прыродныя мінеральныя ўтварэнні, сыравіна для атрымання ванадыю. Гал. мінералы ванадыевых руд: ванадыніт, дэклуазіт, купрадэклуазіт, карнатыт і інш. Радовішчы магматычныя, кантактава-метасаматычныя, гідратэрмальныя, большасць — комплексныя, з іх атрымліваюць таксама жалеза, тытан, уран, свінец, цынк, медзь, алюміній, фосфар. Колькасць V2O5 у рудзе ад 0,1 да 29%. Буйнейшыя радовішчы ў ПАР, ЗША, Фінляндыі, Намібіі, Чылі.
грузінскі скульптар-манументаліст. Нар. мастак Грузіі (1979). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1950—55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці-Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы героям-маракам у Поці (абодва 1979). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУРАЛЮМІ́Н (ад ням. Düren — горад, дзе была распачата прамысл.вытв-сць сплаву, + алюміній), дзюраль, дзюралюміній,
назва групы сплаваў на аснове алюмінію. Мае дабаўкі (па масе) медзі (2,2—5,2%), магнію (0,2—2,7%), марганцу (0,2—1%). Найб. трывалы і найменш каразійнаўстойлівы сярод алюмініевых сплаваў, таму Д. часта плакіруюць чыстым алюмініем. Выкарыстоўваюць як канстр. матэрыял у авіяц. і трансп. машынабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКО́МА (Tacoma),
горад на ПнЗ ЗША, штат Вашынгтон. 179,8 тыс.ж., з прыгарадамі каля 600 тыс.ж., з г.Сіэтл і агульнымі прыгарадамі каля 2,5 млн.ж. (1998). Порт у зал. П’юджэт-Саўнд. Прам-сць: каляровая (алюміній і медзь) і чорная металургія, суднабуд., суднарамонтная, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, хім., нафтаперапр., харч., металаапр., вытв-сцьпрамысл. абсталявання. Цэнтр рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМХЫ́Н,
горад у КНДР, на р. Санчханган. Адм. ц.прав. Хамгён-Намдо. 701 тыс.ж. (1987). Трансп. вузел. Порт на р. Санчханган, паблізу Усх.-Карэйскага зал. Японскага мора. Разам з аванпортам Хынам утварае прамысл. вузел. Прам-сць: цяжкае машынабудаванне, каляровая металургія (алюміній), хім. (сінт. прадукты, пластмасы), эл.-тэхн., тэкст. (шоўк, шэрсць), абутковая, харчасмакавая, цэментавая. Каскад ГЭС. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДНЫЯ СПЛА́ВЫ,
сплавы на аснове медзі. Маюць да 50 % легіруючых элементаў: цынк, волава, алюміній, нікель, жалеза, марганец, берылій, крэмній, хром і інш. Вызначаюцца высокімі антыфрыкцыйнымі і антыкаразійнымі ўласцівасцямі, маюць добрыя электра- і цеплаправоднасць, пластычныя і трывалыя. Паводле асн. легіруючых кампанентаў падзяляюць на латунь (медна-цынкавыя сплавы), медна-нікелевыя сплавы і бронзу (М.с., легіраваныя рознымі хім. элементамі, акрамя цынку і нікелю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНАМЕТА́Л,
метал (сплаў) ячэістай структуры. Для атрымання П. ў расплаў металу ўводзяць гідрыды (напр., тытану, цырконію), якія раскладаюцца з вылучэннем вадароду, што ўспеньвае метал. Ячэістая структура замацоўваецца хуткім ахаладжэннем. Вырабляюць П. на аснове алюмінію (пенаалюміній мае шчыльн. 230—750 кг/м³, а алюміній — 2700 кг/м³), магнію і інш. металаў. Выкарыстоўваюць як напаўняльнікі канструкцый (для забеспячэння іх цвёрдасці), а таксама як цеплаізаляцыйны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАФО́РНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ (ад піра... + + грэч. phoros які нясе),
рэчывы, здольныя загарацца без нагрэву пры кантакце з паветрам. Т-ра самаўзгарання (tc) П.р. ніжэйшая за пакаёвыя т-ры. Да П.р. адносяцца тонкараздробненыя металы (жалеза, алюміній, магній, кобальт, нікель і інш.), гідрыды крэмнію (SiH4, tс -200 °C), бору і некаторых металаў, дыфасфін (P2H4), алюмінійарган. злучэнні (напр., трыэтылалюміній Al(C2H5)3, tc -80 °C) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯСПО́Р (ад грэч. diaspora рассейванне),
мінерал падкласа гідрааксідаў, гідрааксід алюмінію HAlO2. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тонкапласціністыя, таблітчастыя, слупкаватыя. Агрэгаты ліставатыя або тонкалускаватыя. Колер шэры, белы, жаўтавата-буры, чырванаваты, зялёны. Бляск шкляны. Крышталі празрыстыя да паўпразрыстых. Цв. 6,5—7. Крохкі. Шчыльн. 3,2—3,5 г/см³. Пры награванні каля 575 °C ператвараецца ў карунд. Паходжанне пераважна кантактава-метасаматычнае і экзагеннае. Пашыраны ў радовішчах баксітаў. Выкарыстоўваецца як руда на алюміній, вогнетрывалы і абразіўны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАДЗІ́РАВАННЕ,
утварэнне плёнкі вокісу электрахімічным спосабам (электролізам) на паверхні метал, вырабаў. Пры анадзіраванні вырабы, апушчаныя ў электраліт, злучаюць з анодам крыніцы току. Вокісныя плёнкі (таўшчынёй 1—200 мкм) маюць павышаную цвёрдасць, гарача- і зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці, моцна злучаюцца з металам, з’яўляюцца добрай асновай для лакафарбавых пакрыццяў. Анадзіруюць пераважна алюміній і яго сплавы. Анадзіраванне выкарыстоўваюць у машынабудаванні (для аховы вырабаў ад карозіі), прыладабудаванні (для аховы прылад ад мех. і хім. уздзеянняў і дэкар. ўпрыгажэння), самалётабудаванні і радыёэлектроніцы.