правадзейны член Акадэміі навук Беларусі, АНінш. дзяржаў, а таксама некаторых галіновых акадэмій. Выбіраецца на агульным сходзе акадэміі. Існуюць званні ганаровы акадэмік, замежны член і ганаровы член акадэміі. На Беларусі званне акадэміка ўведзена 26.12.1928, калі СНКБССР зацвердзіў першы склад правадзейных членаў Бел.АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЫ́НІ ((Gorini) Канстанціна) (9.1.1865, г. Рыміні, Італія — 3.9.1950),
італьянскі мікрабіёлаг. Чл. Парыжскай АН (1939). Замежнычл.-кар.АНСССР (1927). Праф. Міланскага ун-та. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі, культываванні бактэрый малочнакіслага браджэння. Даследаваў біяхім. асаблівасці халернага вібрыёна (1893). Прапанаваў метад вырошчвання бактэрыяльных культур на скошаным жэлаціне (1903).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ (Victoria),
Порт-Вікторыя, сталіца дзяржавы Сейшэльскія Астравы, на в-ве Маэ. 24,3 тыс.ж. (1987). Порт на Індыйскім ак. База забеспячэння палівам суднаў. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы харчасмакавай (у т. л. тытунёвай), мэблевай, радыёэлектроннай, рыбаперапр. прам-сці. Саматужна-рамесніцкая вытв-сць сувеніраў і інш. Гандаль копрай, ваніллю, карыцай, чарапахавымі панцырамі. Замежны турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СТАФСАН ((Gustafson) Тругве) (н. 1911),
шведскі фізіёлаг. Чл. Шведскай АН. Замежнычл.АНСССР (1976). Праф. зоафізіялогіі Стакгольмскага ун-та. Навук. працы па эксперым. біялогіі, біяхіміі эмбрыянальнага развіцця, рэгуляцыі сінтэзу ферментаў у жывёльных клетках, што культывуюцца па-за арганізмам, пра ролю медыятараў у морфагенетычных працэсах зародка. Прааналізаваў малекулярныя механізмы клетачных узаемаўплываў у эмбрыягенезе ігласкурых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЮ́ЛЕНБЕРГ ((Gyllenberg) Хельге) (н. 4.7.1924),
фінскі мікрабіёлаг. Чл.АН Фінляндыі, яе прэзідэнт з 1974. Замежнычл.АНСССР (1976). Скончыў Хельсінкскі ун-т. З 1948 у Ін-це мікрабіялогіі гэтага ун-та (з 1972 праф.). Навук. працы па выкарыстанні матэм. метадаў у біялогіі, пераважна ў сістэматыцы мікраарганізмаў, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ЧАС»,
газета прафесійных саюзаў Беларусі. Выходзіць з 27.10.1989 у Мінску на бел. і рус. мовах. Асвятляе дзейнасць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аналізуе эканам. становішча на прадпрыемствах і ўстановах краіны, перадавы вопыт (у т. л.замежны) арганізацыі вытворчасці, сац. абароны працоўных. Друкуе матэрыялы па пытаннях жыллёвага буд-ва, прыватызацыі, транспарту, зарплаты, беспрацоўя і інш. Дае юрыд. кансультацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБАНТО́Н ((Daubenton) Луі Жан Мары) (29.5.1716, г. Манбар, Францыя — 1.1.1800),
французскі прыродазнавец. Чл. Французскай і замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1776). З 1788 дырэктар Парыжскага бат. сада. Навук. працы па параўнальнай анатоміі і акліматызацыі свойскіх жывёл. Сааўтар (разам з Ж.Бюфонам) мнагатомнай працы «Натуральная гісторыя» (1749—67). Аўтар дапаможніка па авечкагадоўлі. Вывеў новую пароду мерыносавых авечак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОЙЛЬ (Broglie),
дэ Бральі, французскія фізікі, браты.
Марыс (27.4.1875, Парыж — 14.7.1960), замежнычл.-кар.АНСССР (1927). Скончыў Марсельскі ун-т (1900). Навук. даследаванні па рэнтгенаўскай спектраскапіі, атамнай і ядз. фізіцы праводзіў у сваёй прыватнай лабараторыі. У 1908 эксперыментальна вызначыў зарад электрона, сканструяваў рэнтгенаўскі спектрограф.
Луі Віктор (15.8.1892, г. Дзьеп, Францыя — 19.3.1987), адзін са стваральнікаў квантавай механікі. Чл. Парыжскай АН (1933), замежнычл.АНСССР (1958) і інш. акадэмій, праф. Парыжскага ун-та ў 1928—62. Вучань Марыса Бройля. Скончыў Парыжскі ун-т (1913). Навук. працы па класічнай і квантавай механіцы, тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, гісторыі і метадалогіі фізікі. Выказаў (1924) гіпотэзу пра хвалевыя ўласцівасці матэрыі (гл.Хвалі дэ Бройля). Аўтар манаграфій (рус.пер.): «Уводзіны ў хвалевую механіку» (1934), «Па сцежках навукі» (1962), «Рэвалюцыя ў фізіцы» (1965). Нобелеўская прэмія 1929.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (с древнейших времен до начала XX в.). М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЕРЫНК ((Beyerinck) Марцін Вілем) (16.3.1851, Амстэрдам — 1.1.1931),
галандскі батанік і мікрабіёлаг; адзін з заснавальнікаў вірусалогіі. Праф. (1895). Замежнычл.-кар. Расійскай АН (1924), ганаровы чл.АНСССР (1929). Скончыў Вышэйшую політэхн. школу ў г. Дэлфт. Вылучыў чыстыя культуры азотфіксавальных клубеньчыкавых бактэрый (1888) і азотабактэру (1901). Навук. працы па жыццядзейнасці мікраарганізмаў, глебавай мікрабіялогіі, развіцці вышэйшых раслін, пра ролю бактэрый у кругавароце рэчываў у прыродзе.