від зброі, у якім сродкі паражэння дастаўляюцца да цэлі за кошт рэактыўнай цягі. Да Р.з. адносіцца наземная, авіяц. і марская рэактыўныя сістэмы залпавага агню, рэактыўныя гранатамёты. Пускавыя ўстаноўкі гэтых сістэм мнагаствольныя, малагабарытныя і простыя па канструкцыі (з-за выкарыстання прынцыпаў рэактыўнага руху адсутнічае аддача пры выстрале). Многазараднасць і залпавасць агню дазваляе паражаць цэлі адначасова на значных адлегласцях і плошчах, забяспечвае раптоўнасць, высокую эфектыўнасць і інш.Рэактыўная сістэма залпавага агню ўключае пускавую ўстаноўку, рэактыўныя снарады (некіравальныя ракеты, рэактыўныя глыбінныя бомбы), трансп. машыну і інш. Манціруецца на самаходных (баявыя машыны рэактыўнай артылерыі) і буксірных шасі, самалётах, верталётах (пускавыя ўстройствы), караблях (рэактыўныя бамбамётныя ўстаноўкі). Маюць калібр снарадаў да 375 мм, далёкасць стральбы да 45 км і больш, колькасць накіравальных 45—50 Сухап. войскі Беларусі маюць на ўзбраенні Р.з., у т. л. сістэмы БМ-21 «Град». Гл. таксама Рэактыўная артылерыя.
А.У.Аляхновіч.
Да арт.Рэактыўная зброя. Устаноўка БМ-21 «Град» у час пуску ракет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВУ́ТА,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім і Міёрскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток Дзісны (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 47 км. Выцякае з воз. Падавута на ПнУ Свянцянскіх град, цячэ па Полацкай нізіне. Даліна шыр. 150—250 м, схілы стромкія. Пойма высокая, шыр. 100—150 м, рэчышча слабазвілістае. Каля 66% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГВА́,
рака ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Стураўшчына. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і Полацкай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, характэрна чаргаванне звужаных месцаў з пашыранымі. Пойма двухбаковая. Рэчышча каналізаванае на працягу каля 26 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЖА́НІЦА,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Крулеўшчына, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Даліна трапецападобная, шыр. 0,4—1 км, ніжэй воз. Чачалёўскае (праз якое працякае) 2—2,5 км. Рэчышча шыр. 12—16 м, на працягу 19 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСТРУ́ГІ,
1) выцягнутыя ў напрамку ветру вузкія і цвёрдыя снегавыя грады даўжынёй да некалькіх метраў і вышынёй 20—30 см (часам да 1,5 м). Фарміруюцца шляхам развявання гурбаў снегу. Скорасць руху каля 5 см/с. Маюць стромкія наветраныя і пакатыя падветраныя схілы. Часцей пашыраны ў палярных абласцях.
2) Скопішчы наносаў у рэчышчы ракі ў форме прыбярэжных град, якія пры разрастанні могуць ператварыцца ў пясчаныя косы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́ЙКА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Літве, правы прыток р. Бірвета (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 50 км (у межах Беларусі 21 км). Пл. вадазбору 306 км² (у межах Беларусі 205 км²). Выцякае з Вялікага Камайскага воз. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і зах.ч. Полацкай нізіны праз азёры Вял. Сурвілішскае і М. Сурвілішкі, Свірас (у Літве). Рэчышча ў сярэднім цячэнні каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́ЛАЎКА,
рака ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Бярозаўка (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 133 км². Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Забор’е, цячэ ў межах Свянцянскіх град, у нізоўі працякае праз Пятроўскае возера. Даліна трапецападобная, ніжэй воз. Пятроўскае зліваецца з далінай Бярозаўкі, шыр. 300 м — 2 км. Пойма шыр. 100—300 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 16 км каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЯПРО́ЎСКІЯ ПАРО́ГІ,
выхады карэнных горных парод у рэчышчы р. Дняпро паміж гарадамі Днепрапятроўск і Запарожжа. Існавала 10 парогаў і 30 каменных град агульнай даўж. каля 75 км (пры вышыні падзення вады каля 40 м). Знаходзіліся на шляху «з варагаў у грэкі», перашкаджалі суднаходству, былі месцам нападзенняў качэўнікаў на судны. Ніжэй парогаў у 16 ст. заснавана Запарожская Сеч; у 17—18 ст. каля Д.п. стаяла крэпасць Кодак. Затоплены водамі Дняпроўскага вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЮ́ТА,
рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 41 км. Пл. вадазбору 873 км². Выцякае з воз.Пліса каля в. Пліса Глыбоцкага р-на, цячэ ў межах Свянцянскіх град і паўд.-зах.ч. Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец. Прыток — р. Лучайка. Даліна скрынкападобная, шыр. 200—400 м. Пойма перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Шыр. рэчышча 15—30 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРСУКІ́Вялікія і Малыя, пяскі Вялікія Барсукі, пяскі Малыя Барсукі,
пясчаныя пустыні ў Казахстане, мерыдыянальна выцягнутыя ў выглядзе дзвюх доўгіх і вузкіх палос на Пн ад Аральскага м. Вялікія Барсукі даўж. каля 200 км, Малыя Барсукі — каля 100 км. Выш. каля 100 м. Складзены з палеагенавых і антрапагенавых алювіяльных пяскоў. Пяскі месцамі ўтвараюць узгоркі, грады і барханы. На выраўнаваных прасторах пераважаюць ксерафітныя хмызнячкі, палыны, салянкі і эфемеры; на схілах узгоркаў і град — ксерафітныя хмызнякі. Выкарыстоўваюцца як паша.