кветкавая расліна сям. рутавых. Радзіма — Паўд.-Усх. Азія. Завезены ў Міжземнамор’е арабамі ў 11 ст. і на працягу 5 ст. быў адзіным «апельсінам» у Еўропе. Культывуюць у субтропіках як прышчэпу для цытрусавых.
Вечназялёнае дрэва выш. да 10 м з шарападобнай густой кронай. Галіны і парасткі маюць буйныя калючкі даўж. да 6 см. Лісце эліптычнай формы. Кветкі буйныя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плады круглявыя, дыяметрам каля 7 см, аранжава-чырв. з кісла-горкай мякаццю, неядомыя. З пладоў атрымліваюць лек. сок і мармелад, з каляплодніка — памяранцавы эфірны алей, з кветак — алей «неролі» для духоў. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЧЭНДЖА́НГА,
горны масіў і вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Індыі (штат Сікім). Выш. 8585 м. Вострыя вяршыні, стромкія схілы. Складзена з гнейсаў, гранітаў, крышт. сланцаў. Буйныя далінныя ледавікі Зему (даўж. каля 30 км), Канчэнджанга і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАТРЫВА́ЛЫ ГАРЫЗО́НТ,
тоўшча воданепранікальных ці адносна воданепранікальных горных парод, якая перакрывае або падсцілае ваданосны гарызонт. Адрозніваюць водатрывалыя гарызонты рэгіянальныя, мясц. і лакальныя. Рэгіянальныя звычайна падзяляюць буйныяваданосныя комплексы, мясцовыя — ваданосныя гарызонты, лакальныя пашыраны пераважна ў зоне аэрацыі, дзе спрыяюць утварэнню верхаводкі. Гл. таксама Водапранікальнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХЛА́К,
архіпелаг у паўд.-зах.ч. Чырвонага м., належыць Эфіопіі. Буйныя а-вы: Д. (750 км²), Нора (130 км²); больш за 130 дробных астравоў. Абкружаны каралавымі рыфамі. Пальмавыя гаі. Лоўля чарапах, акул, здабыча жэмчугу і перламутру. Гал. горад і порт — Нокра (на в-ве Дахлак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАСЫХА́ННЕ РЭК,
спыненне сцёку ў рэчышчы ракі ў перыяды працяглай засухі ў выніку інтэнсіўнага расходавання вады на інфільтрацыю і выпарэнне. Можа наступаць таксама пры празмерным заборы вады на арашэнне. Больш буйныя рэкі ў перыяд перасыхання нярэдка разбіваюцца на адасобленыя плёсы. П.р. уласціва для арыдных абласцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШО́Т IIIЛітасцівы,
армянскі цар [953—977]. З дынастыі Багратыдаў. Праводзіў палітыку ўмацавання цэнтралізаванай улады і аб’яднання краіны. У 961 перанёс сваю рэзідэнцыю з Карса ў Ані, які стаў сталіцай усёй Арменіі і адыграў важную ролю ў яе аб’яднанні (гл.Анійскае царства). Пры Ашоце III вяліся буйныябуд. работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОРФАСТРУКТУ́РА (ад морфа... + структура),
буйныя формы рэльефу зямной паверхні (значныя няроўнасці рэльефу мацерыкоў і акіянічнага дна), асн. рысы якіх абумоўлены эндагеннымі працэсамі (пераважна тэктанічным рухам) і ў марфалогіі якіх выразна адлюстроўваюцца геал. структуры. Напр., платформавыя раўніны, горныя краіны складкавых абласцей. Самыя вял. М. наз. геатэктурамі (мацерыковыя выступы, акіянічныя ўпадзіны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПААЗЕ́Р’Е,
тэрыторыя з вялікай колькасцю азёр (звычайна больш за 2%). Характарызуецца своеасаблівымі рысамі рэльефу і азёрамі аднолькавага паходжання — ледавіковага, тэрмакарставага, карставага і інш. Звычайна ў П. маляўнічыя ландшафты, якія часта вылучаюцца ў буйныя рэкрэацыйныя зоны. Пояс П. цягнецца праз Еўропу ўздоўж межаў паазерскага зледзянення, на Беларусі прадстаўлены Беларускім Паазер’ем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМЕРЫКА́НСКАЯ ШАША́,
буйнейшая аўтамагістраль Лацінскай Амерыкі, якая звязвае краіны Паўд. і Цэнтр. Амерыкі з ЗША. Даўж. 33,6 тыс.км. Уваходзіць у Панамерыканскую сістэму шашэйных дарог (45,7 тыс.км). Пачынаецца ў г. Нуэва-Ларэда, на мяжы Мексікі і ЗША, праходзіць праз сталіцы і буйныя гарады дзяржаў Цэнтр. і Паўд. Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСА́ЎКА (Atropa),
род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана К. беладонна, або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада (A. belladonna).
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая. Лек. расліны.