прафсаюзны дзеяч ЗША. З 1863 у ЗША. Працаваў у тытунёвай прам-сці. З 1881 кіраўнік Федэрацыі трэд-юніёнаў і рабочых саюзаў ЗША і Канады, з 1886 (акрамя 1895) старшыня Амерыканскай федэрацыі працы. Выступаў за паляпшэнне прац. заканадаўства, мірнае вырашэннепрац. спрэчак, сац. партнёрства, паліт. нейтралізм прафсаюзаў, пошук саюзнікаў сярод паліт. дзеячаў і партый. Аўтар твораў «Амерыканская праца і вайна», «Праца і ўсеагульны дабрабыт» (абодва 1919), «Семдзесят гадоў жыцця і працы» (т. 1—2, 1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВИ́ТЕБСКИЙ КРАЙ»,
грамадска-паліт. і літ. часопіс ліберальнага кірунку. Выдаваўся штотыднёва з 30.10(12.11).1916 да 22.10(4.11). 1917 у Віцебску на рус. мове [з 5(18).3 да 20.8(2.9).1917 не выходзіў]. Выступаў за дэмакр. рэспубліку, вітаў Лют. рэв. 1917, асуджаў падрыхтоўку да ўзбр. паўстання супраць Часовага ўрада. Прытрымліваўся пацыфісцкіх пазіцый, але пасля звяржэння царызму выступаў за абарону «рускай бацькаўшчыны». Агітаваў за адзінства ўсіх нацый і народаў у складзе Расіі, мірнае вырашэннесац. і нац. канфліктаў. Апублікаваў цыкл артыкулаў «Забыты край. Нарысы Беларусі». Змяшчаў літ. творы, пераклады, рэцэнзіі, тэатр. агляды. Выйшла 20 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВІЧПО́ЛЬСКАЯ СЯДЗІ́БА,
помнік сядзібна-паркавай архітэктуры стылю мадэрн з элементамі неаготыкі. Створана ў пач. 20 ст. ў в. Галавічполе (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Сядзібны дом (1909) — Г-падобны ў плане мураваны будынак. Складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ўтвараюць 1- і 2-павярховыя аб’ёмы, высокія стрэхі з фігурнымі люкарнамі, спічастымі фіяламі і шчытамі, гранёныя эркеры з шатровымі завяршэннямі. Дэкар.вырашэнне фасадаў заснавана на спалучэнні чырв. колеру цаглянай муроўкі з атынкаванымі ліштвамі, карнізамі і рустоўкай. Дом размешчаны ў пейзажным парку (пл. 18 га; захаваўся фрагментарна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НЗЕМАН ((Hansemann) Давід) (12.7.1790, г. Гамбург, Германія — 4.8.1864),
палітычны дзеяч Германіі. Належаў да плыні памяркоўных лібералаў. Заснаваў Т-ва страхавання ад пажару (1825), «Дысконтнае т-ва» (1851) і «Першае прускае іпатэчнае акц.т-ва» (1862—64). Чл. ландтага (парламента) Рэйнскай прав. (з 1845). У час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі міністр фінансаў, прэм’ер-міністр Прусіі (ліп.—вер. 1848), кіраваў Прускім банкам (да 1851). Выступаў за развіццё сеткі чыгунак, вырашэннесац. пытанняў эканам. захадамі, скасаванне прывілеяў юнкерства, умацаванне і пашырэнне Герм. мытнага саюза і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭ́ДЖ (англ. cottage першапачаткова — сялянскі дом),
вясковы ці гарадскі індывід. жылы дом з участкам зямлі. Планіровачнае вырашэнне арыентавана на стварэнне высокакамфортных умоў для пражывання. Яго архітэктуры ўласціва ўвага да дэтальнага аздаблення фасадаў і інтэр’ераў. Найчасцей бываюць 2-павярховыя з унутр. лесвіцай. На 1-м паверсе гасцёўня, кухня, гасп. і інш. памяшканні, на 2-м — спальні. К. ўзніклі ў канцы 16 — пач. 17 ст. ў Англіі і сталі традыц. тыпам англ. жылля. Вельмі пашыраны ў ЗША, многіх еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РДЗІЙ,
легендарны заснавальнік Фрыгійскага царства, бацька Мідаса. Паводле легенды, аракул параіў фрыгійцам абраць царом таго, хто будзе першы ехаць на калёсах да храма Зеўса. Гэта быў Гордзій. Стаўшы царом, Гордзій пабудаваў г.Гордзіян, свае калёсы ён прынёс у дар Зеўсу, паставіў іх у храме і заблытаным вузлом прывязаў ярмо да дышля калёс. Лічылі, што той, хто развяжа вузел, будзе валодаць усёй Азіяй. У 334 да н.э. Гордзіян наведаў Аляксандр Македонскі і паспрабаваў развязаць вузел, але не змог і рассек яго мячом (адсюль выраз «рассекчы гордзіеў вузел» — хуткае і смелае вырашэнне заблытанага і складанага пытання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНА́ЛЬНАЕ СУДАВО́ДСТВА, крымінальны працэс,
рэгламентаваная законам і ўвасобленая ў форму праваадносін дзейнасць органаў дазнання, папярэдняга следства, пракуратуры і суда, зместам якой з’яўляецца ўзбуджэнне, расследаванне, суд. разгляд і вырашэннекрымін. спраў, а таксама выкананне прыгавораў. У крымін.-працэсуальным праве Рэспублікі Беларусь мае наступныя стадыі: узбуджэнне крымін. справы, папярэдняе расследаванне, адданне пад суд, судовы разбор, касацыйнае судаводства, выкананне прыгавору. У некат. выпадках крымін. справа праходзіць таксама дадатковыя стадыі: перагляд справы ў парадку суд. нагляду, аднаўленне справы па новаадкрытых акалічнасцях. Задачы К.с.: хуткае і поўнае раскрыццё злачынства, выяўленне і абвінавачанне злачынцы, забеспячэнне правільнага выкарыстання заканадаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАА́ГСКІЯ КАНВЕ́НЦЫІ,
1) міжнародныя пагадненні аб нормах права ва ўзброеных канфліктах (раней наз.законы і звычаі вайны), правах і абавязках нейтральных краін, шляхах мірнага вырашэння міжнар. спрэчак, прынятыя на 1-й і 2-й мірных канферэнцыях у Гаазе ў 1899 і 1907.
1-я Гаагская канферэнцыя (1899, 27 дзяржаў-удзельніц) прыняла 3 канвенцыі (пра мірнае вырашэннеміжнар. спрэчак; пра законы і звычаі сухапутнай вайны; пра дастасаванне да марской вайны асноў Жэнеўскай канвенцыі 10.8.1864), а таксама 3 дэкларацыі.
2-я Гаагская канферэнцыя (1907, 44 дзяржавы-ўдзельніцы) прыняла 13 канвенцый: пра мірнае вырашэннеміжнар. спрэчак; пра абмежаванне выпадкаў выкарыстання сілы для спагнання па дагаворных даўгавых абавязацельствах; пра адкрыццё ваен. дзеянняў; пра законы і звычаі сухапутнай вайны; аб правах і абавязках нейтральных дзяржаў і асоб у сухапутнай вайне; пра становішча варожых гандл. суднаў пры адкрыцці ваен. дзеянняў; пра ператварэнне гандл. суднаў у ваенныя; пра ўстаноўку аўтам. кантактных падводных мін; пра бамбардзіроўку марскімі сіламі ў час вайны; пра дастасаванне да марской вайны асноў Жэнеўскай канвенцыі 10.8.1864; пра некаторыя абмежаванні ў карыстанні правам захопу ў марской вайне; пра заснаванне міжнар. прызавога суда; аб правах і абавязках нейтральных краін у марской вайне.
Гаагскія канвенцыі адыгралі значную ролю ў міжнар.-прававой рэгламентацыі правіл вядзення вайны.
2) Канвенцыя 1954 пра абарону культ. каштоўнасцей у час узбр. канфлікту — міжнар. шматбаковае пагадненне, якое абавязвае дзяржавы паважаць і захоўваць у час ваен. дзеянняў культ. каштоўнасці, забараняе іх вываз з акупіраваных тэрыторый.
3) Канвенцыі па міжнар. прыватным праве 1902—05, 1951, 1956, 1961 і інш.
нямецкі філосаф, урач, прыродазнавец, прадстаўнік філас. рамантызму і неартадаксальнага каталіцызму. У аснове яго вучэння — уяўленне пра быццё як арганічнае цэлае. Містыку трактаваў як даследаванне розумам таінстваў рэлігіі; прырода для яго не процілеглая духу, як цела не процілеглае душы. Непрыняцце рэвалюцыі (лічыў яе парушэннем арган. эвалюцыі грамадства) і франц. утапічнага сацыялізму спалучалася ў Баадэра з крытыкай з пункту гледжання хрысц. сацыялізму панавання грашовых адносін, «памылковых адносін маёмнага і немаёмнага класаў». Вырашэнне класавых супярэчнасцяў Баадэр (як і Гегель) бачыў у саслоўнай дзяржаве, якая адпавядала б прынцыпу справядлівасці.
Тв.:
Sämtliche Werke. Bd. 1—16. Leipzig, 1851—60;
Schriften zur Gesellschaftsphilosophie. Jena, 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬЧА́К, вільчык,
верхняе рабро (грэбень) 2-схільнай страхі і фігурнае вырашэнне верхніх канцоў закрылін 2-схільнай страхі ці страхі з залобкам. Вядомы ў многіх народаў Усх., Цэнтр, і Паўн. Еўропы. Найб. пашыраныя парныя вільчакі, утвораныя верхнімі выпускамі перакрыжаваных канцоў закрылін. Апрацаваныя ў выглядзе стылізаваных рагоў, накіраваных у процілеглыя бакі сілуэтаў птушак, змей, конскіх галоў і інш., у старажытнасці яны выконвалі ролю абярэгаў, з часам сталі дэкар. элементамі традыц. жылля. З пач. 20 ст. саступілі месца адзінарным вільчакам, выпілаваным з адной дошкі ў выглядзе трызубца, стралы, стылізаванай кветкі і інш. і прымацаванай на скрыжаванні закрылін.
Я.М.Сахута.
Традыцыйныя вільчакі ў выглядзе конскіх галоў, птушак і рагоў.