усходнеславянскія металічныя амулеты 11—14 ст. у выглядзе манетападобнай падвескі ці круглага складня. На вонкавым баку З. звычайна змяшчалася выява хрысціянскай сімволікі (Хрыстос, архангелы, святыя), на адваротным — кругавы надпіс (закліканне) і «змяінае гняздо». Лічылася, што З. засцерагаюць ад хвароб і немачы. Знойдзены З.: свінцовы канца 13 — пач. 14 ст. (Брэст), медны (Заслаўе) і бронзавы (Дрысвяты) з вушкам для падвешвання, бронзавы медальён-З. (Ваўкавыск), медны 12—13 ст. (Чачэрск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫСВЯ́ЦКІ ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1929 у в.Дрысвяты Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. (арх. Л.Вітан-Дубейкаўскі). Мае рысы стылю мадэрн.
Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай алтарнай апсідай, бабінцам і сакрысціямі накрыты дахам складанай формы. Гал. фасад вылучаны высокай 5-яруснай вежай-званіцай, уваход аформлены падчэнямі на 4 мураваных слупах. Сцены ашаляваны дошкамі, вокны арачныя і круглыя. Інтэр’ер падзелены 8 слупамі на З нефы. Столь кесаніраваная, з арнаментальнай размалёўкай. Над бабінцам — хоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Высокае (воз., бас.Дрысвяты) 2/364; 4/293
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Замак (в-аў на воз.Дрысвяты) 4/293
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫСВЯ́ТА, Друкша,
рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 1020 км².
Пачынаецца каля в. Грытуны (да пабудовы ГЭС «Дружба народаў» у 1953 para выцякала з воз.Дрысвяты). Цячэ праз азёры Доўгае, Верхняе і Богінскае. Участак б. рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусце цяпер лічыцца прытокам Д. — Дрысвяткай. Верхняе цячэнне ракі ў межах Браслаўскай грады, ніжняе — на З Полацкай нізіны. Асн. прыток — р. Прорва (злева). На вадазборы 139 азёр. Даліна пераважна трапецападобная. Пойма перарывістая. Рэчышча сярэдне звілістае, на працягу каля 9 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАВО́К,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята, за 23 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,25 км², даўж. каля 1,4 км, найб.шыр. 360 м, найб.глыб. 2,3 м, даўж. берагавой лініі 3,9 км. Пл. вадазбору 666 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 6—10 м (на З да 25 м), разараныя, участкамі тэрасаваныя (выш. тэрасы 0,7—1 м). Берагі нізкія. Ёсць 3 вузкія залівы, востраў 0,2 га. Дно да глыб. 1 м пясчанае, глыбей ілістае, на Пд — сапрапелістае. Зарастае падводнай расліннасцю Праз возера цячэ р. Прорва (злучае з азёрамі Дрысвяты і Аболе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФРЫЦ»
(«Fritz»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «Спартак», «За Радзіму», Ф.Шляхтунова, імя Варашылава, імя Гастэлы, імя Жукава, імя Ракасоўскага, асобных атрадаў брыгад «Жалязняк», «Народныя мсціўцы», імя С.Кароткіна, спец. атрада «Сокал» і мясц. насельніцтва ў Браслаўскім, Відзскім, Глыбоцкім, Дунілавіцкім, Міёрскім, Пастаўскім, Шаркаўшчынскім р-нах Вілейскай вобл. ў вер.—кастр. 1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі баявых груп з ням. паліцэйскіх палкоў і батальёнаў, спец.танк., артыл., авіяц. падраздзяленняў, часцей пагран. аховы ген. акруг Беларусь, Латвія, Літва. 24 вер. карнікі пачалі акружаць тэрыторыю па лініі: воз.Дрысвяты — усх. бераг воз. Аболе — зах. бераг воз. Богінскае — в. Казяны — усх. бераг воз.Вял. Швакшта — в. Занарач — Чарэмшыцы—Крывічы—Параф’янава — г. Глыбокае — в. Ручай — Наўгароды—Міёры—г.п. Друя — воз.Дрысвяты. Пераўзыходзячыя сілы праціўніка вымусілі партызан адысці; пры адступленні яны мініравалі дарогі, вялі засадныя баі, у некалькіх месцах прарвалі акружэнне і выйшлі ў суседнія раёны за чыг. Полацк—Маладзечна. У канцы кастр.—пач.ліст. партызаны вярнуліся на ранейшыя месцы дыслакацыі. За час аперацыі, паводле няпоўных звестак, карнікі загубілі 509 мясц. жыхароў, вывезлі ў Германію 12 тыс.чал., у т. л. 1708 дзяцей, спалілі 87 вёсак у Браслаўскім, Пастаўскім, Міёрскім, Шаркаўшчынскім р-нах; захапілі 35 тыс. галоў жывёлы, 1608 ц збожжа, 4104 ц бульбы, 1111 ц сена, саломы і агародніны. Гітлераўскае камандаванне карную аперацыю «Ф.» прыраўноўвала да вял. баявой аперацыі на фронце і яе ўдзельнікам выплаціла «франтавыя» і ўзнагароды «за ўдзел у баях».
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 608—609.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШАВІЦКІ КА́МЕНЬ З Я́МКАМІ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). За 1 км на Пн ад в. Пашавічы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., каля воз.Дрысвяты. Валун сярэднезярністага граніту рапаківі з уключэннямі крышталёў палявога шпату. Даўж. 1,4 м, шыр. 1 м, выш. 0,4 м, у абводзе 4,3 м, аб’ём 0,3 м³, маса каля 0,8 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. гадоў назад з ПдУ Фінляндыі. Мае цэглападобную форму. На верхняй пляцоўцы захаваліся 11 выемак (глыб. да 3 см, у папярочніку да 5 см), якія высечаны чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Апівардка (р., бас.воз.Дрысвяты) 1/388; 4/294
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ШУКЕ́ВІЧ Вандалін Аляксандравіч (10.12.1852, в. Нача Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 1.12.1919),
бел. археолаг, антраполаг, краязнавец і этнограф. Чл.-кар. Кракаўскай АН. Адукацыю атрымаў у Вільні. З 1872 жыў у в. Нача. З 1883 даследаваў курганныя і бескурганныя могільнікі каля вёсак Нача, Нузелі (Пузельская гара), Апонаўцы, Гаворскія, Тоўцішкі, Сабакінцы (Першамайская), Клябанія (Папяржыня), Нарбутова. Дварчаны, Вензаўшчына, Сырні, Чарнішкі. Толькі на тэр. Лідскага пав. даследаваў 120 каменных магіл (да 1915 абследаваў 170). Першы з бел. археолагаў раскапаў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў 13—14 ст. Вёў раскопкі каля Віцебска, Лепеля, Радашковіч, воз.Дрысвяты. Апублікаваў працы, прысвечаныя археал. знаходкам і раскопам, гісторыі і прыродзе Беларусі і Літвы: «Музей Федаровіча» (1900), «З мінулага Літвы» (1906), «Успаміны з года 1863» (1907), «Даўнія каралеўскія лясы ў Літве» і «Замак у Лідзе» (1911), «Раскопкі ў Начы (Лідскі пав.)» і «Мерач» (1912), «Возера Дрысвяты» і «Адміністрацыйныя і эканамічныя адносіны ў каралеўшчынах на Літве» (1913), «Трэпанаваныя чарапы з могільніка пад Начай» (1914) і інш.Традыц.нар. культуры беларусаў і інш. народаў (пераважна Віленшчыны) прысвяціў артыкулы: «Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, варожбы і г.д.), сабраныя ў Віленскай губерні» (выкарыстаў фалькл. запісы ўраджэнца Трокскага пав. У.Абакановіча) і «Упрыгожаныя крыжы ў Віленскай губерні» (1903), «Нарысы з Белай Русі» і «Звычаі пры выпечцы хлеба ў Лідскім пав.» (1912), «Спосабы фарбавання пісанак у Лідскім пав.» (1913) і інш. Першы з бел. археолагаў (у садружнасці са спецыялістамі-хімікамі) пачаў рабіць аналізы стараж. знаходак. Запісаў шмат легенд і паданняў пра помнікі даўніны. Імкнуўся прасачыць эвалюцыю абраду пахавання ад эпохі латэну да часоў ВКЛ. Першы ўзняў праблемы даследавання Чорнай Русі як гіст. з’явы, надаваў асаблівае значэнне геагр. фактару яе засялення, спрабаваў даць прыкладную храналогію змены культур гэтага рэгіёна. Удзельнік 9-га археал. з’езда ў Вільні (1893). Быў чл. Віленскага т-ва сяброў навукі і Варшаўскага краязнаўчага т-ва. Частку матэрыялаў са сваёй археал. калекцыі перадаў у музеі Кракава, Пецярбурга, Масквы, Вільні.