КІРЫ́ЛАЎ Герман Іларыёнавіч (н. 15.12.1937, г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1959). Працаваў на Віцебшчыне ў перыяд. друку, з 1976 уласны карэспандэнт абл.газ. «Віцебскі рабочы» ў Полацку. Друкуецца з 1974. У творах — роздум сучасніка над складанымі праблемамі жыцця, тэма Вял.Айч. вайны: раман «Пах жыта» (1989), аповесць «Сонца тваіх вачэй» (1981), апавяданні «Без крыўды ў сэрцы», «Татава пілотка», «Адажыо» і інш. Аўтар п’есы «У ноч напрадвесні» (1974), нарысаў, гумарэсак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ Ілья Данілавіч (26.4.1899, в. Замосце Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 11.8.1972),
бел. пісьменнік. Засл. дз. культ.БССР (1969). Скончыў БДУ (1932). З 1924 у Галоўліце БССР, Галоўрэперткоме, у Галоўмастацтве БССР. У 1935—41 рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», у Вял.Айч. вайну — газ. «За свабодную Беларусь» і сатыр. лістка «Партызанская дубінка», у 1944—60 — час. «Беларусь». Друкаваўся з 1926. Аўтар п’ес «Дрыгва» (1928), «Качагары» (1930), «Маці» (1934), «Хлеб» (1948), «Свае людзі» (1950) і інш. У артыкулах 1930-х г. аддаў даніну вульгарнаму сацыялагізму. Асн. тэмы пасляваен. Творчасці: барацьба з ням.-фаш. захопнікамі (апавяданні, аповесць «Лясныя салдаты», 1945, раман «У агні», 1952, новая рэд. 1959), Кастр. рэвалюцыя ў Петраградзе і на Зах. фронце, у Беларусі (раман-хроніка «Вецер веку», 1966). Аўтар рамана-памфлета «Чужы хлеб» (1969). На бел. мову перакладаў творы М.Горкага, А.Чэхава, М.Твэна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЕ́РАЎ (сапр.Скобелеў) Аляксандр Сяргеевіч
(24.12.1886, с. Навікоўка Старамайнскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 24.12.1923),
рускі пісьменнік. У 1906—16 настаўнічаў. Друкаваўся з 1906. Асн. тэмы творчасці — рас. сялянства, вострыя сац. і псіхал. канфлікты на вёсцы: апавяданні, аповесці «Ташкент — горад хлебны», «Гусі-лебедзі» (не завершаная), «Андрон Непуцёвы» (усе 1923) і інш. Прозе Н. ўласціва своеасаблівая, блізкая да сказа стылістыка. Аўтар п’ес «Бабы» (1920), «Грамадзянская вайна», «Захарава смерць» (абедзве 1922), вершаў у прозе і інш. Адзін з пачынальнікаў сав. дзіцячай л-ры (цыкл «Дзіцячыя апавяданні», 1923). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Б.Дольскі, М.Сеўрук і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. Куйбышев, 1957—58;
Избранное. Мн., 1985;
Бел.пер. — Бабы. Мн., 1927;
Як у нас вайна была. Мн., 1927;
Смех і гора. Мн., 1928;
Ташкент — горад хлебны. Мн., 1930;
Бальшавікі. Мн., 1930;
Строгі муж. Гора-горкае: Апавяданні. Мн., 1931.
Літ.:
Александр Неверов: Из архива писателя: Исслед. Воспоминания. Куйбышев, 1972;
Александр Неверов: Воспоминания, статьи, библиогр Куйбышев, 1986.
літоўскі пісьменнік. Вучыўся ў Юр’еўскім (Тартускім), Лейпцыгскім, Цюрыхскім ун-тах. Сябраваў з Цёткай (А.Пашкевіч). Майстар лірыка-псіхал. навелы. Аўтар каля 30 апавяданняў (кн. «Розныя апавяданні», «Палка. Жабрак. Госці. Канец Брысюса», абедзве 1906, і інш.), аповесці «Сумная казка» (1907), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў. Галоўная тэматыка — пакуты пакрыўджанага жыццём чалавека, лёс і жыццё рабочых. На бел. мову асобныя творы Білюнаса пераклалі П.Аляксюк («Наша ніва», 10.12.1909), І.Сакалоўскі (у зб-ках «Літоўскія апавяданні», 1957; «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁМША Іван Паўлавіч (1851, в. Лучыцы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 1916),
бел.нар. казачнік. У рэпертуары Азёмшы паданні, легенды, казкі, апавяданні на фантаст. і касмаганічныя сюжэты. Яго цікавілі пытанні пра стварэнне свету і чалавека, пра душу, замагільнае жыццё і г.д. Яркай гутарковай мовай расказваў сатыр. бытавыя казкі, у якіх маляваў каларытныя вобразы зайздроснага папа, прагнага багацея і спрытнага мужыка («Мужык, пан і ксёндз», «Завідны поп», «Завісны багатыр», «Вада памагла», «Хаўрус» і інш.). З 80 твораў у кн. А.К.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911) 32 запісаны ад Азёмшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕСАВІ́К»,
ілюстраваны літ.-маст. часопіс для дзяцей. Выдаецца з 1995 у Мінску на бел. мове 1 раз у 2 месяцы (да 1998 выходзіў як экалагічны часопіс-плакат). Асвятляе разнастайныя аспекты жыцця звяроў і птушак Беларусі і інш. рэгіёнаў. Друкуе фотарэпартажы, маст. творы (апавяданні, вершы, казкі), прысвечаныя прыродзе, якія выхоўваюць любоў да прыроды, Бацькаўшчыны. Мае рубрыкі «Рэха турынага рога» (пра звяроў і птушак, што зніклі з абшараў бел. зямлі), «Год-карагод» (апавяданні пра месяцы года), чытацкія рубрыкі «Мы дружбакі», «Зялёная галерэя», «Фотазагадка» і інш. Праводзіць конкурсы чытачоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́МЧАНКА Васіль Фёдаравіч (12.1.1919, в. Канічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 4.11.1992),
бел. пісьменнік. Скончыў Ваен.-юрыд. акадэмію ў Маскве (1951). У 1937 рэпрэсіраваны і асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Ніжне-Амурскім лагеры. Вызвалены ў 1941. У 1941—68 у Сав. Арміі. Рэабілітаваны ў 1969. У 1972—85 заг. рэдакцыі выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1934. Пісаў на бел. і рус. мовах. Творы пераважна для дзяцей і юнацтва: зб-кі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Верны рыцар» (1965), «Сустрэча з цудам» (1969), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976) і інш. Аповесць «Пры апазнанні затрымаць» (1983) пра жыццёвы і творчы шлях Ф.Багушэвіча. У кнізе аповесцей і апавяданняў «Цар — зэк Сямён Івашкін» (1992) падзеі перыяду рэпрэсій. Аўтар рамана «Вяртанне ў агонь» (1978), зб-каў гумарэсак і апавяданняў «Паляванне на львоў» (1970), «Лёгкая рука» (1979), сцэнарыяў фільмаў маст. «Ветразі майго дзяцінства» (1982) і тэлевізійнага «Незнаёмая песня» (1983). Пераклаў на бел. мову казку Р.Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос», апавяданнілат. і літ. пісьменнікаў.
Тв.:
Выбр.тв.Т. 1—2. Мн., 1979;
Бацькава шабля: Аповесць і апавяданні. Мн., 1982;
Чэкістам стала вядома: Аповесць, апавяданні. Мн., 1985;
Стрэл у акно: Аповесці і апавяданні. Мн., 1988.
Літ.:
Баруздин С. О Василии Хомченко // Баруздин С. Заметки о детской литературе. М., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬДЭ (Vilde) Эдуард (4.3.1865, Сімуна Ракверэскага р-на, Эстонія — 26.12.1933, эстонскі пісьменнік. У 1875—82 вучыўся ў Таліне. З 1883 журналіст у эст. і ням. газетах. У 1906—17 у эміграцыі (Германія, Швейцарыя, ЗША, Данія). Раннія творы — бытавыя, пераважна гумарыстычныя, апавяданні-фельетоны. Аўтар гіст. трылогіі «Вайна ў Махтра» (1902),
«Калі сяляне з Анія наведалі Талін» (1903), «Прарок Мальтсвет» (1905—08) пра сял. рух 1850—60-х г. у Эстоніі. Псіхал. раман «Малочнік з Мяэкюлы» (1916), апавяданні і нарысы (зб. «Усмешкі», 1913), драма «Няўлоўны цуд» (1912), камедыя «Дамавік» (1913) і інш. вызначаюцца драматызмам канфліктаў, напружанасцю дзеяння, эмацыянальнасцю мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПАСКІ́РЫ Іван Георгіевіч (25.12.1902, с. Кутол Абхазія — 14.11.1980),
абхазскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Абхазіі (1977). Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў «Апавяданні» (1956), «Апавяданні маёй бабулі» (1977), аповесці «Чалавек і Радзіма» (1979), першага абх.сац.-быт. рамана «Тэмыр» (1937), эпапеі «Жаночая годнасць» (кн. 1—3, 1949—63, першапач. назва «Шлях Хімур», 1948), рамана «Каля падножжа Эрцаху» (1953). Яго творчасць адыграла значную ролю ў станаўленні абх. прозы і літ. мовы.