вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад Буда-Кашалёва, 55 км ад Гомеля, 8 км ад чыг. ст. Шарыбаўка. 755 ж., 322 двары (1997). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАГО́ШЧА,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Жлобін—Светлагорск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 34 км на ПдЗ ад Жлобіна, 117 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Яшчыцы. 660 ж., 260 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЛО́БІНСКАЯ ФА́БРЫКА ШТУ́ЧНАГА ФУ́ТРА Дзейнічае з 1978 у г.Жлобін Гомельскай вобл. З 1984 вытв. аб’яднанне. Уключала швейную ф-ку. З 1996 адкрытае акц.т-ва «Белфа» (без швейнай ф-кі). Адно з найб. у Еўропе прадпрыемстваў па вытв-сці трыкат. штучнага футра для адзення, абутку, галаўных убораў, цацак, галантарэйных і інш. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ЦКІ,
пасёлак у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1960. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст.Жлобін, 106 км ад Гомеля. 1887 ж., 633 двары (1999). Торфабрыкетны з-д, сельскі домабуд. камбінат. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ВЫ,
вёска ў Салонскім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр саўгаса-камбіната. За 14 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст.Жлобін, 107 км ад Гомеля. 812 ж., 307 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Камандзір штурмавой дывізіі марской авіяцыі палк. Барташоў вызначыўся ў жн. 1945 у час вайны з Японіяй: дывізія наносіла ўдары па часцях Квантунскай арміі ў партах і на чыг. станцыях, знішчыла 24 караблі і транспарты праціўніка. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЯ АЛБА́,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., на беразе Дняпра. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 36 км на Пд ад горада і чыг. ст.Жлобін, 129 км ад Гомеля. 459 ж., 200 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля вёскі паселішча неаліту (4—3-е тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РВАЛЬ,
бальнеакліматычны курорт у Гомельскай вобл. За 20—26 км ад гарадоў Рэчыца, Светлагорск і Жлобін, у сутоках рэк Бярэзіна і Дняпро. Плошча курортнай зоны каля 25 км², амаль ⅔ яе пад лесам. Асн.лек. фактары — хларыдна-натрыевыя мінер. воды (расолы) з высокім утрыманнем брому і ёду, спрыяльны, умерана-кантынентальны клімат. Лечаць хваробы нерв. сістэмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВО́ЛЬСК,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Іволька, каля аўтадарогі Гомель—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад Буда-Кашалёва, 32 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Уза. 491 ж., 184 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЎСК,
вёска ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на скрыжаванні аўтадарог Гомель—Жлобін і г.п. Уваравічы — в. Смычок. За 16 км на Пд ад горада і чыг. ст. Буда-Кашалёва, 41 км ад Гомеля. 904 ж., 449 двароў (1998). Ільнозавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.