помнік сярэдневяковай архітэктуры Сярэдняй Азіі; пахавальня Саманідаў. Пабудаваны ў канцы 9 — пач. 10 ст. Вылучаецца дасканалай гармоніяй арх. формы (1-камерны, квадратны ў плане, цэнтральна-купальны) і дэкору (узорыстая цагляная муроўка на фасадах і ў інтэр’еры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКАЯ ВЯСНА́»,
міжнародны фестываль музыкі, які праводзіцца штогод з 1984 у Мінску ў пач. красавіка. Ініцыятар і арганізатар фестывалю Ю.Гільдзюк. Мае на мэце ўсебаковую падтрымку і прапаганду прафес.муз. мастацтва, выяўленне новых дасягненняў і імён у кампазітарскай і выканальніцкай творчасці. Канцэртныя праграмы ўключаюць музыку розных эпох і жанраў, новыя творы сучасных бел. і замежных кампазітараў. Многія фестывалі мелі пэўную тэматыку: «Год В.А.Моцарта» (1991), «Новыя імёны» (1992), «Год С.В.Рахманінава» (1993), «Велікоднае прынашэнне» (1994), «Да 40-годдзя Перамогі» (1995), «Ф.Шуберт і І.Брамс — нашы сучаснікі» (1997), «У святле скрыпкі» (1999). У рамках фестывалю праводзяцца аўтарскія канцэрты бел. кампазітараў. У фестывалі ўдзельнічалі вядомыя бел. калектывы, у т. л.Дзярж.акад.сімф. аркестр, Дзярж.акад. харавая капэла, Дзярж.камерны хор, Дзярж.камерны аркестр, ансамбль салістаў «Класік-Авангард», Мінскі абл.камерны хор «Санорус», ансамбль нар. музыкі «Свята», акад. хор Бел. тэлебачання і радыё, калектывы Бел. акадэміі музыкі; піяністы І.Алоўнікаў, Ю.Бліноў, Гільдзюк, А.Сікорскі; кларнетыст Г.Забара; трубач А.Кавалінскі, вакалісты С.Данілюк, М.Гулегіна, Н.Галеева, М.Жылюк, Н.Руднева, В.Скорабагатаў і інш., замежныя творчыя калектывы, кампазітары і асобныя выканаўцы з Расіі, Прыбалтыкі, Малдовы і інш., у т. л.рас. кампазітары С.Губайдуліна, Э.Дзянісаў, А.Шнітке, А.Эшпай; Дзярж. акадэмічная сімфанічная капэла Расіі, выканаўцы-інструменталісты Ю.Башмет, Э.Вірсаладзе, М.Пятроў, У.Співакоў, В.Траццякоў, дырыжор А.Янчанка, спявачкі І.Архіпава, М.Біешу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІРТУО́ЗЫ МАСКВЫ́»,
камерны аркестр. Створаны ў 1982 як дзяржаўны камерны аркестр Мін-ва культуры Расіі «Віртуозы Масквы». Канцэртуе з 1979. Арганізатар, саліст і маст. кіраўнік У.Співакоў. Мае вял. і разнастайны класічны і сучасны рэпертуар: сімфоніі і канцэрты для аркестра, для фп. і для скрыпкі з аркестрам, для скрыпкі і альта з аркестрам В.А.Моцарта, Т.Альбіноні, А.Вівальдзі, Л.Бакерыні, творы І.С.Баха (у т. л. «Арыя», выканана ў г. Дахаў, Германія), Л.Бетховена, Ф.Шуберта, І.Штрауса, І.Брамса, П.Чайкоўскага, А.Рубінштэйна, Л.Бернстайна, Дз.Шастаковіча (у т. л. 14-я камерная сімфонія ў памяць аб ахвярах фашызму, выканана ў Дахаў) і інш. З 1989 пастаянны ўдзельнік Міжнар.муз. фестывалю ў г.Кармар Кальмар (Францыя); з ім выступаюць лепшыя выканаўцы сучаснасці. З 1990 на кантрактнай аснове працуе ў Іспаніі. Гастраліруе ва ўсім свеце, неаднаразова выступаў на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.
Створана ў 1986 у Брэсце на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай філармоніі. У складзе філармоніі (1996) камерны аркестр і ансамбль нар. інструментаў. Да 1995 існаваў дзіцячы муз.т-р «Трам». Сярод салістаў спевакі засл. арт. Расіі Б.Пяцюк і засл. арт. Украіны Ф.Богдан, баяніст лаўрэат міжнар. конкурсаў А.Пылік. Маст. кіраўнік — дырэктар філармоніі А.Мартыненка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАГУ́ТНЫ БО́ЖА»,
міжнародны фестываль духоўнай музыкі. Праводзіцца з 1993 штогод у Магілёве. Засн. па ініцыятыве Бел. каталіцкага т-ва і рымска-каталіцкай парафіі. Назва ад духоўнага гімна М.Равенскага «Магутны Божа» на вершы Н.Арсенневай, які стаў муз. эмблемай фестывалю. Мае на мэце аб’яднанне пры дапамозе музыкі прадстаўнікоў розных хрысц. канфесій, захаванне і развіццё традыцый сусв. і бел. духоўнай музыкі. У фестывалі ўдзельнічаюць прафес. і аматарскія, прыходскія хар. калектывы і вак. ансамблі розных складаў, салісты. Праводзяцца конкурсы вакалістаў, у т. л. на лепшае выкананне гімна «Авэ Марыя», канцэрты хар., вак. і арганнай музыкі і інш. У рэпертуары творы сусв. духоўнай класікі і бел. кампазітараў, у т. л. М.Шчаглова, В.Селяха-Качаноўскага, В.Панфілавай і інш. Сярод лаўрэатаў фестывалю: Дзярж.акад.нар. хор імя Г.І.Цітовіча, магілёўскі мужчынскі камерны хор «Унія», актэт «Чысты голас», камерны хор «Гродзенскай капэлы», Гомельскі дзіцячы хор правасл кафедральнага сабора Пятра і Паўла (Беларусь), Бранскі муніцыпальны акад. хор, Казанскі муніцыпальны мужчынскі хор «Кафедра» (Расія); акад. Галіцкі хор «Еўшан», салісткі Л.Дарэнская, Г.Хасцян (Украіна). Сярод чл. журы В.Роўда, Г.Каржанеўская, Л.Каспорская, В.Скорабагатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Рыгор Сямёнавіч) (н. 28.11.1944, в. Турэц-Баяры Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1969) і Бел. кансерваторыю (1974; кл. В.Пісарчык і кл. А.Майзлера). З 1974 выкладчык, з 1980 дырэктар Маладзечанскага муз. вучылішча імя М.Агінскага. У 1976 стварыў камерны аркестр нар. інструментаў (з 1982 нар.; кіраваў ім да 1995) і ў 1979 сімф. аркестр (з 1987 нар.) пры Маладзечанскім муз. вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАНЕ́Т (італьян. nonetto ад лац. nonus дзевяты),
1) ансамбль з 9 музыкантаў-выканаўцаў (інструменталістаў або вакалістаў). Інстр. Н. звычайна ўключае стр. квартэт або квінтэт, да якога далучаюцца розныя драўляныя духавыя інструменты.
2) Муз. твор для 9 інструментаў, радзей для пеўчых галасоў (з суправаджэннем ці без яго). Інстр. Н. — шматчасткавы камерны твор (звычайна ў форме санатна-сімф. цыкла). Мяшаны інстр. склад Н. набліжае яго да жанру інстр.серэнады. Вядомы з 19 ст. (у творчасці Л.Шпора, Ф.Лахнера, І.Райнбергера, Ч.Станфарда і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ШЫ́ННЫ КАМБІНА́Т,
«Белшына». Створаны ў 1972 у г. Бабруйск. З 1976 ВА «Бабруйскшына», з 1992 «Белшына». Дзейнічаюць з-ды: механічны (з 1971), буйнагабарытных шын (з 1972), масавых шын (з 1976), звышбуйнагабарытных шын (з 1985).
Выпускае прадукцыю 95 найменняў, асн. (1995): шыны для легкавых, грузавых і велікагрузных аўтамабіляў, для аўтобусаў, тралейбусаў, пад’ёмна-трансп. і буд.-дарожных машын, трактароў і с.-г. тэхнікі, нестандартызаванае абсталяванне для шыннай вытв-сці. Шыны пастаўляюцца ў краіны СНД, Вялікабрытанію, Данію, Швецыю, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЛА́МАЎ (Аляксандр Ягоравіч) (27.11.1801, Масква — 27.10.1848),
рускі кампазітар, спявак, дырыжор. З 1811 у Пецярбургскай прыдворнай пеўчай капэле, у 1832—43 «кампазітар музыкі» і пам. капельмайстра імператарскіх т-раў у Маскве. З 1845 у Пецярбургу. Аўтар каля 200 рамансаў і песень, засн. на інтанацыях рус.гар. і сял. фальклору («Чырвоны сарафан», «Уздоўж па вуліцы мяцеліца мяце», «На світанні яе не будзі»), хароў, апрацовак рус.нар. песень і інш. Выступаў як камерны спявак, гітарыст і дырыжор. Аўтар аднаго з першых метадычных дапаможнікаў у галіне вак. педагогікі «Поўная школа спеваў» (1840).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРС ((Peare) Пітэр) (22.6.1910, г. Фарнем, Вялікабрытанія — 1986),
англ. спявак (лірыка-драм. тэнар). Скончыў Каралеўскі муз. каледж у Лондане (1934). Творчую дзейнасць пачаў у 1933 у Лондане. Саліст т-раў «Сэдлерс-Уэлс» (1943—46) і «Ковент-Гардэн» (1948). Сумесна з Э.Б.Брытэнам заснаваў Англ. оперную трупу (1947). Першы выканаўца гал. партый у операх Брытэна, з якім гастраліраваў як камерны спявак: Пітэр Граймс (1945), Альберт Херынг (1945), Білі Бад (1951; усе аднайм. творы), а таксама твораў інш. сучасных англ. кампазітараў. Адзін з арганізатараў фестывалю сучаснай англ. музыкі ў Олдбара (з 1948).