пасёлак у Жлобінскім р-не Гомельскай вобл.Засн. ў 1960. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Жлобін, 106 км ад Гомеля. 1887 ж., 633 двары (1999). Торфабрыкетны з-д, сельскі домабуд. камбінат. Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.