трацейскія рашэнні міністраў замежных спраў Германіі І.Рыбентропа і Італіі Г.Чыяна аб задавальненні тэр. дамаганняў Венгрыі (вынесены ў Вене, адсюль назва). Паводле 1-га Венскага арбітражу (2.11.1938) пад націскам Германіі і Італіі Чэхаславакія ўступіла Венгрыіпаўд. і паўд.-зах. раёны Славакіі і паўд.ч. Закарпацкай Украіны (11 927 км², больш за 1 млн.чал.). Паводле 2-га Венскага арбітражу (30.8.1940) ад Румыніі да Венгрыі адышлі паўн. і паўн.-ўсх. часткі Трансільваніі (43 тыс.км², 2577 тыс.чал., у т. л. больш за 1 млн. румынаў). Другі Венскі арбітраж выкарыстаны Гітлерам для ўмацавання ўласных пазіцый у Румыніі і Венгрыі. Рашэнні абодвух арбітражаў юрыдычна скасаваны паводле Парыжскіх мірных дагавораў 1947.
палітычная партыя левага кірунку ў Венгрыі ў 1918—89. Засн. 24.11.1918 як Камуніст. партыя Венгрыі (сярод арганізатараў Б.Кун, Т.Самуэлі). З вер. 1944 наз.Венг.Камуніст. партыя (ВКП). Пасля аб’яднання ў чэрв. 1948 ВКП з С.-д. партыяй Венгрыіназ.Венг. партыя працоўных, у ліст. 1956 — пач. 1957 рэарганізавана ў ВСРП. Дзейнічала да кастр. 1989. У снеж. 1989 частка членаў б. ВСРП стварыла новую аднайм. партыю. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт.Венгрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́БРЭЦЭН (Debrecen),
горад на УВенгрыі. Адм. ц. медзье Хайду-Біхар. Вядомы з 10 ст. 217,7 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны эканам. і культ.цэнтр.Прам-сць; маш.буд. (вагонабудаванне, вытв-сць падшыпнікаў, мед. абсталявання, с.-г. машын), хіміка-фармацэўтычная, швейная, мэблевая, гарбарна-абутковая, тытунёвая, харчасмакавая. 3 ун-ты. Ін-ты атамных даследаванняў і фізікі Сонца АНВенгрыі. Музеі. Арх. помнікі 18—19 ст. Бальнеалагічны курорт. У Д. ў 1849 Л.Кошут абвясціў незалежнасць Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЧАДЗІ ((Acsády) Ігнац) (9.9.1845, г. Надзькарай, Венгрыя — 17.12.1906),
венгерскі гісторык. Чл.-кар. Венгерскай АН (1888). Аўтар прац па сац.-эканам. гісторыі феад.Венгрыі, у т. л. «Землеўладанне ў Венгрыі 1494—1598» (1894), «Гісторыя венгерскага прыгоннага сялянства» (1906). Працы Ачадзі змяшчаюць вялікі фактычны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШУТ ((Kossuth) Лаяш) (19.9.1802, г. Монак, Венгрыя — 20.3.1894),
дзеяч венг.нац.-вызв. руху. Адвакат. Дэп.Дзярж. сходу (1825—27, 1832—36), выступаў за незалежнасць Венгрыі ад аўстр. манархіі Габсбургаў. У 1837—40 зняволены аўстр. ўладамі за «дзяржаўную здраду». У 1841—44 выдаваў «Pesti Hirlap» («Пешцкую газету»). Лідэр рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі (у час яе быў міністрам фінансаў, кіраўніком к-та абароны, вярх. правіцелем краіны). Пасля задушэння рэвалюцыі завочна прыгавораны аўстр. ўладамі да пакарання смерцю (амнісціраваны ў 1867), эмігрыраваў (жн. 1849), жыў пераважна ў г. Турын (Італія, з 1859), дзе і памёр. Заснавальнік (1859) венг. легіёна ў атрадах Дж.Гарыбальдзі. Выступаў за стварэнне федэрацыі дунайскіх краін — Венгрыі, Румыніі і Сербіі (з 1862), супраць пагаднення 1867 пра ўтварэнне Аўстра-Венгрыі.
Літ.:
Краткая история Венгрии: С древнейших времен до наших дней. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТЛЕН ((Bethlen) Габар) (1580, г. Ілія, Румынія — 15.11.1629),
князь Трансільваніі (Семіграда) у 1623—29, кароль Венгрыі [1620—21]. Кіраўнік антыгабсбургскага руху ў Венг. каралеўстве (з 1619). У час Трыццацігадовай вайны 1618—48 разам з Чэхіяй выступіў супраць ням. імператара і караля Венгрыі Фердынанда II, заняў значную частку Венг. каралеўства і быў абраны каралём. Час кіравання Бетлена называюць залатым векам Трансільваніі (развіваліся гаспадарка, адукацыя і мастацтва).