БУХО́НКА Пётр Мікалаевіч (12.7.1906, г.Добруш Гомельскай вобл. — 5.2.1944, Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Сапёр Бухонка вызначыўся 26.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на тэр. Украіны: у час пераправы паранены Бухонка закрыў прабоіны ў лодцы, чым выратаваў байцоў і даставіў іх на правы бераг. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЦЬ, Уць,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на р. Вуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на Пд ад г.Добруш, 35 км ад Гомеля, 3 км ад чыг. ст. Церахоўка, на аўтадарозе Гомель—Церахоўка. 926 ж., 353 двары (1996). Сярэдняя і пачатковая школы, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРУШСКАЕ ГЕАЛАГІ́ЧНАЕ АГАЛЕ́ННЕ,
каля г.Добруш Гомельскай вобл.: помнік прыроды рэсп. значэння (1963). Пл. 6 тыс.м², ахоўная зона вакол 10 тыс.м². Прымеркавана да ўступу карэннага берага р. Іпуць, дзе агаляюцца слаі кварцава-глаўканітавых пяскоў харкаўскай світы палеагену, што намножыліся 65—30 млн.г. назад у стараж. моры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРУШСКАЯ ПАЛАТНЯ́НА-ПА́РУСНАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1775—1831 у мяст.Добруш Гомельскага пав. (цяпер горад у Гомельскай вобл.). З 1804 — парусінавая мануфактура, з 1806 — палатняна-ткацкая. У 1828 быў 31 ткацкі станок. Вырабляла парусіну, кашульнае палатно, тонкія палотны (галандскія), ільняныя хусткі, ручнікі, абрусы і інш. Працавалі прыгонныя сяляне (у 1823—78 чал.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЦЁША,
рака ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. і Бранскай вобл. Расіі, левы прыток р. Іпуць (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца за 1 км на З ад в. Пятроўка ў Бранскай вобл., вусце за 3,5 км на ПнУ ад г.Добруш. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАРО́СТ,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад г.Добруш, 50 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Церахоўка. 796 ж., 395 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМА́,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Хорапуць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдУ ад г.Добруш, 45 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Закапыцце. 1298 ж., 600 двароў (1997). Сярэдняя школа, Палац культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Кармянская Пакроўская царква (2-я пал. 19 ст).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВУ́ЧАЕ ВО́ЗЕРА.
У Добрушскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Ачоса, за 22 км на ПнУ ад г.Добруш. Пл. 0,87 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 910 м, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 3,12 км. Пл. вадазбору 25 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, пад хмызняком, часткова разараныя. Дно сапрапелістае. Упадае некалькі меліярацыйных канаў, сцёк па канаве ў р. Ачоса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГЛЮБКА,
вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на ПнУ ад г. Ветка, 60 км ад Гомеля, 48 км ад чыг. ст.Добруш. 912 ж., 367 двароў (2000). Ткацкі цэх Гомельскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Шырока вядомы цэнтр ткацкага рамяства (гл.Неглюбскі строй, Неглюбскія ручнікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГАВЕ́Ц—КАЛІ́НІНА,
вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. Да 1932 наз. Кругавец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 55 км на ПдУ ад г.Добруш, 83 км ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Кругавец. 1170 ж., 407 двароў (1998). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. За 7 км на ПдУ ад вёскі на мяжы Беларусі, Расіі і Украіны Помнік Дружбы.