бюлетэ́нь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бюлетэ́нь бюлетэ́ні
Р. бюлетэ́ня бюлетэ́няў
Д. бюлетэ́ню бюлетэ́ням
В. бюлетэ́нь бюлетэ́ні
Т. бюлетэ́нем бюлетэ́нямі
М. бюлетэ́ні бюлетэ́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бюлетэ́нь, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой-н. важнай грамадскай падзеі, справе.

Б. з’езда.

2. Назва некаторых перыядычных выданняў, у якіх змяшчаюцца кароткія матэрыялы аб працы ўстаноў, грамадскіх арганізацый, вынікі даследаванняў і пад.

Б.

Музея Марка Шагала.

3. Лісток для галасавання.

Выбарчы б.

4. Бальнічны ліст аб часовай непрацаздольнасці па хваробе (разм.).

Узяць б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюлетэ́нь, -тэ́ня м., в разн. знач. бюллете́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бюлетэ́нь, ‑я, м.

1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой‑н. грамадска-важнай падзеі, справе. Бюлетэнь надвор’я. Бюлетэнь з’езда.

2. Назва перыядычнага выдання якой‑н. установы, у якім змяшчаюцца кароткія афіцыйныя і інфармацыйныя матэрыялы. Бюлетэнь гарадскога Савета.

3. Лісток для галасавання. Выбарчы бюлетэнь.

4. Разм. Лісток часовай непрацаздольнасці; па хваробе; бальнічны ліст. Быць на бюлетэні.

[Фр. bulletin.].

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЮЛЕТЭ́НЬ (франц. bulletin ад італьян. bulletino запіска, лісток),

1) збор афіц. актаў, распараджэнняў і інш. 2) Кароткае інфарм. паведамленне.

3) Перыяд. выданне ці выданне, якое працягваецца. Змяшчае афіц. матэрыялы, артыкулы на тэмы, што ўваходзяць у кампетэнцыю арг-цыі, якая выдае бюлетэнь.

4) Выбарчы бюлетэнь — дакумент для галасавання з прозвішчамі кандыдатаў.

т. 3, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бюлетэ́нь м.

1. (кароткае афіцыйнае паведамленне) Berícht m -es, -е; Bekánntmachung f -, -en;

бюлетэ́нь надво́р’я Wétterbericht m;

2. (назва перыядычнага выдання) Áusgabe f -, -n, Bulletin [byl´tɛŋ] n -s, -s;

інфармацы́йны бюлетэ́нь Informatiónsblatt n -es, -blätter

3. (лісток для галасавання) Wáhlschein m -(e)s, -е, Stímmzettel m -s, -;

4. разм. (бальнічны ліст) Kránkenschein m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бюлетэ́нь

(фр. bulletin, ад іт. bulletino = запіска, лісток)

1) кароткае паведамленне ў друку аб якой-н. падзеі (напр. б. з’езда);

2) перыядычнае выданне якой-н. установы (напр. Бюлетэнь Інстытута беларускай культуры);

3) лісток для галасавання;

4) лісток часовай непрацаздольнасці хворага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бюлетэ́нь

(фр. bulletin, ад іт. bulletino = запіска, лісток)

1) кароткае паведамленне ў друку аб якой-н. важнай грамадскай падзеі (напр. б. з’езда);

2) перыядычнае выданне якой-н. установы (напр. Б. ВАКа);

3) лісток для галасавання (напр. выбарчы б.);

4) лісток часовай непрацаздольнасці па хваробе (напр. быць на бюлетэні).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэс-бюлетэ́нь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-бюлетэ́нь прэс-бюлетэ́ні
Р. прэс-бюлетэ́ня прэс-бюлетэ́няў
Д. прэс-бюлетэ́ню прэс-бюлетэ́ням
В. прэс-бюлетэ́нь прэс-бюлетэ́ні
Т. прэс-бюлетэ́нем прэс-бюлетэ́нямі
М. прэс-бюлетэ́ні прэс-бюлетэ́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэс-бюлетэ́нь м. пресс-бюллете́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)