КУ́ПЕР ((Cooper) Леон Нейл) (н. 28.2.1930, г. Нью-Йорк, ЗША),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1975). Скончыў Калумбійскіун-т (1951). З 1958 ва ун-це Браўна ў г. Провідэнс (з 1962 праф.), дырэктар Ін-та мозга і нейронных сістэм гэтага ун-та. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, звышправоднасці, нейронных сетках, біял. асновах памяці і навучання. У 1956 адкрыў з’яву ўтварэння электронных пар у металах (Купера эфект). У 1957 разам з Дж.Бардзіным і Дж.Р.Шрыферам стварыў мікраскапічную тэорыю звышправоднасці (тэорыя Бардзіна—Купера—Шрыфера). Нобелеўская прэмія 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БСАН ((Robeson) Поль) (9.4.1898, г. Прынстан. штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.1.1976),
амерыканскі спявак (нізкі бас), драм. акцёр, грамадскі дзеяч. Скончыў Калумбійскіун-т (1923). З 1921 выступаў як драм. акцёр у амер. і англ. т-рах (лепшая роля — Атэла у аднайм. п’есе У.Шэкспіра; 1930). У 1925 дэбютаваў як спявак. Выканаўца негрыцянскіх і амер.нар., антыфаш. і антываен. песень, песень пратэсту; у рэпертуары былі песні народаў СССР і сав. кампазітараў. Здымаўся ў кіно. Чл.Сусв. Савета Міру (1950). Міжнар. прэмія Міру 1950. Міжнар. Ленінская прэмія 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́НЗІЯС ((Penzias) Арна Алан) (н. 26.4.1933, г. Мюнхен, Германія),
амерыканскі астрафізік і спецыяліст у галіне інфарм. тэхналогій. Чл.Нац.АН ЗША (1975), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1974). З 1940 у ЗША. Скончыў Калумбійскіун-т (1958). З 1961 у н.-д. фірме «Бел тэлефон лаборатарыс» (з 1981 віцэ-прэзідэнт), з 1998 у кампаніі «Нью энтэрпрайс асашыэйтс». Навук. працы па радыёастраноміі, спадарожнікавай сувязі, касмалогіі, хіміі міжзоркавага рэчыва, патэнты ў галіне тэлекамунікацыйных і камп’ютэрных тэхналогій. Адкрыў эксперыментальна разам з Р.В.Вільсанам мікрахвалевае фонавае выпрамяненне (рэліктавае выпрамяненне; 1965) і міжзоркавы дэйтэрый (1973). Нобелеўская прэмія 1978 (з Вільсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Происхождение элементов // Успехи физ. наук. 1979. Т. 129, вып. 4.
амерыканскі кампазітар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў жанру мюзікл. Ганаровы чл.Нац. ін-та мастацтваў і л-ры (1955). Скончыў Калумбійскіун-т (1921) і Ін-тмуз. мастацтва (1923, Нью-Йорк). Супрацоўнічаў з лібрэтыстамі Л.Хартам (з 1918), О.Хамерстайнам (1943—60), харэографам Дж.Баланчыным. Сярод найб. значных твораў (усяго больш за 40): «Аклахома!» (1943), «Карусель» (1945), «Паўднёвы Ціхі акіян» (1949), «Кароль і я» (1951), «Гукі музыкі» (1969), «Ці чую я вальс?» (1965), «Рэкс» (1976). Шматлікія з яго твораў экранізаваны, а песні з мюзіклаў набылі шырокую папулярнасць. Аўтар музыкі да кінафільмаў, тэле- і радыёпастановак. Яго творчасці прысвечаны фільм «Словы і музыка». Прэміі Пуліцэра 1944, 1950.
амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Нац.АН ЗША (1965). Скончыў Калумбійскіун-т (1948), дзе працаваў у 1951—79 (з 1958 праф.). З 1978 у Нац. паскаральнікавай лабараторыі, з 1989 у Чыкагскім ун-це, з 1992 у Ілінойскім тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і элементарных часціц. Разам з інш. адкрыў доўгажывучы нейтральны каон (1956), мюоннае нейтрына (1962), эпсілон-часціцу і зачараваны (ніжні) кварк (1977). Пад яго кіраўніцтвам сінтэзавана ядро антырэчыва — антыдэйтрон (1965). Нобелеўская прэмія 1988 (разам з М.Шварцам і Дж.Штэйнбергерам).
Тв.:
Рус.пер. — Наблюдения в физике частиц: от двух нейтрино к Стандартной модели // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́К ((Marshak) Роберт Юджын) (11.10.1916, Нью-Йорк — 23.12.1992),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1958), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1962). Бацькі М. паходзяць з Мінска. Скончыў Калумбійскіун-т (1936). З 1939 у Рочэстэрскім ун-це (з 1949 праф.), з 1970 у Нью-Йоркскім ун-це (прэзідэнт Сіці-каледжа), з 1979 праф.
Ун-та штата Вірджынія (г. Блэксберг). Навук. працы па астрафізіцы, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц. Даследаваў генерацыю энергіі ў белых карліках, ударныя хвалі пры ядз. выбуху (хвалі М.). Разам з Г.А.Бетэ прадказаў існаванне 2 розных тыпаў мезонаў (1947). Прапанаваў незалежна ад М.Гел-Мана і Р.Фейнмана універсальную тэорыю слабых узаемадзеянняў (разам з Э.Сударшанам, 1957).
Тв.:
Рус.пер. — Введение в физику элементарных частиц. М., 1962 (разам з Э.Сударшанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНТ ((Kent) Рокуэл) (21.6.1882, г. Тарытаўн, ЗША — 13.3.1971),
амерыканскі мастак, пісьменнік, прадстаўнік амер. рэалізму. Ганаровы чл.АМСССР (1962). Скончыў Калумбійскіун-т, вучыўся жывапісу ў У.М.Чэйза і Р.Хенры (1909). Шмат вандраваў па Пн ЗША і інш. краін. Уражанні ад паўн. прыроды і побыту жыхароў адлюстроўваў у маст. і літ. творах. Рабіў антыфаш. плакаты і карыкатуры. Ілюстраваў уласныя кнігі, амер., зах.-еўрап., рус. аўтараў. Сярод жывапісных твораў: «Працаўнікі мора», «Зіма» (абодва 1907), «Вяртанне паляўнічага. Паўночная Грэнландыя» (1933), «Лістапад у Паўночнай Грэнландыі», «Поўнач» (1935—37), «Рака Осейбл. Зіма» (1960) і інш. Аўтар кніг, напісаных на аснове сваіх падарожжаў: «У дзікім краі» (1920), «Курс N by Е» (1930), «Саламіна» (1935), «Пра людзей і горы» (1959), «Грэнландскі дзённік» (1962), а таксама аўтабіягр. «Гэта маё ўласнае» (1940), «Гэта я, Божа!» (1955).
бел. гісторык. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1939), Калумбійскіун-т. Д-р гісторыі (1964). З 1939 настаўнічаў. З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну трапіў у ням. палон, вызвалены селянінам, які назваў яго сваім сынам. Жыў у бацькоў на Полаччыне. Вывезены на працу ў Германію. Пасля 2-й сусв. вайны знаходзіўся ў лагерах для перамешчаных асоб амер.акупац. зоны Германіі. З 1946 працаваў у школах у Герэнбергу і Майнлёзе, гімназіях у Гібельштаце і Бакнангу. У пач. 1950-х г. выехаў у ЗША. Выкладаў гісторыю ў Блумінгтанскім ун-це, узначальваў кафедру гісторыі ў Мурайскім ун-це. Даследаваў гісторыю Беларусі, стан адукацыі ў СССР. Аўтар кніг «Беларусь пад савецкай уладай, 1917—1957» (1972), «Адукацыя ў СССР» (1973, абедзве на англ. мове). Паводле яго завяшчання ў 1977 у ЗША заснаваны фонд імя Л. для дапамогі студэнтам і навукоўцам-беларусазнаўцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МЗЕЙ, Рэмзі (Ramsey) Норман Фостэр (н. 27.8.1915, Вашынгтон), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1952), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1950). Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) ун-ты. У 1942—47 у Калумбійскім ун-це (з 1943 удзельнічаў у Манхатанскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім ун-це (з 1950 праф.), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Н.-д. асацыяцыі ун-таў. Навук. працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыст. механіцы. Адкрыў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1940), вызначыў магн. моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магн. і эл. дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадародзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высокадакладнага атамнага гадзінніка. Нобелеўская прэмія 1989.
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярные пучки. М., 1960;
Эксперименты с разнесенными осциллирующими полями и водородными мазерами // Успехи физ. наук. 1990. Т. 160, вып. 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРСІ́Я МА́РКЕС ((García Márquez) Габрыэль) (н. 6.3.1928, г. Аракатака, Калумбія),
калумбійскі пісьменнік. Сваё жыццё звязаў з журналістыкай, што прадвызначыла вастрыню і кантрастнасць яго светаўспрымання, характар творчага почырку. З 1955 жыве па-за межамі Калумбіі (Еўропа, Венесуэла, Мексіка, Куба). Друкуецца з 1947 (аповесць «Трэцяя адмова», апавяданні). Вядомасць прынеслі раманы «Нядобры час» (1962), «Сто гадоў адзіноты» (1967), «Восень патрыярха» (1975), «Хроніка аб’яўленай смерці» (1981), «Каханне пад час чумы» (1985), «Генерал у сваім лабірынце» (1989). Аўтар аповесцей «Апалае лісце» (1955), «Палкоўніку ніхто не піша» (1958), зб. апавяданняў «Пахаванне Вялікай Мамы» (1962), кн. для дзяцей. Яго творы вызначаюцца адмысловым спалучэннем знешняй прастаты, жыццёвай насычанасці з ускладненымі асацыяцыямі, міфалагічнымі адсылкамі да глыбінных пластоў нац. і сусв. культуры. Выкарыстоўваючы нар. паэтыку, Гарсія Маркес у кожным творы вяртаецца да асэнсавання неацэннай каштоўнасці жыцця, самае вял. шчасце якога — у каханні, а трагедыя — у адзіноце. Нобелеўская прэмія 1982. На бел. мову творы Гарсія Маркеса перакладаў К.Шэрман.
Тв.:
Рус.пер. — Палая листва. М., 1972;
Осень патриарха. М., 1978;
Сто лет одиночества;
Полковнику никто не пишет. М., 1986;
Избр. произв.М., 1989.
Літ.:
Земсков В. Габриэль Гарсия Маркес: Очерк творчества. М., 1986.