ГРАШО́ВАЯ АДЗІ́НКА,

устаноўлены заканадаўствам дзяржавы грашовы знак, які з’яўляецца элементам нац. грашовай сістэмы і прызначаны для сувымярэння і выяўлення цэн усіх тавараў, паслуг і да т.п. на ўнутр. рынку. У кожнай краіне мае сваю назву і пераважна падзяляецца на 100 частак (напр., 1 рубель = 100 капейкам).

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ТАМНАЯ АДЗІ́НКА МА́СЫ (а.а.м.),

адзінка масы атамаў, малекул і элементарных часціц. Вызначаецца як ​1/12 масы атама ізатопа вугляроду ​12C. 1 а.а.м. = (1,66053±0,00031)·10​−27 кг.

т. 2, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ТАМНАЯ АДЗІ́НКА ЭНЕ́РГІІ (а.а.э.),

пазасістэмная адзінка энергіі, роўная энергіі, што адпавядае адной атамнай адзінцы масы (а.а.м.); 1 а.а.э. = 1 а.а.м.·c​2, дзе c — скорасць святла ў вакууме. 1 а.а.э. = 1,491451·10​−10 Дж = 931,5016 МэВ. Выкарыстоўваецца ў ядзернай фізіцы.

т. 2, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ ВАЛЮ́ТНАЯ АДЗІ́НКА (European Currency Unit; ЭКЮ). валютная адзінка, якая выкарыстоўваецца ў Еўрапейскай валютнай сістэме. Уведзена ў 1979. Суадносіны (парытэт) ЭКЮ з валютамі інш. краін вызначаюцца зыходзячы з таго, што ЭКЮ з’яўляецца прадстаўніком усяго «кошыка валют» краін, якія ўваходзяць у еўрап. валютную сістэму.

т. 6, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

секунда,

адзінка часу; адзінка плоскага вугла.

т. 14, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРА́ХМА,

1) адзінка масы ў сістэме англ. мер, складае ​1/6 унцыі і роўная 1,772 г. 2) Адзінка масы аптэкарскай вагі; аптэкарская Д. складала ​1/8 унцыі, або 3 скрупулы, рас. аптэкарская Д.=3,732 г, у англ. сістэме мер аптэкарская Д.=3,888 г. 3) Вадкасная Д. (ЗША) — мера і адзінка ўмяшчальнасці, роўная 3,6966 мл.

т. 6, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бязмен (адзінка масы) 2/512

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кінтара (граш. адзінка) 6/297

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кіп (граш. адзінка) 4/8

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Крузейра (граш. адзінка) 4/8

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)