амерыканскі матэматык і крышталяфізік. Чл.Нац.АН ЗША (1988). Скончыў Калумбійскі ун-т (1939). З 1947 у розных установах ЗША, адначасова з 1970 на выкладчыцкай рабоце. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе, распрацоўцы матэм. метадаў вызначэння структуры складаных арган. макрамалекул. Распрацаваў прамыя (статыст.) метады хуткага вызначэння прасторавай структуры малекул крышталёў гармонаў, антыбіётыкаў, вітамінаў (1949). Нобелеўская прэмія 1985 (з ДжКарле; гл. Дадатак).
Тв.:
Crystal structure determination: The role of the cosine semi-invariants. New York. 1972;
The direct methods of X-ray crystallography // Science. 1986. Vol. 233, № 4760.