у канстытуцыйным праве прынцып частковага [паэтапнага) абнаўлення саставу прадстаўнічых органаў улады з мэтай пазбегнуць рэзкіх змен у дэпутацкім корпусе, захаваць стабільнасць і пераемнасць у рабоце прадстаўнічай установы. Напр., 1/3 Кангрэса ЗША перавыбіраецца праз кожныя 2 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫЁМЕТР (ад лац. vario змяняю + ...метр),
1) авіяцыйны — паказальнік скорасці падняцця і спуску лятальнага апарата. Вымярае рознасць ціскаў паветра ў атмасферы і ўнутры прылады, якая злучана з атмасферай капілярам. Пры гарыз. палёце гэтая рознасць роўная 0.
2) Варыёметр гравітацыйны — прылада для вымярэння змен паскарэння свабоднага падзення. Выкарыстоўваецца ў сейсмалогіі і гравіметрыі.
3) Варыёметр магнітны — прылада для вымярэння часовых змен геамагн. поля. Бывае стацыянарны (у магн. абсерваторыях) і палявы (для магнітаразведачных работ).
4) Варыёметр радыётэхнічны — сістэма дзвюх або больш шпуляў індуктыўнасці, адна з якіх рухомая. Прызначаны для плаўнай змены індуктыўнасці (узаемаіндуктыўнасці). Калі шпулі не злучаны, варыёметр пераўтвараецца ў высокачастотны трансфарматар з пераменнай сувяззю. Выкарыстоўваецца для настройкі тэле- і радыёпрыёмнікаў, выхадных каскадаў генератараў у шырокім дыяпазоне частот, у вымяральных прыладах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭАДАПТА́ЦЫЯ (ад лац. prae спераду, перад + адаптацыя),
уласцівасць арганізма (органа), што мае прыстасавальную здольнасць для форм узаемадзеяння арганізма з асяроддзем, якія яшчэ не адбываюцца, ці функцый органа, якія яшчэ не выконваюцца; таксама працэс набыцця прэадаптыўных асаблівасцей. Узнікае на аснове прыстасавальнай эвалюцыі, што ідзе пад кантролем натуральнага адбору, і з’яўляецца пабочным вынікам эвалюц.змен, якія ўдасканальваюць ранейшыя функцыі органа. Напр., сківіцы ў працэсе эвалюцыі пазваночных жывёл узніклі з пярэдняй жабравай дугі пасля яе раздзялення на рухомыя элементы для інтэнсіфікацыі дыхання. Т.ч. набыццё жабравай дугой функцыі сківіц было прэадаптавана ўдасканаленнем «жабравай помпы». Біял. сэнс П. — прыстасаванне арганізма да змен навакольнага асяроддзя, якое магчыма толькі пры наяўнасці ў яго асаблівасцей, што прыяюць выжыванню ў новых умовах. Гл. таксама Постадаптацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ АКТЫ́ЎНАСЦЬ ; максімальнае праяўленне арганізмам важнейшых біял. функцый у межах свайго дыяпазону ўстойлівасці да зменасн. лімітаваных экалагічных фактараў асяроддзя. Напр., пра біялагічную актыўнасць мікраарганізмаў глебы мяркуюць па інтэнсіўнасці «дыхання» глебы (спажыванне кіслароду і выдзяленне дыаксіду вугляроду), ступені вылучэння цеплавой энергіі арганізмамі глебы, ферментатыўнай актыўнасці і інш. паказчыках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕРАСТРАХО́ВАЧНЫ ДАГАВО́Р» 1887,
тайны дагавор паміж Расіяй і Германіяй (18.6.1887, Берлін), паводле якога абодва бакі абавязваліся захоўваць дружалюбны нейтралітэт у выпадку вайны адной з дзяржаў з трэцяй дзяржавай (акрамя Францыі і Аўстра-Венгрыі) і не дапускаць тэр.змен на Балканах без узаемнай дамоўленасці. У 1890 ўрад Германіі адмовіўся аднавіць дагавор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ФЕРНАЯ БАТАРЭ́Я,
акумулятарная батарэя, што ўключаецца ў ланцуг паралельна інш. крыніцы (генератар, выпрамляльнік) пастаяннага току для супольнага сілкавання нагрузкі (у т. л. як рэзервовая крыніца). Прызначана для кампенсацыі змен напружання і сілы току асн. крыніцы сілкавання ў час найб. нагрузак і перапынкаў у рабоце. Выкарыстоўваецца на аўта- і чыг. транспарце, сістэмах сувязі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЕР, Неэр (Neher) Эрвін (н. 20.3.1944), нямецкі біяфізік. З 1972 у Ін-це біяфіз. хіміі Планка ў г. Гётынген (з 1983 кіраўнік аддзела). Навук. працы па малекулярнай біялогіі клеткі. Распрацаваў метады тэстыравання тэсціравання* і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах. Нобелеўская прэмія 1991 (разам з Б.Закманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЫЯТРЫ́Я [ад грэч. gerōn (gerontos) стары + iatreia лячэнне],
навука пра лячэнне людзей пажылога і старэчага ўзросту; клінічны раздзел геранталогіі. Распрацоўвае метады лячэння і прафілактыкі хвароб з мэтай захавання фізічнага і псіхічнага здароўя чалавека да глыбокай старасці. Вырашае праблемы ўзаемасувязі атэрасклерозу і ўзросту, механізма ўзнікнення т.зв. склератычнай артэрыяльнай гіпертэнзіі, цукр. дыябету, механізмы ўзроставых змен апорна-рухальнага апарату, ролю ўзроставых змен у развіцці анкалагічных захворванняў. У розных галінах медыцыны ёсць свае навук. і практычныя праблемы, звязаныя з герыятрыяй. Герыятрычная фармакатэрапія вывучае асаблівасці ўздзеяння лек. сродкаў на стары арганізм. Даказана, што ў пажылым і старэчым узросце значна павышаецца небяспека неспрыяльнага ўздзеяння медыкаментаў. Таму важнае правіла ў герыятрыі — назначэнне строга індывід. паменшаных доз тых лякарстваў, адчувальнасць да якіх пры старэнні павышана (сардэчныя гліказіды, наркатычныя, гіпатэнзіўныя і нейраплегічныя рэчывы). Часцей рэкамендуюцца прэпараты агульнай стымуляцыі (вітаміны, мікраэлементы, біястымулятары), накіраваныя на падтрымку і нармалізацыю метабалічных працэсаў і функцый чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНІ́ЧНА ДАПУШЧА́ЛЬНАЯ ДО́ЗА,
максімальная колькасць шкоднага агента, якая пры ўздзеянні на жывыя арганізмы (праз дыхальную сістэму, ежу і да т.п.) ці іх згуртаванні яшчэ не выклікае істотных змен іх стану і парушэнняў працэсаў жыццядзейнасці. Вызначаюць гранічна дапушчальную дозу аднаразовую або ў пераліку на азначаны прамежак часу (гадзіну, дзень і г.д.). Для розных відаў жывых арганізмаў гранічна дапушчальная доза неаднолькавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНДРАКЛІМАТАЛО́ГІЯ (ад дэндра... + кліматалогія),
навука пра метады вы вучэння клімату мінулых эпох па зменах велічынь гадавых кольцаў драўніны. Асн. прынцып Д. — перакрыжаванае датаванне — грунтуецца на непаўторным у часе і амаль аднолькавым характары змен памераў і структуры гадавых кольцаў у большасці дрэў, якія раслі ў падобным клімаце (вузкія кольцы паказваюць на гады засухі, шырокія — на спрыяльныя ўмовы росту).