У́НЦЫЯ (ад лац. uncia),
1) адзінка масы ў англ. сістэме мер. Адрозніваюць гандлёвую (камерцыйную) У., роўную 28,34953 г, і тройскую (прабірную) — 31,1035 г. 2) Адзінка масы ў сістэме аптэкарскай вагі, роўная ў Расіі 29,861 г, у Вялікабрытаніі 31,1035 г. 3) Адзінка масы ў Стараж. Рыме, якая складала 1/12 асн. тады адзінкі масы лібры, раўнялася 27,288 г. 4) Адзінка аб’ёму (умяшчальнасці) вадкасцей, роўная ў ЗША 29,57 см³ (1/128 галона), у Вялікабрытаніі 28,41 см³.
т. 16, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)