палітычная партыя левага кірунку ў Венгрыі ў 1918—89. Засн. 24.11.1918 як Камуніст. партыя Венгрыі (сярод арганізатараў Б.Кун, Т.Самуэлі). З вер. 1944 наз.Венг.Камуніст. партыя (ВКП). Пасля аб’яднання ў чэрв. 1948 ВКП з С.-д. партыяй Венгрыі наз.Венг. партыя працоўных, у ліст. 1956 — пач. 1957 рэарганізавана ў ВСРП. Дзейнічала да кастр. 1989. У снеж. 1989 частка членаў б. ВСРП стварыла новую аднайм. партыю. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт.Венгрыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́НА-УГО́РСКІЯ МО́ВЫ,
сям’я моў, якая ўтварае самую заходнюю частку больш буйнога генетычнага аб’яднання — уральскіх моў. Ф.-у.м. складаюцца з 5 груп: прыбалтыйска-фінскай (фінская мова, эстонская мова, іжорская, карэльская, вепская, водская і ліўская мовы), волжскай (мардоўскія мовы — эрзянская і макшанская мовы і марыйская мова), пермскай (удмурцкая мова, комі-зыранская мова, комі-пярмяцкая мова), угорскай (хантыйская і мансійская мовы, якія ўтвараюць обска-угорскае адгалінаванне, венгерская мова), саамскай мовы. Мовы комі-пярмяцкая, эрзянская, макшанская, іжорская, карэльская і некат. іншыя пэўнай часткай спецыялістаў кваліфікуюцца як фіна-угорскія дыялекты. Асаблівасці Ф.-у.м.: у фанетыцы — вял. колькасць галосных і дыфтонгаў, бедная сістэма зычных, сінгарманізм (характэрны большасці Ф.-у.м.); у марфалогіі — аглюцінатыўны грамат. склад, ужыванне паслялогаў замест прыназоўнікаў, адсутнасць прэфіксаў (апрача венг. мовы), прыметнік не дапасуецца да назоўніка (апрача прыбалтыйска-фінскай падгрупы). На лексіку Ф.-у.м. зрабілі ўплыў мовы суседніх народаў (слав., герм., цюркскія, іранскія). Венгерская, фінская і эстонская мовы маюць шматвекавую пісьменнасць.
Літ.:
Языки народов СССР. Т. 3. М., 1966;
Хайду П. Уральские языки и народы: Пер. с венг.М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЗІЛІ́ДЭС (Basilides) Марыя (11.11.1886, Іольшва, Венгрыя — 26.9.1946),
венгерская спявачка (кантральта). Скончыла Муз. акадэмію імя Ф.Ліста ў Будапешце (1911). Салістка Нар. оперы (Будапешт), з 1915 — Венг.дзярж. опернага т-ра. Сярод партый: Арфей («Арфей» К.Мантэвердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Даліла («Самсон і Даліла» К.Сен-Санса), Ірадыяда («Саламея». Р.Штрауса), кантральтавыя партыі ў операх Р.Вагнера. Выконвала сола ў араторыях І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, рэквіеме В.А.Моцарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Камуністычная партыя Венгрыі, гл.Венгерская сацыялістычная рабочая партыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ЖЛЫ,
група парод паляўнічых сабак. Паходзяць ад стараж. сабак Зах. і Паўд. Еўропы. Пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваюцца для палявання на балотную, стэпавую і палявую дзічыну, радзей на звера. Выжлаў падзяляюць на астраўных англ. (пойнтэр і сетэры — англ., ірландскі і шатландскі, або гардон) і кантынентальных (ням. каратка-, даўга- і цвердашэрсная выжла, чэшскі фаўсек, венгерская і вял. мюнстэрлендэрская выжла і інш.).
Мускулістыя і зграбныя сабакі, выш. ў карку 53—67 см, характэрны алюр — галоп.
Для кантынентальных парод найб. уласціва гнаць дзічыну па крывавым следзе ўголас. Масць разнастайная, у залежнасці ад пароды. Астраўных выжлаў трымаюць як дэкар.-пакаёвых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМЕНТА́ЛЬСКАЯ ПАРО́ДА (ад ням. Simmental Зіментальская даліна),
парода буйн., раг. жывёлы малочна-мяснога кірунку. Выведзена ў Швейцарыі паляпшэннем мясц. парод. Адна з найб. пашыраных парод у свеце. Выкарыстоўвалася пры вывядзенні роднасных (сіменталізаваных) груп буйн. раг. жывёлы (у Германіі — флэкфі, у Францыі — манбельярдская, у Венгрыі — венгерская пярэстая і інш.); у СССР — бястужаўскай, чырв. тамбоўскай, сычоўскай парод.
Паводле целаскладу існуе некалькі пародных груп: груба- і тонкакасцявыя, высака- і нізканогія і інш. Маса быкоў 800—1100, кароў 550—600 кг. Масць палева-пярэстая, зрэдку чырв.-пярэстая. Сярэдні гадавы надой 3500—4000 кг, тлустасць малака 3,8—3,9%. Мясныя якасці здавальняючыя (забойны выхад каля 60%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЯМЯ́ТКА (Nepeta),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 250 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 дзікарослы від — К. каціная, або каціная мята (N. cataria, нар. назвы лясная крапіва, меліса). Трапляецца ў лясах, хмызняках, на пустках. 6 відаў інтрадукаваныя ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі: К. Мусіна (N. mussinii), буйнакветная (N. grandiflora), ножкакалосая (N. podostachys), сібірская (N. sibirica), венгерская (N. pannonica), маньчжурская (N. manchuriensis).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з галінастым, апушаным сцяблом выш. да 100 см, з моцным своеасаблівым пахам, які прываблівае кошак (адсюль назва). Лісце суцэльнае, зубчастае. Кветкі ў коласа-, гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Вяночак двухгубы. Плод — 4-арэшак. Эфіраалейныя, прыпраўныя, лек., меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЕДУНА́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА, Венгерская нізіна. Знаходзіцца ў бас. сярэдняга цячэння р. Дунай (ад Венскага Лесу на ПнЗ да Жалезных Варот на ПдУ), пераважна ў Венгрыі, часткова ў Аўстрыі, Славакіі, Румыніі, Сербіі, Харватыі. Асобныя часткі С.р. наз. Альфёльд, Дунантуль, Кішальфёльд. Пл. каля 200 тыс.км². Выш. 100—200 м. Тэктанічная ўпадзіна, запоўненая лёсавымі і алювіяльнымі адкладамі. Паверхня плоская або слаба ўзгорыстая, астраўныя горы (выш. да 757 м). Сярэднія т-ры студз. -2 °C, ліп. 22 °C. Ападкаў 500—600 мм, у гарах да 900 мм за год. На тэр. С.р. воз. Балатан з курортным раёнам. Участкі лесастэпаў і стэпаў. Інтэнсіўнае земляробства (пасевы пшаніцы, кукурузы; садаводства, вінаградарства). Радовішчы баксітаў, нафты і газу, бурага вугалю. Буйны горад — Будапешт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДЗІ, Ады (Ady) Эндрэ (22.11.1877, с. Эрміндсент, Венгрыя — 27.1.1919), венгерскі паэт, публіцыст. Вучыўся ў Дэбрэцэнскім ун-це. Першы зб. «Вершы» (1899). У зб-ках «Новыя вершы» (1906), «Кроў і золата» (1907), «Хацеў бы, каб мяне любілі» (1909), «На чале мерцвякоў» (1918), прасякнутых рэв.-рамант. сімволікай, вытокі якой у фалькл. і біблейскіх вобразах, — непрыняцце тагачаснай рэчаіснасці, душэўная драма і пакуты чалавека 20 ст., трагізм венгерскай гісторыі, пратэст супраць сусв. вайны і адначасова вера ў ачышчальную сілу дэмакр. рэвалюцыі. У вершах традыцыі класічнай венг. паэзіі цесна перапляталіся з мадэрнісцкімі павевамі. Пасмяротны зб. «Апошнія караблі» (1923). На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі М.Аўрамчык, М.Калачынскі, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Хведаровіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́РКА (Durkó) Жольт (н. 10.4.1934, г. Сегед, Венгрыя),
венгерскі кампазітар. Засл. арт. Венгрыі. Скончыў Вышэйшую муз. школу імя Ф.Ліста ў Будапешце (1960, клас Ф.Фаркаша). Удасканальваўся ў акадэміі «Санта-Чэчылія» (1961—63). У муз. мове спалучаюцца элементы вербункаша, інтанацыі нар. плачаў з санорыкай, алеаторыкай і інш. Сярод твораў: опера «Майсей» (1977); араторыя «Надмагільнае слова» (1972); 2 кантаты; для аркестра «Эпізоды на тэму ВАСН» (1963), «Арнаменты»; «Венгерская рапсодыя» для 2 кларнетаў і аркестра (1964); Канцэрт для фп. з аркестрам (1981); «Альтаміра» для камернага хору і арк.; 2 стр. квартэты; п’есы для інструментаў сола з арк. ці камерным ансамблем. 1-я прэмія на Міжнар. трыбуне кампазітараў ЮНЕСКА (Парыж, 1975). Прэміі Венгрыі імя Ф.Эркеля (1968), імя Б.Бартака і Д.Пастары (1985).