Засн. ў 1938 для рамонту падшыпнікаў. У 1941 эвакуіраваны ў г. Свярдлоўск. У 1944 адноўлены, у 1949 рэканструяваны, арганізаваны цэхі па вырабе новых тыпаў падшыпнікаў і шарыкаў для падшыпнікаў. У 1954 асвоены выпуск веласіпедных падшыпнікаў. З 1992 арэнднае прадпрыемства. Асн. прадукцыя: шарыкі стальныя, падшыпнікі веласіпедныя і тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ХАНАЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1946—56. Утвораны 17.7.1924 у складзе Аршанскай акругі (да 26.7.1930). Цэнтр раёна — г.п.Коханава. 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931. Адноўлены 9.9.1946 у Віцебскай вобл. Уключаў 11 сельсаветаў. К.р. скасаваны 17.12.1956, тэр. ўвайшла ў склад Талачынскага і Аршанскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧА АДА́МА ДОМ-МУЗЕ́Й,
літаратурна-мемарыяльны музей у г. Навагрудак Гродзенскай вобл. Адкрыты 11.9.1938 у будынку, пастаўленым на месцы дома, дзе жылі бацькі А.Міцкевіча. У Вял.Айч. вайну разбураны ням.-фаш. захопнікамі. Адноўлены ў 1955 да 100-годдзя з дня смерці Міцкевіча. У 1989 праведзена рэканструкцыя сядзібы, якой нададзены выгляд пач. 19 ст.Адноўлены свіронак, альтанка, студня, флігель, які злучаны падземным пераходам з гал. домам. У 1992 адкрыта новая экспазіцыя. У музеі 7 экспазіц. залаў, пл. экспазіцыі 337 м². Больш за 5000 экспанатаў (2000) асн. фонду знаёмяць з жыццёвым і творчым шляхам Міцкевіча, яго грамадскай і паліт. дзейнасцю. Сярод экспанатаў прыжыццёвыя і сучасныя выданні твораў паэта, яго кнігі ў перакладах на мовы народаў свету, асабістыя рэчы, рукапісы перакладаў твораў Міцкевіча бел. паэтамі, карціны мастакоў 19 — пач. 20 ст. Ю.Аляшкевіча, В.Ваньковіча, Р.Мясаедава, творы жывапісу, графікі і скульптуры сучасных бел. майстроў Л.Асецкага, К.Качана, П.Крахалёва, А.Шыбнёва, прысвечаныя паэту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НЁМАН»,
шклозавод у г. Бярозаўка Лідскага р-на Гродзенскай вобл.Засн. ў 1883. Утварыўся з 3 шклозаводаў (гл.Нёманскія шклозаводы). У 1-ю сусв. вайну разбураны, адноўлены ў 1921 як шклозавод «Н.» фірмы «Ю.Столле». Вырабляў шклянкі, лямпавае і аптэкарскае шкло, з 1922 — ізалятары для чыгунак, пошты і тэлеграфа. У 1930 «Н.» выпускаў пятую частку ўсяго экспарту Польшчы і 1828 найменняў шкляной і хрусталёвай прадукцыі. У 1939 пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР нацыяналізаваны. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1944, вырабляў аконнае і лямпавае шкло, з 1945 — шклапосуд. Рэканструяваны ў 1957—86. На 1.1.2000 на з-дзе працуюць 7 ванных шклаварных печаў бесперапыннага дзеяння, 3 печы—спадарожнікі для варкі каляровага шкла. Асн. прадукцыя (2000): вырабы 1058 найменняў, у т. л. посуд са шкла і хрусталю, дэкар. вырабы, элементы для люстраў і інш. Прадукцыя з-да за арыгінальнасць маст. і тэхнал. выканання неаднаразова адзначалася ўзнагародамі на міжнар. выстаўках. Гл. таксама Нёманскае шкло.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ПІВАВА́РНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1878 у Віцебску. Быў адным з найб. піваварных прадпрыемстваў Расійскай імперыі. Меў паравыя рухавікі (з 1908). Вырабляў піва баварскае, чорнае і інш., да 330 тыс. вёдраў за год, працавала 50 рабочых (1913). У сав. час рэканструяваны і расшыраны. У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў Пензенскую вобл. Расіі. Адноўлены ў Віцебску ў 1947. Выпускае піва і безалкагольныя напіткі.
Засн. ў 1940 на базе Віцебскага чыгуналіцейна-машынабудаўнічага завода. У час Вял.Айч. вайны эвакуіраваны ў г. Саратаў (Расійская Федэрацыя). Адноўлены ў 1946. Да 1986 рэканструяваны і расшыраны. Дзейнічаюць цэхі: кавальска-нарыхтоўчы, ліцейны, мех. (2), зборачны, інструментальны, рамонтна-мех., энергацэх, зубарэзны ўчастак. Асн. прадукцыя (1996): універсальныя і спец. зубаапрацоўчыя паўаўтаматы і аўтаматы для аўтам. ліній, тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Засн. ў 1922 для вытв-сці аптэчных шклянак. У Вял.Айч. вайну разбураны, у канцы 1944 адноўлены. Уключае гал. цэхі: прыгатавання шыхты, вырабу пракатнага шкла і шклаблокаў, вытв-сці шклатары. Асн. прадукцыя (1997): узорыстае і арміраванае шкло, шклаблокі, бутэлькі для разліву шампанскага, він, піва, безалкагольных напіткаў, тара шкляная для тавараў быт. хіміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАТКЕ́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і ў 1935—62. Утвораны 17.7.1924 у Мазырскай акрузе (да ліп. 1930). Цэнтр — г.п.Капаткевічы. 20.8.1924 падзелены на 9 сельсаветаў. 8.7.1931 скасаваны. 12.2.1935 адноўлены, уключаў 13 сельсаветаў. З 21.6.1935 зноў у Мазырскай акр., з 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Скасаваны 25.12.1962, тэр. далучана да Петрыкаўскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ГАРБА́РНЫ ЗАВО́Д.
Працуе з 1930 у Магілёве. У Вял.Айч. вайну частка абсталявання эвакуіравана ў г. Сяміпалацінск (Казахстан). Адноўлены ў 1944. У 1948—55 рэканструяваны і расшыраны. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю рантавы цэх. З 1992 арэнднае прадпрыемства, з 1997 адкрытае акц.т-ва «Гарбар». Асн. прадукцыя (1999): юфць тэрмастойкая, цвёрдая скура для нізу абутку, скура шлейна-седлавая, сырамятная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫЯ МАЙСТЭ́РНІ (Ateliers nationaux),
форма арганізацыі грамадскіх прац для беспрацоўных у Францыі ў 18—19 ст. Першыя Н.м. існавалі ў 1786, 1788 і 1789—91. Адноўлены пасля лют. рэвалюцыі 1848. Мелі напаўваенны характар, выконвалася непрадукцыйная праца. У чэрв. 1848 урад закрыў частку Н.м., пачаў мабілізацыю рабочых у армію і на зямельныя работы ў правінцыі, што выклікала ліпеньскае паўстанне 1848. 3.7.1848 Н.м. распушчаны.