Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЗЕ́Р’Е,
гідралагічны заказнік на тэр. Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Створаны ў 1968 як заказнік рэсп. значэння для захавання ў натуральным стане балотнага масіву з тыповай для міжрэччаў стратыграфіяй тарфянікаў. Пл. 4286 га (1997). Размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне і займае ч. Друць-Бярэзінскага міжрэчча. Размешчаны на вярховым балоце. У цэнтры пераважаюць хваёва-кусцікавыя раслінныя асацыяцыі, у паўн.ч. — градава-багнавыя комплексы расліннасці. На ўскраінах пашыраны хваёва-бярозава-пушыцава-сфагнавыя асацыяцыі. На мінер. участках пераважаюць бярозава-асінавыя лясы. У флоры заказніка каля 100 відаў раслін, у т. л. ахоўныя чубатка пустая і зубніца клубняносная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Заазер’е (в., Лепельскі р-н) 4/456; 6/334 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Заазер’е (в., Бялыніцкі р-н) 2/518 (к.), 530 (к.); 11/41
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Заазер’е (в., Полацкі р-н) 4/456; 8/491; 10/521 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Новае Заазер’е (в., Талачынскі р-н) 10/155
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКАЕ ВО́ЗЕРА, Гарадзішча,
Заазер’е. У Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Ясельда, за 12 км на ПнУ ад г. Пінск. Пл. 0,96 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 1,1 км. Схілы катлавіны пераважна разараныя. Злучана пратокай з р. Ясельда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШЫ́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Друць, за 22 км на ПнЗ ад г. Рагачоў. Пл. 0,96 км², даўж. 1,9 км, шыр. 700 м, найб.глыб. 10 м. Пл. вадазбору 23,6 км². Схілы катлавіны на Пд і У параслі хмызняком. Сцёк у р. Друць па р.Заазер’е і ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРУ́СКІ МУР»,
спецыфічны тып агараджальнай канструкцыі будынкаў (фахверка) на Беларусі. Аснову канструкцыі складаў драўляны каркас з верт. стоек, злучаных гарыз. бэлькамі, раскосамі і крыжовымі сувязямі. Прамежкі паміж элементамі каркаса запаўнялі каменем, цэглай або глінай, часта атынкоўвалі і бялілі, а каркас пакідалі адкрытым, і ён утвараў на паверхні сцен характэрны дэкар. малюнак.
Тэхніка «П.м.» запазычана з Зах. Еўропы. Пашырана ў 15—17 ст. у буд-ве пераважна малапавярховых абарончых збудаванняў (брама замка ў в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на), жылых, гасп. і вытв. будынкаў. У 18 ст.дэкар. матывы «П.м.» выкарыстоўваліся для аздаблення сцен манум. драўляных будынкаў (брама Пінскага замка). У тэхніцы «П.м.» да пач. 20 ст. пабудаваны жылыя дамы ў вёсках Грозаў Капыльскага, Заазер’е Нясвіжскага р-наў Мінскай вобл., гасп. пабудова ў в. Манькавічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл., вадзяны млын у в. Гервяты Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. і інш.
Ю.А.Якімовіч.
Жылы дом, пабудаваны ў тэхніцы «прускага муру» ў вёсцы Заазер’е Нясвіжскага раёна Мінскай вобл.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЦЭ́ВІЧ (Андрэй Піліпавіч) (10.8.1919, в.Заазер’е Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1939. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Камандзір гарматнага разліку ст. сяржант Л. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Зах. Дзвіны на тэр. Віцебскай вобл.: 26 чэрв. яго разлік знішчыў 4 кулямёты і мінамёт праціўніка, потым на падручных сродках у ліку першых з гарматай фарсіраваў раку і агнём садзейнічаў захопу і пашырэнню плацдарма. Загінуў у баі.