АБАКА́НСКАЕ РАДО́ВІШЧА жалезаруднае,

на Пд Краснаярскага краю Рас. Федэрацыі. Распрацоўваецца з 1867. Кантактнае радовішча (скарны) магнетытавых руд. Разведаныя запасы 160 млн. т з 42,2% жалеза. Цэнтр здабычыг. Абаза.

т. 1, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ДА-ШЛЁНСКА (Ruda Śląska),

горад на Пд Польшчы, у Верхнесілезскай агламерацыі, у Шлёнскім ваяводстве. Каля 200 тыс. ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Коксавыя і металургічны з-ды. ЦЭС.

т. 13, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́ЗАВЫ ПРО́МЫСЕЛ,

тэхналагічны комплекс для здабычы і збору прыроднага газу з плошчы радовішча, апрацоўкі газу і кандэнсату для падрыхтоўкі іх да транспарціроўкі. Камунікацыі і збудаванні газавага промыслу падзяляюць на асноўныя (эксплуатацыйныя, назіральныя і разведачныя свідравіны, газазборныя калектары, кампрэсарныя станцыі і інш.) і дапаможныя (энергет. гаспадарка, водазабеспячэнне, сувязь, майстэрні і інш.). Колькасць, характар і магутнасць збудаванняў газавага промыслу залежаць ад геолага-эксплуатацыйнай характарыстыкі радовішча. На Беларусі газавы промысел (на тэр. Гомельскай вобл.) прызначаны для спадарожнай здабычы і транспарціроўкі газу; створана закрытая (герметызаваная) сістэма нафтагазазбору (мінімізуе страты і забруджванне навакольнага асяроддзя). Перапрацоўку газу ажыццяўляе Беларускі газаперапрацоўчы завод у г. Рэчыца.

У.​Я.​Бардон.

т. 4, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІФАРНІ́ЙСКІЯ НАФТАГАЗАНО́СНЫЯ БАСЕ́ЙНЫ У ЗША, у штаце Каліфорнія і на прылеглай акваторыі Ціхага ак. Агульная пл. 235 тыс. км², у т. л. на акваторыі 80 тыс. км². Нафтавыя радовішчы адкрыты ў 1861, у 1901—10 першае месца па здабычы нафты ў ЗША. Прымеркаваны да адкладаў міяцэну і пліяцэну. Больш за 350 нафтавых і 130 газавых радовішчаў з агульнымі пачатковымі запасамі нафты 3,4 млрд. т і 1000 млрд. м³ газу; гал. нафтавыя — Мідуэй-Сансет, Уілмінгтан, Элк-Хілс, Лонг-Біч, Керн-Рывер і інш., газавае — Кетлмен-Хілс. Асн. цэнтры здабычы нафты ў раёне гарадоў Лос-Анджэлес і Вентуры, газу — у раёне г. Сакрамента.

т. 7, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАТУ́Н,

горад на Пн Кітая, у паўн. ч. прав. Шаньсі. Каля 1 млн. ж. (1994). Вузел чыгунак. Адзін з гал. цэнтраў здабычы каменнага вугалю ў краіне. Буйныя маш.-буд. і цэм. з-ды.

т. 6, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МБУ́ЖЫ-МАЙІ (Mbuji-Mayi),

горад на Пд Дэмакр. Рэспублікі Конга. Да 1966 наз. Бакванга. Адм. ц. вобласці Усх. Касаі. Каля 550 тыс. ж. (1997). Вузел аўтадарог. Цэнтр здабычы алмазаў (пераважна тэхнічных). Харчасмакавая прам-сць.

т. 10, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЛУ́РСКІ СЛЮДАНО́СНЫ РАЁН.

У Індыі (штат Андхра-Прадэш), адзін з найбуйнейшых у свеце. Асваенне з 1887. Здабыча мускавіту і флагапіту. Распрацоўваецца пераважна адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтры здабычы: гарады Нелуру, Пам, Татыпарты і інш.

т. 11, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНЬША́НЬ,

горад на ПнУ Кітая, у даліне р.Ляахэ, у правінцыі Ляанін. Каля 1,4 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы жал. руды і чорнай металургіі (найбольшы ў краіне металургічны камбінат). Цяжкае машынабудаванне, нафтаперапр., хім., цэментны з-ды.

т. 1, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕНО́НІ (Benoni),

горад у ПАР (правінцыя Трансвааль), прыгарад Іаганесбурга. Засн. ў 1904. 207 тыс. ж. (1985). Чыг. вузел. Цэнтр здабычы золата. Вытв-сць эл.-тэхн. абсталявання. Чорная металургія, тэкст., металаапр. прам-сць. Цэлюлозна-папяровыя, тэкст., харч. прадпрыемствы.

т. 3, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯАЮА́НЬ,

горад на ПнУ Кітая, на р. Дунляахэ (бас. р. Ляахэ), у прав. Гірын. 354 тыс. ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., хімічная, буд. матэрыялаў, тэкстыльная. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. ЦЭС.

т. 9, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)