горад у Стараж. Егіпце, рэзідэнцыя фараона Аменхатэпа IV (Эхнатона), цэнтр культу бога Атона. Знаходзіўся каля Тэль-эль-Амарны. Пабудаваны ў 1-й пал. 14 ст. да нашай эры на краі пустыні. Пакінуты яго жыхарамі пры фараоне Тутанхамоне. Пры фараоне Харэмхебу, які канчаткова знішчыў культ Атона, горад разбураны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІ́ЖКАў анатоміі,
трэці аддзел шматкамернага страўніка жвачных жывёл (адсутнічае ў аляньковых і вярблюдаў). Злучае сетку з сычугом. Унутры К. слізістая абалонка ўтварае падоўжаныя рухомыя складкі — лісточкі, падобныя да лістоў кнігі (адсюль назва). У К. корм, паўторна праглынуты пасля жвачкі, канчаткова пераціраецца паміж лісточкамі, ператвараецца ў кашку і паступае ў сычуг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТУ́МБРЫЯ (Northumbria),
адно з каралеўстваў, якое склалася ў ходзе англа-саксонскага заваявання Брытаніі. Утварылася каля 605 у выніку зліцця каралеўстваў англаў Берніцыі і Дэйры. У 829 тэр. Н. заваявана англа-саксонскім каралеўствам Уэсекс, а да канца 9 ст. — датчанамі. Каля 924 тэр. Н. далучана да Уэсекса, пасля 954 канчаткова ўвайшла ў склад аб’яднанай Англіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКРАНІ́ ПАЎСТА́ННЕ 1871—72,
антыфранцузскае паўстанне араб. і кабільскіх плямён Алжыра. Пачалося ў крас. 1871 у акрузе Меджана. Пад кіраўніцтвам Сі аль-Хадж Мухамеда Мукрані паўстанцы авалодалі б.ч.Усх. Алжыра. Пасля гібелі Мукрані 5.5.1871 барацьбу ўзначаліў яго брат Ахмед Бу Мезраг. Да ліп. 1871 асн. сілы паўстанцаў былі разбіты франц. войскамі, канчаткова паўстанне задушана ў студз. 1872.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́РАЖСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка Рас. імперыі ў 1777—96 і 1802—66. Цэнтр — г.п.Сураж. Утвораны 22.3.1777 у складзе Полацкай губ. Скасаваны 12.12.1796, адноўлены 27.2.1802 у складзе Віцебскай губ.Пл. каля 3,2 тыс.км², насельніцтва больш за 36 тыс.чал. (1863). Канчаткова скасаваны ў 1866, тэр. падзелена паміж Віцебскім, Веліжскім і Гарадоцкім пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРЫЯ́Т (Viriathus; ? — 139 да н.э.),
кіраўнік паўстання плямён лузітан у стараж. Іспаніі супраць Рыма. Зачэпкай да паўстання быў загад рым. прэтара Гальбоя забіваць ці ператвараць у рабоў няўзброеных лузітан. Умела выкарыстоўваючы тактыку партыз. барацьбы, паўстанцы неаднаразова наносілі паражэнне рым. легіёнам. У 141 быў прызнаны ў Рыме незалежным правіцелем.
Па-здрадніцку забіты сваімі прыбліжанымі, якіх падкупілі рымляне. Пасля гэтага Лузітанія была канчаткова заваявана Рымам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ТМАНШЧЫНА,
1) паўафіцыйная назва Левабярэжнай Украіны (разам з г. Кіеў) у складзе Расіі ў 1667—1764. Кіравалася гетманам, карысталася пэўнай аўтаноміяй (мела ўласныя адм.-тэр. сістэму, суд, фінансы, войска). Рас. ўрад у 1722 і 1734 часова, у 1764 канчаткова скасаваў гетманскае праўленне.
2) Назва ў гіст. л-ры рэжыму «гетмана Украіны» П.П.Скарападскага ў крас.—снеж. 1918. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт.Украіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ТЫ (Getae),
паўночна-ўсходнія фракійскія плямёны, якія ў 5 ст. да н.э. засялялі тэр. паміж Балканамі і Дунаем. Асн. заняткі насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. У 60-х г. да н.э. аб’ядналіся з дакамі і стварылі магутны ваенна-племянны саюз. У 20-я г. да н.э. заваяваны Рымам, вялі вызваленчую барацьбу. У 106 канчаткова пераможаны, іх тэрыторыя ўвайшла ў склад рымскай правінцыі Дакія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЧАТО́ВІЙ (лац. Kurchatovium),
Ku, штучны радыеактыўны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 104. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы 10 ізатопаў з масавымі лікамі 253—262; найб. устойлівы — 261Ku (перыяд паўраспаду 70 с). Атрыманы ў 1964 Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі. Назва «К.» (у гонар І.В.Курчатава) прапанавана ў СССР, у ЗША гэты элемент наз. рэзерфордзій (сімвал Rf); назва 104-га элемента канчаткова не прынята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́НСІЙ (лац. Lawrencium),
Lr, штучны радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 103, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 253—260; найб. устойлівы — 260Lr (перыяд паўраспаду 180 с). Першыя надзейныя звесткі пра элемент 103 атрыманы ў СССР Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі (1965—67). Назва элемента ў гонар амер. фізіка Э.А.Лоўрэнсаканчаткова не прынята.