БЕРТЛО́, Бертэло (Berthelot) П’ер Эжэн Марселен (25.10.1827, Парыж — 18.3.1907), французскі хімік, дзярж. дзеяч; адзін з заснавальнікаў сінтэтычнага кірунку арган. хіміі. Скончыў Парыжскі ун-т (1849). З 1859 праф. Вышэйшай фармацэўтычнай школы ў Парыжы, у 1864—1906 праф.Калеж дэ Франс. Навук. працы па арган. хіміі, хім. кінетыцы, тэрма- і аграхіміі, гісторыі хіміі. Сінтэзаваў арган. злучэнні розных класаў. Вынайшаў каларыметрычную бомбу, увёў паняцце экза- і эндатэрмічных рэакцый. У 1886—87 міністр асветы, у 1895 міністр замежных спраў Францыі.
Літ.:
Манолов К. Великие химики. Т. 1—2: Пер. с болг. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАКО́Б ((Jacob) Франсуа) (н. 17.6.1920, г. Нансі, Францыя),
французскі мікрабіёлаг, генетык. Чл. Парыжскай АН (1977). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага навук.т-ва (1973), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1964). Скончыў Парыжскі ун-т (1947). Да 1950 працаваў у ім, з 1950 у Ін-це Пастэра ў Парыжы (з 1960 праф.), адначасова з 1965 у Калеж дэ Франс. Навук. працы па генетыцы бактэрыяльных клетак і вірусаў. Адзін з аўтараў гіпотэзы пераносу генетычнай інфармацыі і рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрыяльных клетках (канцэпцыя аперона). Аўтар прац па лізагеніі (канцэпцыя эпісом). Нобелеўская прэмія 1965 (разам з А.Львовым і Ж.Мано).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНО́ ((Monod) Жак Люсьен) (9.2.1910, Парыж — 31.5.1976),
французскі біяхімік і мікрабіёлаг. Чл.Франц.АН. Скончыў Парыжскі ун-т (1934), працаваў у ім. З 1945 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (з 1971 дырэктар), адначасова з 1959 праф. Парыжскага ун-та, у 1967—72 праф.Калеж дэ Франс. Навук. працы па пытаннях росту бактэрый, індукцыі і рэпрэсіі бактэрыяльных ферментаў. Аўтар гіпотэз аб пераносе пры ўдзеле інфарм. РНК генет. інфармацыі з ДНК на рыбасомы і аб механізме генет. рэгуляцыі сінтэзу бялку ў бактэрый (канцэпцыя аперона). Нобелеўская прэмія 1965 (разам з Ф.Жакобам і А.М.Львовым).
французскі гісторык і філолаг, кітаязнавец, спецыяліст па мовах і гісторыі краін Індакітая. Сын Г.К.Ш.Масперо. З 1908 выкладчык, з 1911 праф.Франц. школы Д. Усходу ў г. Ханой (В’етнам), з 1920 праф.кіт. мовы і л-ры Калеж дэ Франс у Парыжы. З 1935 чл., з 1944 прэзідэнт франц. Акадэміі надпісаў. Аўтар больш як 150 прац, прысвечаных Кітаю і Індакітаю, у т. л.кн. «Старажытны Кітай» (1927, ахоплівае гісторыю і культуру Кітая з 12 да 3 ст. да н.э.), «Кітайская мова» (1931). Загінуў у лагеры смерці Бухенвальд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЭ́Н-ТАНУДЖЫ́ ((Cohen-Tannoudji) Клод Несім) (н. 1.4.1933, г. Канстанціна, Алжыр),
французскі фізік. Чл.АН Францыі (1981). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1957). З 1960 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў Францыі, адначасова з 1964 праф. Ун-та П. і М. Кюры і з 1973 — Калеж дэ Франс. Навук. працы па атамнай фізіцы, квантавай электроніцы і оптыцы. Зрабіў тэарэт. разлікі, распрацаваў новыя метады і ажыццявіў эксперыменты па лазерным тармажэнні атамных пучкоў, іх ахаладжэнні да анамальна нізкіх т-р (ніжэй за 10−6К) і ўтрымліванні ў малым аб’ёме. Нобелеўская прэмія 1997 (разам з С.Чу, У.Філіпсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЕ́Г ((Lebesgue) Анры Леон) (28.6. 1875, г. Бавэ, Францыя — 26.7.1941),
французскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Чл. Парыжскай АН (1922). Замежны чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1897). Праф. Парыжскага ун-та і Сарбоны (з 1910), Калеж дэ Франс (з 1921). Навук. працы па тэорыі функцый, тэорыі інтэгравання, тэорыі мностваў, гісторыі метадалогіі матэматыкі. Пабудаваў новую тэорыю інтэграла (інтэграл Л.), увёў новыя паняцці меры, мноства і вымяральных функцый (1902—04), што зрабіла магчымым інтэграванне шырокага класа функцый. Даследаванні Л. спрыялі стварэнню новых кірункаў у матэматыцы.
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1783). Скончыў Калеж Мазарыні ў Парыжы (1774). З 1816 праф.політэхн. школы ў Парыжы, адначасова з 1813 чл. Бюро далгот. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі лікаў, нябеснай механіцы і тэорыі геадэзічных вымярэнняў. Увёў найпрасцейшыя сферычныя функцыі (гл.Лежандра мнагасклады), распрацаваў найменшых квадратаў метад (1806) і выкарыстаў яго для вызначэння каметных арбіт, сфармуляваў закон размеркавання простых лікаў (1808). Удзельнічаў у вылічэннях даўжыні дугі зямнога мерыдыяна для вызначэння метра як адзінкі даўжыні. Аўтар класічнага курса элементарнай геаметрыі.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЛО́-ПАНЦІ́ ((Merleau-Ponty) Марыс) (14.3.1908, г. Рашфор-сюр-Мер, Францыя — 4.5.1961),
французскі філосаф, прадстаўнік фенаменалогіі. Адукацыю атрымаў у Вышэйшай нармальнай школе. з 1945 праф. у Ліёне, у 1949—52 у Сарбоне, Калеж дэ Франс. Аўтар прац «Структура паводзін» (1942), «Фенаменалогія перцэпцыі» (1945), «Гуманізм і тэрор» (1947), «Прыгоды дыялектыкі» (1955) і інш. Быццё чалавека (яго экзістэнцыя), паводле М.-П., рэалізуецца ў дыялогу суб’екта са светам; свядомасць чалавека і ўся яго істота перажывае і асэнсоўвае свет, валодае спецыфічнай інтэнцыянальнасцю (здольнасць ствараць свой прадметны свет, напаўняць яго зместам, набываць сэнс і значэнне). Яго філас. ідэі знаходзяць адлюстраванне ў філас. герменеўтыцы, структуралізме, экзістэнцыялізме і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ ШАТЭЛЬЕ́ ((Le Chatelier) Анры Луі) (8.10.1850, Парыж — 17.9.1936),
французскі фізікахімік і металазнавец, адзін з заснавальнікаў металазнаўства. Чл. Парыжскай АН (1907). Ганаровы чл.АНСССР (1927). Праф. Парыжскай вышэйшай горнай школы (1877—1919), Калеж дэ Франс (1898—1907) і Парыжскага ун-та (1907—25). Навук. працы па вывучэнні ўплыву ціску і т-ры на раўнавагу ў хім. рэакцыях, па даследаванні металургічных і хіміка-тэхнал. працэсаў. Сфармуляваў агульны закон зрушэння хім. раўнавагі (гл.Ле Шатэлье — Браўна прынцып). Сканструяваў тэрмаэл. пірометр, металаграфічны мікраскоп (1897), удасканаліў методыку даследавання будовы металаў і сплаваў. Прэзідэнт Франц.хім.т-ва (1931).
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986.
французскі філосаф-ідэаліст, прадстаўнік інтуітывізму і «філасофіі жыцця». З 1900 праф.Калеж дэ Франс, з 1914 чл.Франц. акадэміі. Светапогляд Бергсона сфарміраваўся пад уплывам франц. спірытуалізму. Першаасновай свету лічыў нематэрыяльную «чыстую дзейнасць», матэрыю, час і рух — толькі формамі яе праяўлення. Інтэлектуальным метадам супрацьпастаўляў інтуіцыю як асн. метад спасціжэння ісціннага, канкрэтнага часу («працягласці»). Лічыў «адкрытае грамадства» з яго дынамічнымі мараллю і рэлігіяй неабходнай умовай далейшай эвалюцыі чалавецтва, разгортвання самога жыццёвага працэсу і творчасці. Нобелеўская прэмія 1927.