КРЫПТАКАКО́З,
падвостры ці хранічны глыбокі мікоз. Узбуджальнік — дражджавы паразітычны грыбок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫПТАКАКО́З,
падвостры ці хранічны глыбокі мікоз. Узбуджальнік — дражджавы паразітычны грыбок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭНАМАТО́З ЛЁГКІХ (ад адэнома + ...оз),
хранічная вірусная хвароба жывёл. Характарызуецца развіццём шматлікіх залозападобных разрастанняў у лёгачнай парэнхіме. Пашырана амаль ва ўсіх краінах свету, адзначаецца і на Беларусі. Хварэюць авечкі, козы, менш каровы, коні, сабакі, мышы, некаторыя рыбы. Узбуджальнік — рэтравірус тыпу С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКТЭРЫЁЛІЗ (ад бактэрыі + ...ліз),
разбурэнне абалонкі бактэрый і выхад іх цытаплазмы ў вонкавае асяроддзе. Можа выклікацца
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСІЎРО́З,
інвазійная хвароба коней, аслоў, мулаў, зебраў, якая выклікае парушэнне дзейнасці стрававальнага тракту, пашкоджанне скуры каля кораня хваста (зачос хваста). Узбуджальнік — вастрыца конская, што паразітуе пераважна ў абадочнай кішцы тоўстага кішэчніка. Яйцы развіваюцца ў вонкавым асяроддзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНАСПАРЫДЫЁЗ,
хранічны мікоз жывёл і чалавека, які выклікае грыб рынаспарыдыум.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫПЛАКО́КАВАЯ ІНФЕ́КЦЫЯ,
інфекцыйная хвароба жывёл, якая выклікаецца ланцэтападобным дыплакокам (Diplococcus septicus). Хварэюць цяляты, ягняты, парасяты, жарабяты, часцей ва ўзросце ад 15 сутак да 2,5 месяцаў. У маладняку працякае са з’явамі пнеўманіі, сепсісу і запалення суставаў, у дарослых жывёл — у форме пасляродавых эндаметрытаў і мастытаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́ВУС,
грыбковае захворванне скуры, валасоў і пазногцяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯМБЛІЁЗ,
інвазійная хвароба чалавека і жывёл, якая выклікаецца жгуцікавымі прасцейшымі — лямбліямі. Характарызуецца пашкоджаннем верхніх аддзелаў тонкай кішкі з развіццём энтэрытаў, энтэракалітаў, астэнізацыяй. Крыніца інфекцыі — хворыя і лямбліяносьбіты, якія выдзяляюць цысты лямблій у навакольнае асяроддзе з калам.
А.А.Астапаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАГРЫПО́ЗНАЯ ІНФЕ́КЦЫЯ,
вострае інфекцыйнае захворванне чалавека, якое характарызуецца запаленнем дыхальных шляхоў, пераважна гартані. Выклікаецца РНК-змяшчальным вірусам. Найчасцей хварэюць дзеці.
А.А.Астапаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАХО́МА (
хранічнае інфекцыйнае запаленне злучальнай тканкі (кан’юнктывы) вачэй у чалавека. Узбуджальнік — унутрыклетачны паразіт з роду хламідый;
Прыкметы: кан’юнктыва чырванее, на ёй утвараюцца шэрыя, мутныя зярняты (фалікулы), памяншаецца сакрэцыя слёзнай вадкасці. рагавіца прарастае сасудамі, утвараюцца рубцы. Ускладненні: зварот краёў павекаў, няправільны рост веек (трыхіяз), запаленне рагавіцы з язвамі, бяльмом: адна з прычын слепаты. Лячэнне
І.М.Семяненя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)