Бываюць паўнавясныя, навясныя, самаходныя, шасцірадковыя (замежныя — 1—6-радковыя). На Беларусі ў асн. выкарыстоўваюцца самаходныя буракаўборачныя машыны для цукр.буракоў КС-6Б(В) (г. Цярнопаль, Украіна), прычапныя для цукровых і кармавых буракоў МКП-6 («Лідсельмаш») і ўборачны комплекс для цукр.буракоў у складзе буракаўборачнай машыны КСН-6 і падборшчыка-пагрузчыка ППК-6 («Гомсельмаш»).
Машына МКП-6 падкопвае карані буракоў з папярэдне абрэзаным бацвіннем (яно падаецца ў трактарны прычэп або раскідваецца па полі), выбірае іх з глебы, загружае ў трансп. сродак, які ідзе побач. Буракаўборачная машына КСН-6 зразае бацвінне, выкопвае карані і ўкладвае іх у валок. Буракі з валка падбіраюцца тэхнал. пагрузчыкам ППК-6. Прадукцыйнасць МКП-6 да 1 га/гадз, уборачнага комплексу да 1,3 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Барэс (сорт буракоў) 2/472
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рамонскія (сарты буракоў) 9/471
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУКЕЦІРО́ЎКА,
механічнае прарэджванне шыракарадных пасеваў, калі ў радку на аднолькавай адлегласці застаюцца «букеты» з некалькіх раслін; агратэхн. прыём Выкарыстоўваюць пры апрацоўцы прапашных культур (цукр.буракоў, кукурузы і інш.).
Букеціроўку звычайна праводзяць лапчастым культыватарам упоперак радкоў. Букеціроўку цукр.буракоў пачынаюць у перыяд утварэння першай пары сапраўдных лістоў, кукурузы — 3—4-га ліста, выконваюць на працягу 6—8 дзён. Найб. пашырана схема, калі выраз роўны 27 см, а даўж. «букета» 18 см.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́ЙСКІ ЦУКРО́ВЫ КАМБІНА́Т.
Створаны ў г.п. Гарадзея Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. ў 1959 як цукр.з-д. З 1976 камбінат. У 1975—85 у складзе камбіната дзейнічаў з-д каліброўкі насення цукр.буракоў, у 1976—85 — саўгас «Буракаводчы». Мае цэхі па перапрацоўцы цукр.буракоў і жамерынасушыльны. Працуе на мясц. сыравіне (цукр. буракі), часткова на прывазной (цукар-сырэц з Кубы і Бразіліі). Асн. прадукцыя (1996): цукар-пясок, жамерыны, патака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ТЫЙ (Pythium),
род ааміцэтавых грыбоў сям. пітыевых. Каля 140 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомы П.Дэбарыяна (P. debaryanum). Развіваецца на ўсходах цукр.буракоў, агуркоў, капусты, радысу радыскі*, сеянцах елкі і хвоі. Узбуджальнік караняеду буракоў і чорнай ножкі.
Міцэлій аднаклетачны, разгалінаваны, тонкі, павуціністы. Зааспоры пры прарастанні ўтвараюць парастак. Аагоніі шарападобныя, антэрыдыі булавападобныя. Ааспоры адзіночныя, празрыстыя або карычняватыя. Паразітуюць на водных і наземных раслінах, шкоднікі с.-г. культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРАКО́ВЫЯ ТЛІ,
насякомыя атрада раўнакрылых падатрада сысучых; шкоднікі буракоў і інш.с.-г. раслін. Найб. пашыраны ва ўсіх раёнах буракасеяння 2 віды: бураковая, або бабовая, тля (Afis fabae) і бураковая каранёвая тля (Pemphigus fuscicornus). Псуюць таксама пасевы бобу, бульбы, шпінату, гарбузоў і інш. раслін, асабліва моцна насеннікі буракоў.
Бураковая тля бывае бяскрылая і крылатая, даўж. 2 мм, чорная з шызым адценнем. Да 17 пакаленняў за год. Высмоктвае сокі з раслін, у выніку лісце скручваецца і завядае, расліна адстае ў росце, зніжаецца ўраджай. Зімуе ў стадыі яец. Бураковая каранёвая тля жаўтавата-белая, даўж. да 2,5 мм. Калоніі тлей жывуць на дробных карэньчыках раслін, якія вянуць, а пры недахопе ў глебе вільгаці гінуць. Цукрыстасць цукр.буракоў зніжаецца на 3—5%.