МАРТЫ́НАВА Эльвіра Міхайлаўна (н. 17.2.1923, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна),

бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1970). Скончыла Адэскі ун-т (1947), у 1949—60 працавала ў ім. У 1961—79 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага літ. працэсу, літ. ўзаемасувязей, маст. перакладу. Адзін з аўтараў кн. «Садружнасць літаратур» (1968), «Старонкі літаратурных сувязей» (1970), «Адзінства і ўзаемаўзбагачэнне» (1980).

Тв.:

Беларуска-ўкраінскі паэтычны ўзаемапераклад. Мн., 1973;

Мастацкая дэталь у літаратурным творы. Мн., 1977.

т. 10, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЛНІНЬШ (Kalniņš) Яніс (н. 4.1.1922, Ропажская вол. Рыжскага пав.),

латышскі пісьменнік, літ.-знавец. Скончыў Латвійскі ун-т (1951). Дэбютаваў як тэатр. крытык. Даследуе творчасць лат. пісьменнікаў, літ. жанры. Аўтар манаграфіі «У свеце сатыры» пра драматургічную спадчыну А.​Упіта (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), біягр. раманаў «Андрэй Пумпур» (1964), «Райніс» (1977, Дзярж. прэмія Латвіі 1980), «Аўсекліс» (1981), у якіх раскрыццё жыццёвых з’яў спалучана з дакладнай распрацоўкай сюжэта і характару герояў. Піша для дзяцей. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Л.​Дранько-Майсюк.

т. 7, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕГАРЭ́НКАВА Галіна Іванаўна (13.5.1942, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 9.2.1989),

рускі і бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1973). Скончыла Горкаўскі ун-т (1965). Працавала ў Мінскім пед. ін-це, Бел. тэатр.-маст. ін-це, з 1980 у Горкаўскім пед. ін-це. Даследавала рус. класічную л-ру (Ф.​Дастаеўскі, Л.​Талстой, М.​Гогаль, А.​Пушкін, М.​Салтыкоў-Шчадрын і інш.), бел. прозу (творы А.​Адамовіча, Г.​Далідовіча, В.​Казько, І.​Пташнікава, І.​Чыгрынава, І.​Шамякіна і інш.).

Тв.:

Духовная жажда. Горький, 1983;

Земная основа. Горький, 1987;

Звено связующее. Мн., 1990.

т. 6, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВАЧАНТЫРА́ДЗЕ Канстанцін Канстанцінавіч (н. 1.1.1934, Тбілісі),

грузінскі літ.-знавец. Канд. філал. н. (1973). Скончыў Тбіліскі ун-т (1957). Даследуе груз.-бел. літ. ўзаемасувязі. Аўтар навук. прац «Руставелі ў беларускай літаратуры» (1971), «Беларускі раман пра Грузію» (пра раман Э.​Самуйлёнка «Будучыня»), «З гісторыі літаратурных сувязей грузінскага і беларускага народаў» (абедзве 1972), «Пытанні грузіна-беларускіх літаратурных сувязей на старонках грузінскіх і беларускіх газет і часопісаў» (1975), «Ля вытокаў літаратурнай садружнасці грузінскага і беларускага народаў» (1982), «Янка Лучына — аўтар першага беларускага твора пра Грузію» (1983) і інш.

т. 8, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛІ́МУЦЬ Яраслаў Іванавіч (н. 10.1.1940, в. Вострава Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. крытык, літ.-знавец. Канд. філал. н. (1979). Скончыў БДУ (1967). Настаўнічаў. З 1975 у Магілёўскім ун-це імя А.​Куляшова (з 1986 дэкан філал. ф-та). Друкуецца з 1972. Даследуе шляхі развіцця і стан сучаснай бел. паэзіі і прозы, узаемасувязі і ўзаемаўплыў бел. і рус. л-р; аспекты ўплыву эпічнай паэзіі Я.​Коласа на творчасць рус. паэтаў (кн. «Жыццёвасць традыцый», 1985). Аўтар крытычных артыкулаў і рэцэнзій, прысвечаных творчасці П.​Глебкі, А.​Кулакоўскага, І.​Навуменкі, А.​Пысіна.

т. 8, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЙСЕ́ЙЧЫК Аляксей Антонавіч (н. 4.10.1936, в. Гошчава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1967). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1960). Настаўнічаў. З 1966 у Брэсцкім ун-це. Друкуецца з 1961. Даследуе рамантызм сучаснай бел. паэзіі, пытанні выкладання л-ры ў школе і ВНУ. Аўтар метадычных і вучэбных дапаможнікаў «Тэорыя літаратуры» (1990), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (2-е выд., 1992), адзін з аўтараў падручніка-хрэстаматыі для 7-га кл. «Родная літаратура» (з В.​Ляшук, 4-е выд. 1994) і інш. Складальнік зб. «Паўлюк Багрым» (1994, з Ляшук).

т. 9, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБЦО́Ў Аляксей Барысавіч (6.5.1923, Мінск — 10.7.1963),

бел. літ.-знавец. Канд. філал. н. (1954). Скончыў БДУ (1949). Працаваў выкладчыкам у Бабруйскім настаўніцкім ін-це, з 1954 выкладчык, заг. кафедры ў Брэсцкім пед. ін-це. Друкаваўся з 1949. Аўтар прац па гісторыі рус. драматургіі канца 19—пач. 20 ст., пра драм. творчасць У.​Неміровіча-Данчанкі, А.​Южына (Сумбатава), М.​Гарына-Міхайлоўскага, А.​Блока, Л.​Андрэева, А.​Купрына і інш.

Тв.:

Из истории русской драматургии конца XIX—начала XX в. Ч. 1—2. Мн., 1960—62;

Драматургия Александра Блока. Мн., 1968.

Л.​С.​Савік.

т. 13, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САКАЛО́Ў Юрый Мацвеевіч (20.4.1889, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.1.1941),

рускі і ўкр. фалькларыст і літ.-знавец. Акад. АН Украіны (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). У 1911—25 выкладаў у гімназіях і ВНУ Масквы. З 1939 дырэктар Ін-та фальклору АН Украіны. Складальнік фальклорных зб-каў: «Казкі і песні Белазерскага краю» (1915), «Паэзія вёскі» (1926; абодва з Б.​М.​Сакаловым), «Быліны» (1937), «Народная лірыка» (1939), «Анежскія быліны» (выд. 1948) і інш. Аўтар прац «Слова аб палку Ігаравым» і народная творчасць» (1936), «Рускі фальклор» (1941). У некат. працах выкарыстоўваў бел. фальклор.

т. 14, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАБА́Н Тамара Канстанцінаўна (31.5.1952, в. Чабаны Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 20.3.1992),

бел. крытык, літ.-знавец. Канд. філал. н. (1982). Скончыла БДУ (1974). Настаўнічала, з 1978 у выд-ве «Навука і тэхніка», з 1981 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследавала праблемы сучаснага літ. працэсу: манаграфія «Крылы рамантыкі: Рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1982), кн. «Сучасная паэзія і фальклор» (1988, з Я.​Гарадніцкім). Складальніца зб-каў «Вобраз» — 86» (1986) і «Зона бяды» (1990). Аўтар творчых партрэтаў, рэцэнзій на кн. бел. паэтаў.

Л.​М.​Гарзлік.

т. 17, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́РСКАЯ Алена Сяргееўна (н. 21.2.1950, пас. Цялякава Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),

бел. літ.-знавец і крытык. Канд. філал. н. (1982), дац. (1992). Скончыла БДУ (1972). У 1974 — 92 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1992 у Бел. дзярж. пед. ун-це. Друкуецца з 1967. Даследуе праблемы маст. пошукаў у сучаснай бел. паэзіі, пытанні паэтыкі (манаграфія «Адказнасць перад часам: Нарыс творчасці К.​Кірэенкі», 1986; арт. «Свабодны верш і сучасная беларуская паэзія», 1975; «Мастацкія пошукі лірыкі», 1980, і інш.). Аўтар кн. «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996, з Л.​Гарэлік і Т.​Грамадчанка).

т. 5, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)