ТРАХО́МА (
хранічнае інфекцыйнае запаленне злучальнай тканкі (кан’юнктывы) вачэй у чалавека. Узбуджальнік — унутрыклетачны паразіт з роду хламідый; заражэнне кантактным шляхам.
Прыкметы: кан’юнктыва чырванее, на ёй утвараюцца шэрыя, мутныя зярняты (фалікулы), памяншаецца сакрэцыя слёзнай вадкасці. рагавіца прарастае сасудамі, утвараюцца рубцы. Ускладненні: зварот краёў павекаў, няправільны рост веек (трыхіяз), запаленне рагавіцы з язвамі, бяльмом: адна з прычын слепаты. Лячэнне
І.М.Семяненя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)