бюлетэньБеларускага дэмакратычнага аб’яднання (БДА) у Польшчы. Выдаецца з 1990 у Беластоку на бел. мове. Асвятляе дзейнасць БДА, сац.-эканам., паліт. і грамадска-культ. жыццё беларусаў у Польшчы, змяшчае хроніку бел.паліт. руху ў Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАТАЛІ́ЙСКАЕ АГЕ́НЦТВА (Anadolu Ajansi; АА),
інфармацыйнае агенцтва ў Турцыі. Засн. ў г. Анкара ў 1920. Т-ва акцыянернае, большасць акцый належыць ураду. Мае сувязі з найбуйнейшымі агенцтвамі свету, шырокую карэспандэнцкую сетку ў краіне і за яе межамі. Выпускае штодзённы бюлетэнь у Анкары і Стамбуле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВДНХ СССР» (інфарм. бюлетэнь) 3/205
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«У дапамогу партвучобе» (бюлетэнь) 8/286
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАНДЫ́СТЫ,
навуковае таварыства бельгійскіх езуітаў, што рэдагуе і выдае жыціі святых каталіцкай царквы. Засн. ў Антверпене Ж.Боландам, які ў 1643 пачаў выдаваць «Жыціі святых» (Acta Sanctorum; да 1942 выйшла 67 т.). Выдаюць таксама штоквартальнік Analekta bollandiana (з 1882) і бюлетэнь бягучых агіяграфічных выданняў (з 1886). Цэнтр т-ва ў Бруселі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (БДА),
палітычная партыя беларусаў у Польшчы. Створана ў 1990 на базе Бел. клуба (дзейнічаў з 1989). Устаноўчы кангрэс БДА (10.2.1990, Беласток, каля 100 дэлегатаў) прыняў праграму і статут, адозвы да бел. эміграцыі і Бел.нар. фронту «Адраджэньнне». Асн. мэта — выказванне патрабаванняў бел. насельніцтва Польшчы і абарона яго інтарэсаў. Кіруючы орган — гал. рада. Выдае бюлетэнь«Беларускія навіны».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙНАЕ ГАЛАСАВА́ННЕ,
від галасавання на выбарах і рэферэндуме, пры якім выключаны кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў. Свабода волевыяўлення пры Т.г. дасягаецца праз галасаванне бюлетэнямі, шарамі або спец. машынамі для галасавання. Найб. пашырана Т.г. бюлетэнямі, якія змяшчаюць розныя варыянты вынесенага на галасаванне рашэння. Бюлетэнь запаўняецца выбаршчыкам у асобым пакоі або кабіне і апускаецца ў выбарчую скрынку (урну) у складзеным выглядзе або ў спец. канверце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Новыя кнігі БССР» (бюлетэнь) 2/323, 326
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ША СЛО́ВА»,
грамадска-асветная газета. Выдавалася з сак. 1990 на бел. мове Т-вам бел. мовы імя Ф.Скарыны ў Мінску як штомесячны бюлетэнь, са студз. 1991 да крас. 1997 — штотыднёвая газета. Змяшчала інфарм., публіцыстычныя, гіст., палемічныя, агітац. і мовазнаўчыя матэрыялы па праблемах бел. мовы і культуры. З ліст. 1997 выходзіць у Лідзе на бел. мове як прыватная штотыднёвая газета для дзяцей старэйшага ўзросту. Друкуе пераважна агітац., інфарм. і мовазнаўчыя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ДНАЯ ПРЫРО́ДА»,
грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1972 у Мінску на бел. мове раз у 2 месяцы. Да 1977 інфарм.-метадычны бюлетэнь. Асвятляе пытанні аховы прыроды, узаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, інфармуе насельніцтва аб выкананні дзярж. экалагічных праграм, мае трывалыя традыцыі экалагічнага выхавання і адукацыі чытачоў. Друкуе матэрыялы пра маляўнічыя куткі Беларусі, раскрывае многія сакрэты прыроды, змяшчае вершы, навелы, апавяданні на прыродную тэматыку і інш.