ГРЫГО́Р’ЕЎ (Георгій Сцяпанавіч) (1924, в. Лажкі Мажайскага р-на Маскоўскай вобл. — 20.1.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш.захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза(1944). Вызначыўся ў 1944 у баях каля Віцебска: у вырашальны момант бою цяжка паранены камандзір групы разведчыкаў сяржант Грыгор’еў закрыў сваім целам варожы кулямёт, чым забяспечыў паспяховае выкананне задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАГРАНКО́Ў (Іван Міхайлавіч) (10.11.1923, в. Паловы Асташкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 3.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш.захопнікаў, Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір стралк. аддзялення сяржант Ж. у складзе войск 1-га Прыбалтыйскага фронту вызначыўся ў баі за в. Траецкае Ветрынскага р-на Віцебскай вобл.: са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк, падарваў яго і загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙЦАЎ (Веньямін Леанідавіч) (24.4.1923, в. Дабрышчава Камсамольскага р-на Іванаўскай вобл., Расія — 20.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш.захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1942. Разведчык асобнай разведроты сяржант З. 20.7.1944 у баі каля воз. Дрысвяты, прыкрываючы адыход разведчыкаў, быў цяжка паранены. Калі гітлераўцы акружылі яго, гранатай падарваў сябе і ворагаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў (Павел Аляксеевіч) (18.2.1897, г. Шуя Іванаўскай вобл., Расія — 3.12.1962),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш.захопнікаў у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944), ген.-палк. (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1918. З чэрв. 1942 камандуючы 61-й арміяй, якая вызваляла Калінкавічы, Мазыр, Пінск, Кобрын, Брэст. Да 1955 на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЯЦ (Зайцаў) Сцяпан Іванавіч
(25.12.1903, г.п. Клічаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Напярэдадні вайны заг. зямельнага аддзела Мінскага райвыканкома. З першых дзён вайны вёў актыўную барацьбу супраць захопнікаў, адзін з ініцыятараў і арганізатараў Камароўскай падп. групы, з канца ліст. 1941 чл. Мінскага падп. гаркома КЛ(б)Б. У 1942 арыштаваны і закатаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПАЎКА,
вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Велікаліпаўскага с/с і калгаса. За 9 км на ПнУ ад г.п. Хоцімск, 214 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Камунары. 512 ж., 195 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік вызвалення ад ням.-фаш.захопнікаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Мемарыяльны знак на месцы спаленай в. Вітава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАНТЭ́РА» («Panther») № 32, кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш.захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Расонскім р-не Віцебскай вобл. ў жн. 1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 2 батальёнаў 201-й ахоўнай дывізіі з мэтай знішчыць расонскую групу партыз. атрадаў. Не дасягнуўшы мэты, карнікі расстралялі каля 100 мясц. жыхароў, захапілі 475 галоў свойскай жывёлы. За лета 1942 аперацыя «П.» была шостай праваленай спробай «уціхамірыць» насельніцтва раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАЛІБО́КІ»
(«Naliboki»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш.захопнікаў супраць партызан і мясц. насельніцтва ў Івянецкім р-не Баранавіцкай (цяпер Мінскай) вобл., у Налібоцкай пушчы 24—27.7.1942 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася 3 карнымі батальёнамі, якім не ўдалося пранікнуць у размяшчэнне партыз. фарміраванняў. Выкліканая акупантамі бамбардзіровачная авіяцыя (15 самалётаў) 27 ліп. не здолела знішчыць партызан і разбурыць іх базы. У раёне аперацыі гітлераўцы забілі і паранілі каля 200 мясц. жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІША́Н (Гевонд) (18.7.1820, г. Стамбул — 22.11.1901),
армянскі паэт, гісторык і мысліцель. Адукацыю атрымаў у кангрэгацыі арм. царкоўнікаў-мхітарыстаў у Венецыі. У зб. «Песнапенне» (т. 1—5, 1857—58) апаэтызаваў прыроду роднага краю, подзвіг народа ў барацьбе супраць чужаземных захопнікаў. Родапачынальнік рамант. кірунку ў арм. паэзіі (цыкл вершаў «Песні Патрыярха»). Аўтар фундаментальных даследаванняў па гістарыяграфіі, археалогіі, філалогіі, геаграфіі і этнаграфіі Арменіі, рэліг.-філас. трактатаў, кн. «Успаміны пра радзіму армян» (т. 1—2, 1869—70).
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш.захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-м. авіяцыі (1975). Скончыў Чкалаўскую ваен.авіяц. школу (1942), акадэміі Ваенна-паветр. (1951) і Генштаба (1960). На фронце з 1943. Пам. камандзіра штурмавога авіяпалка ст. лейт. З. вызначыўся ў Бел. аперацыі 1944: удзельнік штурму абароны праціўніка на рубяжы Віцебск—Орша, вызвалення Мінска, ліквідацыі мінскага «катла». Да 1982 у Сав. Арміі.