ПАПАКАТЭ́ПЕТЛЬ (Popocatépetl),

дзеючы вулкан у Папярочнай Вулканічнай Сьеры, на Пд Мексікі. Выш. 5452 м. Складзены з базальтаў і андэзітаў. Пастаянна дыміцца. Да выш. 3800 м — дубовыя і хваёвыя лясы, на вяршыні — ледавікі. Апошняе вывяржэнне ў 1947. У складзе нац. парку Істаксіўатль-Папакатэпетль.

т. 12, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУПА́НАЎСКАЯ СО́ПКА,

дзеючы вулкан на ПдУ п-ва Камчатка. Складзены з андэзітавай і базальтавай лаваў. Мае 3 злітныя конусы, якія ўтвараюць хрыбет, выцягнуты на ПнЗ на 25 км. Самы ўсх. вулкан дасягае выш. 2927 м. Слабая фумарольная дзейнасць. На схілах ледавікі. Апошняе вывяржэнне ў 1957.

т. 6, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЕЙНІ́Р,

(Rainier), дзеючы вулкан у ЗША, найб. высокая вяршыня ў Каскадных гарах. Выш. 4392 м. Каля падножжа вулкана і на ніжняй ч. схілаў — хваёвыя лясы, на выш. 2600—2800 м — альпійскія лугі, вышэй — вечныя снягі і ледавікі (агульная пл. 140 км²). Апошняе вывяржэнне ў 1882.

т. 13, с. 565

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАМБО́РА (Tambora),

вулкан на в-ве Сумбава, у Інданезіі. Выш. 2820 м, дыяметр кальдэры 6 км, глыб. 600—700 м. У кальдэры — возера. Складзены пераважна з андэзітаў. У 1815 адбылося катастрафічнае выбуховае вывяржэнне (да яго выш. Т. дасягала 4000 м); цяпер у стадыі сальфатары.

т. 15, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕРЫ́НЧЫ (Kerinci), Індрапура,

дзеючы вулкан у Інданезіі, на в-ве Суматра (хр. Барысан). Выш. 3805 м (вышэйшы пункт вострава). Складзены з андэзітавых лаў. Шырыня конуса ў падножжы ад 13 да 25 км, дыям. кратэра каля 600 м, глыб. да 400 м. У кратэры — возера. Апошняе вывяржэнне ў 1938. Уваходзіць у склад запаведніка Індрапура.

т. 8, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТАЛБА́ЧЫК, Талбачыцкі вулканічны масіў,

вулканічны масіў на У п-ва Камчатка, у паўд. ч. Ключаўской групы вулканаў, Расія. Складзены з андэзітабазальтаў. З’яўляецца стратавулканам. У складзе Т. — вяршыня Востры Т. (без кратэра, выш. 3682 м), дзеючы вулкан Плоскі Т. (3140 м) і больш за 120 пабочных конусаў. Апошняе моцнае вывяржэнне ў 1975—76.

т. 15, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭ́ЙДЭ, Піка-дэ-Тэйдэ (Pico de Teide),

дзеючы вулкан на в-ве Тэнерыфе (Канарскія а-вы). Складзены пераважна з базальтаў. У стараж. кальдэры Ла-Каньядас сфарміраваны маладыя конусы вулканаў Т. (выш. 3718 м) і Піка-В’еха (3103 м), якія зліліся. Апошняе вывяржэнне Т. ў 1909. На схілах хваёвыя лясы, зараснікі ядлоўцу. Нац. парк.

т. 16, с. 105

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАТАПА́ХІ (Cotopaxi),

дзеючы вулкан у Андах Эквадора, каля зах. падножжа Усх. Кардыльеры. Выш. 5897 м. Правільная канічная форма; памеры кратэра 550×800 м, глыб. 450 м. Складзены з андэзітаў. Вышэй за 4700 м укрыты шматгадовымі снягамі. Апошняе вывяржэнне ў 1976. Нац. парк Катапахі (пл. 34 тыс. га, засн. ў 1975). 50 км на Пн ад К. — г. Кіта, сталіца Эквадора.

т. 8, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ТМАЙ (Katmai),

дзеючы вулкан у паўн. ч. Алеуцкага хр., на п-ве Аляска (ЗША). Выш. 2047 м. У выніку вывяржэння ў 1912 на месцы кратэра ўтварылася кальдэра з возерам дыям. 1,5 км. глыб. каля 1200 м. Апошняе вывяржэнне ў 1921. Складзены з андэзітаў, дацытаў. На паўн. схіле — ледавікі. Ніжнія ч. схілаў заняты хвойнымі лясамі, верхнія — тундравай расліннасцю. Уваходзіць у нац. парк Катмай.

т. 8, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІЛАЎЭ́А (Kilauea),

бесперапынна дзеючы вулкан на в-ве Гаваі, у Ціхім ак. Тэр. ЗША (штат Гаваі). Выш. 1247 м. Шчытападобны конус з вял. кальдэрай (дыям. 4,5 км, глыб. больш за 230 м), у якой возера, перакрытае слоем лавы. Апошняе значнае вывяржэнне адбылося ў 1983—85. К. ўваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку, уключанага ЮНЕСКА у Спіс сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.

т. 8, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)