вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУ ад г.Асіповічы, 154 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ясень. 546 ж., 198 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАРЭ́ЛАЕ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе р.п. Градзянка — в. Лапічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 36 км на Пн ад г.Асіповічы, 150 км ад Магілёва, 9 км ад чыг. ст. Градзянка. 398 ж., 140 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАГА́НАВА,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч; чыг. ст. на лініі Асіповічы—Слуцк. Цэнтр сельсавета. За 21 км на ПдЗ ад Асіповіч, 182 км ад Магілёва. 412 ж., 225 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, санаторная школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магілы ахвяр фашызму. Каля вёскі стаянка бронзавага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́НЯЯ,
рака ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р.Свіслач (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 508 км². Цячэ на Пд Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пачынаецца за 3 км на З ад в. Паплавы, вусце за 2,8 км на ПнУ ад в. Цяплухі. Рэчышча каналізаванае. Асн. прытокі: Пратасевіцкі канал (злева) і Каранскі канал (справа). На рацэ г.Асіповічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСТРЭ́НКА (Барыс Аляксандравіч) (1.12.1924, г.Асіповічы Магілёўскай вобл. — 15.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1943). 3 ліп. 1943 на Ленінградскім фронце. Камандзір танка лейт. М. вызначыўся ў чэрв. 1944 у час прарыву абароны праціўніка на Карэльскім перашыйку: у час бою прыняў на сябе камандаванне ротай, экіпаж яго танка знішчыў 11 дотаў і 8 дзотаў, 15 гармат, 20 кулямётаў, 10 мінамётаў. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́-КУ́ЧЫНКА,
вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл., на р. Выня, каля аўтадарогі Асіповічы—Нясвіж. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнУ ад г. Капыль, 108 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 502 ж., 193 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУ́ЖА,
вёска ў Беларусі, у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 78 км ад Мінска, 8 км ад чыг. ст. Талька, раз’езд на чыг. лініі Асіповічы—Мінск. 588 ж., 189 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей і магіла Героя Сав. Саюза М.П.Чэпіка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЕ́ЎСКАЯ (Тамара Рыгораўна) (н. 27.5.1940, г.Асіповічы Магілёўскай вобл.),
бел. эстрадная спявачка. Засл. арт. Беларусі (1974). Скончыла Мінскае муз. вучылішча (1971). З 1963 салістка Дзяржтэлерадыё Беларусі. Яе выканальніцкай манеры ўласцівы лірычная задушэўнасць, мяккасць, цеплыня, пранікнёнасць. Аснову рэпертуару складаюць творы бел. кампазітараў. Першая выканаўца многіх песень Л.Абеліёвіча, У.Будніка, Г.Вагнера, В.Войціка, Я.Глебава, У.Дарохіна, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, І.Лучанка, У.Прохарава, Ю.Семянякі, Э.Ханка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХАНАВІЧЫ,
пасёлак у Мінскім р-не; чыг. станцыя на лініі Мінск—Асіповічы. Цэнтр сельсавета. За 23 км на ПдУ ад Мінска. 4209 ж., 35 шматпавярховых дамоў, 512 двароў (1999). Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў, з-дбуд. канструкцый і матэрыялаў, цэнтр. рамонтныя майстэрні «Белэнергарамонт», гандл. і прамысл. базы. Сярэдняя і муз. школы, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква евангельскіх хрысціян. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Зіновій Самуілавіч) (19.11.1904, г.Асіповічы Магілёўскай вобл. — 14.12.1968),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Сімферопальскі камВНУ (1924), курсы ўдасканалення камсаставу (1940), курсы «Выстрал» (1943). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр., Бел. франтах. Камандзір стралк. роты ст. лейт. Гарэлік вызначыўся ў 1943 пры вызваленні Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.: 16—18 кастр. дэсантная група пад яго камандаваннем першая фарсіравала Дняпро, вызваліла в. Шчытцы, заняла ўмацаваны рубеж, перарэзала важную магістраль праціўніка. Да 1945 у Чырв. Арміі.