наступальная аперацыя войск Беларускага фронту (ген. арміі К.К.Ракасоўскі) 10—30.11.1943 у Вял.Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць гомельска-рэчыцкую групоўку праціўніка, вызваліць міжрэчча Сажа і Дняпра, заняць зручныя пазіцыі на зах. беразе Дняпра. Удзельнічалі 3, 11, 48, 50, 61, 63, 65 і 16-я паветр. арміі. Ім процістаялі 2-я, частка сіл 9-й і 4-й ням. армій групы армій «Цэнтр», пазней 7 пях. дывізій і брыгада СС. У ходзе аперацыі сав. войскі ва ўзаемадзеянні з партызанамі Палескай, Гомельскай і Магілёўскай абл. вызвалілі Рэчыцу (18 ліст.), фарсіравалі Бярэзіну, вызвалілі Прапойск, Карму, Журавічы (25—26 ліст.), Гомель (26 ліст.). У выніку аперацыі злучэнні Бел. фронту прарвалі абарону праціўніка ў паласе шырынёю 100 км, прасунуліся на 130 км, стварылі пагрозу паўд. флангу групы армій «Цэнтр» і не далі магчымасці нанесці контрудар па злучэннях 1-га Укр. фронту. 23 часцям і злучэнням нададзена ганаровае найменне «Гомельскіх», 22 — «Рэчыцкіх».
народнае паўстанне ў Салавецкім манастыры супраць царк. рэформы патрыярха Нікана, за аднаўленне «старой веры» (гл.Раскол). Удзельнікі (450—500 чал.): манахі, паслушнікі, манастырскія работнікі і сяляне, збеглыя стральцы і салдаты; у 1670-я г. да іх далучыліся многія б. паплечнікі С.Ц.Разіна. У 1667 манахі не прынялі папраўленыя паводле рэформы богаслужэбныя кнігі. Адкрытае паўстанне пачалося 2.7.1668, калі спроба маскоўскіх стральцоў заняць манастыр сустрэла ўзбр. супраціўленне. Паступова кіраўніцтва паўстаннем перайшло ад вярхоў манаства («старцаў») да прадстаўнікоў сац. нізоў (сялян і б. разінцаў), якія на першы план высоўвалі патрабаванне адмены прыгонніцкіх парадкаў. Дзякуючы харч. дапамозе навакольных сялян паўстанцы ва ўмацаваннях манастыра больш як 7 гадоў вытрымлівалі аблогу ўрадавых войск. У студз. 1676 у выніку здрады манастыр быў узяты і паўстанне задушана, амаль усе ўдзельнікі забіты або пазней пакараны смерцю.
Літ.:
Барсуков Н.А. Соловецкое восстание (1668—1676 гг.). Петрозаводск, 1954;
Чумичева О.В. Страницы истории Соловецкого восстания (1666—1676 гг.) // История СССР. 1990. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВАРН (?—1270?),
князь галіцкі, вял. князь ВКЛ з 1267. Сын галіцка-валынскага кн.Данілы Раманавіча. Каля 1253 ажаніўся з дачкою вял.кн.ВКЛМіндоўга. У 1256 з бацькам, братамі Львом і Раманам і ваўкавыскім кн. Глебам удзельнічаў у паходзе на яцвягаў. У наступныя гады ўдзельнічаў у вызваленні некат. гарадоў з-пад мангола-татарскай улады. У 1262 дапамагаў Міндоўгу ў нападзе на мазавецкага кн. Семавіта I (забіў яго ў Яздаве пад Варшавай). Пасля смерці бацькі (1264) валодаў Усх. Галіччынай з г. Галіч, Забужжам з гарадамі Бэлз, Чэрвен, Холм, Мельнік, Дарагічын. У 1264 дапамог Войшалкузаняць трон у ВКЛ, адпомсціць Траняту за забойства Міндоўга, заваяваць Нальшчаны і Дзяволтву. Быў прыхільнікам аб’яднання сіл ВКЛ і Галіцка-Валынскага княства для барацьбы супраць яцвягаў і Польшчы. Неаднаразова нападаў на Польшчу. У 1267 атрымаў ад Войшалка велікакняжацкую ўладу ў ВКЛ. Забіты братам Львом, які зайздросціў, што Войшалк перадаў уладу менавіта Ш. Пасля яго гібелі вял. князем ВКЛ стаў Трайдзень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЕТ МАСТА́ЦТВА»,
расійскае маст. аб’яднанне, якое сфарміравалася пад эгідай час.«Мир искусства». Існавала ў 1898—1904 і ў 1910—24. Узнікла на аснове гуртка маладых мастакоў і аматараў на чале з А.Бенуа і С.Дзягілевым з мэтай аб’яднання прадстаўнікоў новага пакалення «і як аб’яднанае цэлае заняць месца ў еўрап. мастацтве». Заснавальнікі — Г.Астравумава-Лебедзева, Л.Бакст, І.Білібін, М.Дабужынскі, А.Галавін, І.Грабар, К.Каровін, Б.Кустодзіеў, М.Рэрых (старшыня), Я.Лансерэ, К.Сомаў, В.Сяроў і інш. Праграма «С.м.» мела неарамант. характар і была звязана з сімвалізмам і мадэрнам. Чл. аб’яднання не прымалі акадэмізм, творчасць перасоўнікаў, звярталіся да шырокага кола сфер сучаснага мастацтва (інтэр’ер, тэатр, эстамп, кніга і інш.); выступалі з крытыкай эстэтыкі рус.рэв. дэмакратаў і канцэпцыі У.Стасава. Агульнымі для твораў членаў «С.м.» былі вытанчаны дэкаратывізм, лінеарнасць, якая часам пераходзіла ў арнаментыку, тонкае спалучэнне матавых тонаў. Аб’яднанне наладжвала калектыўныя выстаўкі ў Пецярбургу, Маскве, Кіеве (1912), а таксама арганізавала персанальную выстаўку М.Чурлёніса (1911—12). Мастакі «С.м.» асобнымі экспазіцыямі былі прадстаўлены на міжнар. выстаўцы ў Рыме (1911), з’яўляліся арганізатарамі спектакляў «Рускіх сезонаў» Дзягілева (Парыж, Лондан). У 1904—10 большасць майстроў «С.м.» ўваходзіла ў Саюз рус. мастакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЭ́ЦКІ КРЫ́ЗІС 1956,
міжнародны канфлікт, выкліканы нацыяналізацыяй 26.7.1956 Егіптам Суэцкага канала. Імкнучыся аднавіць кантроль над каналам, яго б. ўладальнікі Вялікабрытанія і Францыя заключылі сакрэтнае пагадненне з Ізраілем пра сумесныя дзеянні супраць Егіпта. Пад маркай барацьбы супраць рэйдаў палесцінскіх партызан на тэр. Ізраіля і егіпецкай блакады Тыранскага прал., ізраільская армія атакавала 29 кастр. егіпецкія войскі на Сінайскім п-ве і рушыла ў напрамку Суэцкага канала. Урады Вялікабрытаніі і Францыі прапанавалі сябе ў якасці «пасрэднікаў», запатрабаваўшы ва ультыматыўнай форме абодва бакі адысці на 10 міль ад канала; англ. і франц. войскі павінны былі заняць зону канала, нібыта для раз’яднання егіпецкай і ізраільскай армій. Егіпецкі ўрад адхіліў ультыматум, і 31 кастр. англа-франц. авіяцыя атакавала егіпецкія войскі і бамбіла Порт-Саід. 5 ліст. аб’яднаныя англа-франц. войскі высадзіліся ў зоне канала і акупіравалі яго паўн. частку. Гэтыя дзеянні выклікалі пратэсты сусв. супольнасці. Урад СССР пагражаў умяшаннем на баку Егіпта. Гэта прымусіла ўрады Вялікабрытаніі і Францыі пагадзіцца 7 ліст. на перамір’е і вывесці свае войскі з зоны канала да 22 снежня. Войскі Ізраіля да сак. 1957 пакінулі Сінай і сектар Газа. Такім чынам С.к. 1956 скончыўся поўнай няўдачай для Вялікабрытаніі і Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫНО́ЎНІЦТВА,
асобая прывілеяваная праслойка насельніцтва, якая знаходзіцца на цывільнай дзярж. службе і спецыялізуецца на кіраванні і справаводстве. На Беларусі тэрмін «Ч.» ўвайшоў у сталы ўжытак у канцы 18 ст. пасля яе ўключэння ў склад Рас. імперыі ў выніку 3 падзелаў Рэчы Паспалітай. У гэты час на Беларусі сфарміравалася дзярж.бюракратыя як асобная сац. група, арганізаваная на рацыянальных прынцыпах падзелу працы з адпаведнай спецыялізацыяй і вызначанай сферай паўнамоцтваў, са строгай іерархіяй службовых месцаў і пасад, з фармалізаванай сістэмай правіл, інструкцый і спец. прынцыпамі прасоўвання па службовай лесвіцы.
У 1-й трэці 19 ст. большасць чыноўніцкага корпуса на Беларусі фарміравалася пераважна з выхадцаў з мясц. дробнай шляхты. Вышэйшыя і найб. адказныя пасады на губернскім узроўні займалі прысланыя з рас. губерняў чыноўнікі высокага рангу або мясц. буйныя землеўладальнікі. Пасля падаўлення паўстання 1863—64 склад дзярж. апарата на Беларусі радыкальна абноўлены за кошт асоб рус. паходжання. Сярод прыбылых на Беларусь чыноўнікаў пераважалі разначынцы. З разрастаннем дзярж. апарата стаў пашырацца доступ у яго выхадцам з мясц. сялянства. Пасля 1917 тэрмін «Ч.» страціў афіц. значэнне і практычна выйшаў з ужытку. Спосабы арганізацыі рас. Ч. скапіраваны з зах.-еўрап. узораў, пераважна з прускага. У 1722 Пётр I увёў Табель аб рангах — сістэму чыноў і рангаў, паводле якой існавалі 14 класаў, што адпавядалі вызначаным штатным пасадам. Заняць пасаду ў сістэме дзярж. кіравання было немагчыма, калі кандыдат не быў чыноўнікам, г.зн. не меў класнага чыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПЕНГА́ЎЭР (Schopenhauer) Артур (22.2.1788, г. Гданьск, Польшча — 21.9.1860),
нямецкі філосаф, прадстаўнік валюнтарызму і ірацыяналізму. Вучыўся ў Гётынгенскім і Берлінскім ун-тах. З канца 1820-х г. жыў у г. Франкфурт-на-Майне і займаўся навук. працай. На светапогляд Ш. паўплывалі ідэі І.Канта, Платона, будызму. Базавыя паняцці распрацаванай ім філас. сістэмы — воля і ўяўленне. Абсалютная воля, на думку Ш., «драбіцца» і рэалізуецца ў бясконцым мностве «аб’ектывацый», кожная з якіх імкнецца заняць пануючае становішча; у выніку назіраецца вайна ўсіх супраць усіх, а сусв. працэс зводзіцца да выяўлення стыхійнай сілы — «волі да жыцця». Лічыў, што ўяўленні ў адрозненне ад абсалютнай волі — гэта свет нашага вопыту; усе навакольныя з’явы — толькі сукупнасць пачуццёва-інтуітыўных уяўленняў суб’ектаў. Паводле Ш., спасцігнуць свет з’яў можна з дапамогай дастатковай падставы прынцыпу. Сац. быццё трактаваў песімістычна, падкрэсліваў непазбежнасць нягод, барацьбы, пакут, якія выцякаюць з самой прыроды «волі да жыцця», таму лічыў неабходным асэнсавана стаць на пазіцыю аскетызму ў адносінах да сябе і альтруізму ў адносінах да іншых. Ідэі Ш. сталі адной з тэарэт. крыніц філасофіі жыцця. Сугучныя Ш. ідэі распаўсюдзіліся на Беларусі ў пач. 20 ст. і былі абумоўлены паражэннем рус. рэвалюцыі 1905——07, але часткай інтэлігенцыі ўспрымаліся крытычна [напр., бел. паэт Я.Лучына (І.Л.Неслухоўскі) у процівагу вучэнню Ш. адстойваў на старонках «Минского листка» ідэю прагрэсу].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСПА́НСКАЯ СПА́ДЧЫНАвайна за Іспанскую спадчыну 1701—14,
вайна за права наследавання ісп. трона пасля згасання ў 1700 ісп. лініі Габсбургаў. Паводле завяшчання апошняга ісп. Габсбурга Карла II ісп. трон павінен быў заняць Філіп V Бурбон (унук франц. караля Людовіка XIV), жанаты з сястрой Карла II. Свае прэтэнзіі на ісп. трон прад’явілі таксама аўстр. Габсбургі, вылучыўшы прэтэндэнтам эрцгерцага Карла (будучы імператар Карл V). Аўстрыю падтрымалі Англія, Галандыя, Партугалія, Савоя і большасць герм. княстваў. Ваен. дзеянні вяліся адначасова ў Ісп. Нідэрландах, Іспаніі, Італіі, Зах. Германіі і на морах; у Іспаніі, дзе супраць панавання Філіпа V выступіла Каталонія, яны набылі характар грамадз. вайны. Англа-галандскія войскі ўзначальваў герцаг Мальбара, імперскія войскі — Яўгеній Савойскі. Франц. войскі (на чале маршалы Л.Вілар, Н.Каціна, Л.Вандом) пацярпелі шэраг паражэнняў пры Гохштэце (1704), Раміі і Турыне (1706), Аўдэнардэ (1708); англ. флот захапіў Гібралтар (1704), в-аў Менорка (1708). Эрцгерцаг Карл высадзіўся ў Іспаніі, абвясціў сябе ісп. каралём і захапіў Каталонію і Арагон. У 1709 франц. войскі разгромлены каля Мальплаке. Уступленне на імператарскі прастол Карла V (1711) прывяло да выхаду з кааліцыі Англіі і Галандыі, якія апасаліся аб’яднання ісп. і аўстр. уладанняў і ўзнікнення ў Еўропе магутнай імперыі Габсбургаў. Паводле Утрэхцкага міру 1713 і Раштацкага міру 1714 ва ўладанні Філіпа V засталася Іспанія з калоніямі пры ўмове яго адмовы ад правоў на франц. прастол. Аўстр. Габсбургі атрымалі паўд. Нідэрланды, Сардзінію, Міланскае герцагства і Неапалітанскае каралеўства, Савоя — Сіцылію, Вялікабрытанія — Гібралтар, Менорку, прывілеі ў гандлі з ісп. калоніямі і частку франц. уладанняў у Паўн. Амерыцы. Вайна пацвердзіла рост магутнасці Вялікабрытаніі на морах і ў каланіяльным саперніцтве, прыпыніла тэр. экспансію Францыі ў Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЕ-ПАМЕРА́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1945,
наступальная аперацыя войск 2-га (Маршал Сав. Саюза К.К.Ракасоўскі) і 1-га (Маршал Сав. Саюза Г.К.Жукаў) Бел. франтоў пры садзейнічанні Балт. флоту (адм. У.П.Трыбуц) 10 лют. — 4 крас. ў Вял.Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць усх. памеранскую групоўку ворага, авалодаць раёнам Данцыг (Гданьск), Гдыня і заняць узбярэжжа Балтыйскага м. ад Віслы да Одэра. У выніку завяршэння Вісла-Одэрскай аперацыі 1945сав. войскі ў канцы студз. выйшлі на р. Одэр. Войскі 1-га Бел. фронту фарсіравалі раку ў раёне г. Кюстрын і знаходзіліся за 60 км ад Берліна. Герм. камандаванне ч. сіл гр. армій «Вісла» (каманд. Г.Гімлер) рыхтавалася панесці ўдар па правым крыле 1-га Бел. фронту, каб сарваць падрыхтоўку наступлення на Берлін. Войскі 2-га Бел. фронту пасля 1-га этапу Усходне-Прускай аперацыі 1945 10 лют. перайшлі ў наступленне. Аднак у ходзе 10-дзённых баёў сав. войскі прасунуліся толькі на 40—60 км і прыпынілі наступленне. Сав. камандаванне вырашыла прыцягнуць да У.-П.а. войскі правага крыла 1-га Бел. фронту і 1-й арміі Войска Польскага. 24 лют. войскі 2-га Бел. фронту, падмацаваныя 19-й арміяй і танк. корпусам з рэзерву Стаўкі, нанеслі ўдар на г. Кёслін, а 1 сак. перайшоў у наступленне 1-ы Бел. фронт у напрамку на г. Кольберг (Калобжаг). Да 5 сак.сав. войскі выйшлі на ўзбярэжжа Балтыйскага м. на ўчастку ад Данцыгскай да Шчэцінскай бухты. Ліквідацыя ўсх.-памеранскай групоўкі забяспечыла ў далейшым паспяховае правядзенне Берлінскай аперацыі 1945 і ліквідацыю войск ворага, акружаных у Прыбалтыцы і Усх. Прусіі.
Літ.:
Завьялов А.С., Калядин Т.Е. Восточно-Померанская наступательная операция советских войск. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКАЕ КНЯ́СТВА,
феадальная дзяржава ў 12—15 ст. Цэнтр — г.Смаленск. Займала тэр. сучасных Смаленскай, часткі Маскоўскай, Калужскай, Цвярской, Бранскай абл. Расіі, усх. раёнаў Магілёўскай і Віцебскай абл. Беларусі. Паліт. адасабленне Смаленска пачалося ў 11 ст., але да пач. 12 ст. ён заставаўся кіеўскай воласцю. Самастойным С.к. стала пры Расціславе Мсціславічу [1125—59], пры якім дасягнула найб. памераў. На тэр. сучаснай Беларусі былі размешчаны гарады С.к. Орша, Копысь, Мсціслаў, Лучын, Прупой (Слаўгарад), Крэчут (Крычаў), воласці Басея, Вітрына, Мірачыцы; у 2-й пал. 12—1-й пал. 13 ст. пад кантролем Смаленска часта знаходзіліся Віцебск і Друцк. Пры Расціславе Мсціславічу пачалося драбленне С.к. на ўдзелы. У 12 ст. вылучыліся Васілеў, Красн, Мсціслаў, у 13 ст. — Таропец, Вязьма, Мажайск. У пач. 14 ст. Смаленск канчаткова страціў кантроль над Віцебскам, але ў сферу яго ўплыву трапіў Бранск. У пач. 14 ст. ад С.к. адышлі да ВКЛ землі Падняпроўя, басейн Проні і верхняе Паволжа. Пры кн. Іване Аляксандравічу [1313—58] Смаленск трывала трапіў пад уплыў ВКЛ. Кн. Святаслаў Іванавіч [1358—86] імкнуўся да захавання незалежнасці С.к., але ў выніку паходаў войск ВКЛ яно страціла значную частку тэрыторыі на Пд і Пн, у т. л. Мсціслаў і Ржэў. Святаслаў Іванавіч загінуў у Мсціслаўскай бітве 1386. Апошнія смаленскія князі Юрый Святаславіч [1386—92] і Глеб Святаславіч [1392—96] знаходзіліся пад уплывам ВКЛ. Скарыстаўшы міжусобіцу паміж Глебам і Юрыем, вял. князь ВКЛ Вітаўт у 1396 захапіў Смаленск і пасадзіў там сваіх намеснікаў. Юрый Святаславіч з дапамогай разанскага князя ў 1401 вярнуў Смаленск. Вітаўт спрабаваў заняць горад у 1401, 1402 і 1403; у 1403 ён захапіў Мажайск, і Смаленск апынуўся ў акружэнні зямель ВКЛ. Скарыстаўшы нейтралітэт Масквы і смерць разанскага князя ў 1404, Вітаўт вярнуў Смаленск. С.к. ліквідавана і на яго аснове створана Смаленскае ваяводства.