэкам (Джонам) Кэдам разбілі каралеўскія войскі каля Севенакса, 2 ліп. занялі Лондан. Аднак 5 ліп. скліканае заможнымі купцамі апалчэнне цэхаў пры падтрымцы гарнізона Таўэра выцесніла паўстанцаў з Лондана. 12 ліп. ў баі з урадавымі войскамі каля Льюіса (графства Сусекс) смяротна паранены Кэд; паўстанцаў узначаліў У.Пармінтэр (загінуў у пач. 1451). Асобныя паўстанцкія атрады супраціўляліся да 1454.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЛО́М,
вёска ў Гожаўскім с/с Гродзенскага р-на За 26 км па Пн ад Гродна і чыг. ст. Гродна. 24 ж., 10 двароў (2000).
Вядома з 14 ст., калі тут быў пабудаваны драўляны замак для аховы межаў ВКЛ ад нападаў Тэўтонскага ордэна. Пазней П. — цэнтр староства Гродзенскага пав. Трокскага ваяв. З 1569 двор П. залічаны ў каралеўскія маёнткі. З 1795 у складзе Рас. імперыі, з 1801 у Гродзенскай губ. У жн. 1861 у П. адбылося выступленне сялян супраць выканання інвентарных павіннасцей, задушанае войскамі. З 1885 вёска Гожаўскай вол. Гродзенскага пав., 131 ж., 10 двароў, касцёл. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Гожаўскай гміне Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв. З 1939 у БССР, з 12.10.1940 у Плябанішкаўскім с/с Парэцкага, з 25.11.1940 — Гродзенскага р-на. З 16.7.1954 у Гожаўскім с/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎНЫ АРХІ́Ў СТАРАЖЫ́ТНЫХ А́КТАЎ (ГАСА) у Варшаве. Засн. ў 1808 як Агульнакраёвы архіў, з 1816 Гал. архіў Польскага Каралеўства, з 1889 Варшаўскі гал. архіў стараж. актаў, з 1918 ГАСА. Зберагае найб. каштоўныя дакументы пра дзейнасць найвышэйшых улад Польскай дзяржавы ад 14 ст., самы стараж. дакумент датуецца 1155. Захоўвае дакументы органаў улады і ўстаноў зямель Кароны Польскай і ВКЛ у асноўным перыяду ўваходу ў Рэч Паспалітую. Сярод найб. каштоўных дакументаў, што датычаць Беларусі, асобныя кнігі метрыкі ВКЛ, сумарыуш і копія метрыкі сярэдзіны 18 ст., пергаментныя дакументы з Нясвіжскага архіва кн. Радзівілаў (каралеўскія і прыватныя, 16—18 ст.), радавыя архівы Патоцкіх з Радзыні (1500—1841), Браніцкіх (1526, 1661—1790), Панятоўскіх (1461—1797), Патоцкіх з Яблоны (1486—1926), Пшаздзецкіх (1539—1729), Радзівілаў з Паланечак (15—19 ст.), Фашчаў (1583—1865), Прозараў і Ельскіх (1624—1915) і інш., маянтковыя архівы. У аддзеле картаграфічных фондаў збор планаў і картаў тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЎР (Louvre) у Парыжы, помнік архітэктуры класіцызму; маст. музей, адно з самых вял.маст. сховішчаў свету. Першапачаткова каралеўскі палац на месцы стараж. замка (1546—19 ст., арх. П.Леско, Л.Лево, К.Перо і інш., скульпт. дэкор Ж.Гужона, афармленне інтэр’ера Ш.Лебрэна і інш.). З 1791 музей. Пасля 1850-х г. да Л. прыбудаваны Новы Луўр (цяпер карцінная галерэя; арх. Л.Вісконці, Э.Лефюэль). Перабудовы і пашырэнні зрабілі Л. адной з арх. дамінантаў гіст. цэнтра Парыжа. У аснове калекцыі — б.каралеўскія зборы, калекцыі манастыроў і прыватных асоб. У ім захоўваюцца багатыя зборы ўсх. старажытнасцей, стараж.-егіп., ант., зах.-еўрап. мастацтва (асабліва франц. школы). Сярод шэдэўраў Л.: стараж.-акадская «Стэла цара Нарамсіна», стараж.-егіп. статуя пісца Каі, стараж.-грэч. статуі «Ніке Самафракійская», «Венера Мілоская», творы Мікеланджэла, «Джаконда» Леанарда да Вінчы, «Сельскі канцэрт» Джарджоне, «Мадонна канцлера Ралена» Я. ван Эйка, творы П.П.Рубенса, Рэмбранта, Н.Пусэна, А.Вато і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЦІ (Pitti),
Палацца Піці, помнік архітэктуры Ранняга Адраджэння ў г. Фларэнцыя (Італія). Праект палаца заказаны Лукой Піці ў 1450 арх. Ф.Брунелескі (буд-вам кіравалі інш. архітэктары). Пазней у 16 ст. палац перайшоў да Казіма Медычы, пры якім быў закончаны фасад і пабудаваны двор (1538—70, арх. Б.Аманаці), разбіты сад (т.зв. сад Баболі; з 1550, арх. Б.Буанталенці і інш.). Пазней П. быў звязаны калідорам з Палацца Век’ё (арх. Дж.Вазары). У інтэр’еры барочныя плафоны П’етра да Картоны (1640—47). Палац пашыраны ў 17—18 ст. (з 1737 належаў Латарынгскаму дому). У 1993 рэстаўрыраваны. Будынак вызначаецца аскетычнай прастатой і суровай веліччу форм. Інтэр’еры аформлены пераважна ў стылі ампір. У ім размешчаны шэраг музеяў: Палаціна галерэя, Каралеўскія апартаменты, музеі сярэбраных вырабаў, карэт, сучаснага мастацтва, галерэя касцюма, скарбніцы Медычы і епіскапаў Зальцбургскіх. На тэр. саду Баболі ў Кавалерскім доміку Музей фарфору.
Літ.:
Галерея Питти. Флоренция: [Альбом]. М., 1971.
Я.Ф.Шунейка.
Палац Піці.Да арт.Піці. Зала Праметэя галерэі Палаціна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНГКО́К, Банкок, Крунгтэп,
горад, сталіца Тайланда. Засн. ў 16 ст. 5,9 млн.ж. (з прыгарадамі, 1990). Гал. марскі і рачны порт краіны, у вусці р. Менам-Чао-Прая, за 30 км ад Сіямскага зал. Паўд.-Кітайскага м. (грузаабарот каля 30 млн.т, каля 90% імпарту і 75% экспарту краіны). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.цэнтр. Рысаачышчальныя, лесаапрацоўчыя, тэкст., папяровыя, шклокерамічныя, цэментныя, электратэхн., нафтаперапр., хім., гумавыя прадпрыемствы; аўтазборка, суднабудаванне. Мастацкія рамёствы. Ун-ты. Нац. музей. Шмат каналаў.
У планіроўцы Бангкока элементы радыяльна-кальцавой структуры, вуліцы-каналы (часткова засыпаны ў 20 ст.). Гіст. цэнтр у лукавіне ракі, вакол — «старое прадмесце», зарэчны раён Тханбуры. Горад вядомы унікальнымі помнікамі: комплекс каралеўскага палаца Чакры (канец 18 — пач. 20 ст.), храмы (ваты) Пра Кео (канец 18 ст.), Чэтупон (По), Сутат, Раджабапіт, Бенчамабапіт, Арун (усе 19 ст.). З пач. 20 ст. забудоўваецца атэлямі, банкамі, канторскімі будынкамі еўрап. тыпу. Музеі: Нац. музей Тайланда, «Каралеўскія баржы», «Тайскі дом», «Палац Суан Пакад» і інш.
Бангкок. Храм Пра Кео. 1785.Бангкок. Храмавы комплекс — Чэтупон (По). 19 ст.