Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ШНЯ, Плюскаўка,
рака ў Пружанскім і Камянецкім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р. Левая Лясная (бас.Зах. Буга). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 160 км². Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Падбельскія Агароднікі Пружанскага р-на. Ад вусця 1,4 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТУНО́ВІЧ (Фёдар Рыгоравіч) (н. 16.4.1917, в.Агароднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. педагог. Канд.пед.н. (1954), праф. (1978). Засл. настаўнік Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1947). З 1954 у Бел.пед. ун-це. Навук. працы ў галіне выкарыстання тэхн. сродкаў навучання, ЭВМ і праграміраванага навучання пры выкладанні фізікі і электратэхнікі. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́РНІКІ,
катэгорыя вольных і прыгонных людзей на Беларусі ў 16—19 ст. без уласнага двара і зямлі. Наймалі ў іншых жыллё (адсюль назвы падсуседзі, кутнікі, сябры, бабылі), зямлю (агароднікі) за грошы, натуральнае ўтрыманне і паднявольную працу ў якасці парабкаў. Займаліся таксама дробным гандлем і рамяством. Зліліся з асн. масай прыгонных па меры ўкаранення падушных рэвізій, забароны вольных пераходаў, надзялення зямлёй у час абавязковай інвентарызацыі маёнткаў царскім урадам (1840—50-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУЙ (Фёдар Піліпавіч) (2.10.1907, в. Іванскія Агароднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1982),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1929. З вер. 1942 на Варонежскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік баёў на Курскай дузе. Камандзір батальёна маёр Бруй вызначыўся пры вызваленні Украіны: 25—28.9.1943 батальён пад яго камандаваннем на падыходзе да Кіева вызваліў некалькі нас. пунктаў, фарсіраваў Дняпро, на плацдарме адбіў 10 контратак ворага. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЕ́СЦІН КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1996). За 1 км на З ад в.Агароднікі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Ашмяны, у Рамбоўскім рове. Валун ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў (да 2—4 см у папярочніку). Даўж. 4,1 м, шыр. 3,1 м. выш. 2,2 м, у абводзе 10 м, аб’ём 28 м³, маса каля 74 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс.г. назад з Аландскіх а-воў у Балтыйскім м. Па старадаўнім абрадзе да валуна раней прыводзілі нявест.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУШЧЫ́ЦКІ (Іван Мікалаевіч) (20.1.1907, в.Агароднікі Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 9.9.1973),
бел. філосаф. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-рфілас.н. (1952), праф. (1953). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1930). З 1934 у АН Беларусі, з 1947 нам. дырэктара, дырэктар, заг. сектара Ін-та філасофіі і права. З 1953 заг. кафедры БДУ. Даследаваў гісторыю філас. і сацыялагічнай думкі, грамадскія ідэі ў вуснай нар. творчасці. У працы «Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст.» (1958) і інш. прааналізаваў светапогляды К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, інш. дзеячаў нац.-вызв. руху, бел. культуры.
І.М.Лушчыцкі.
Тв.:
Общественная мысль в период восстания 1863 г. Кастусь Калиновский // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЎЧАДЗЬ, Моўчадка,
рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл. і Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 98 км. Пл. вадазбору 1140 км². Пачынаецца каля в. Кузевічы Баранавіцкага р-на, цячэ пераважна па Навагрудскім узв.Асн. прытокі: Сваротва, Ятранка, Паніква, Промша (справа), Івязянка, Дзятлаўка (злева). Даліна трапецападобная, шыр. каля 1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова забалочаная, перасечаная меліярац. каналамі. Схілы спадзістыя, сярэдне стромкія, на ўсім працягу верхняга і сярэдняга цячэння перарывістыя, тэрасы шыр. да 1,5 км. Рэчышча моцназвілістае, каля 10 км каналізаванае, паміж вёскамі Дварэц і Агароднікі Дзятлаўскага р-на і ў ніжнім цячэнні невял. астравы. За 9 км ад вусця — ГЭС і Гезгальскае вадасховішча; у сутоках М. і Ятранкі г.п. Наваельня, на зах. ускраіне якога курортная зона і санаторый. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЛЬСКАЕ ТКА́ЦТВА,
традыцыйнае нар. ткацтва на тэр. Капыльскага р-на Мінскай вобл. Вядома з 16 ст. У 17 ст. працавалі ткацкія майстэрні. З 1850-х г. да 1914 у в.Агароднікі ў майстэрні, пабудаванай кн. Радзівілам па вытворчасці абрусаў, ткалі на шырокіх кроснах. Выконвалася ў тэхніках закладнога (найб. пашыранае да 20 ст.; выкарыстоўвалі габеленавую тэхніку, у некат. узорах у нітках асновы пакідалі шчыліны; характэрны спалучэнні чырвонага і чорнага колераў), шматнітовага і пераборнага (пашырана ў 20 ст.) ткацтва. У шматнітовай тэхніцы (да 12 нітоў) ткалі больш за 200 узораў — «простых» і «павучковых». Асаблівую разнавіднасць шматнітовай тэхнікі складаюць тканіны з фактурай «у бублікі» («касматыя») з выцягнутай уточнай неразразной ніткай; найб. уласцівы спалучэнні белага і шэрага колераў. Пераборнае ткацтва мае 2 разнавіднасці. Традыц. арнаменты — геаметрычны, зааморфны, раслінны; характэрны спалучэнні белага з блакітным або рознымі адценнямі сіняга колеру. Захавалася да нашага часу ў работах некат. мясц. ткачых, сярод якіх і надомніцы Слуцкай ф-кі маст. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСУ́ЛЛЕ,
вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Стоўбцы—Івянец. Цэнтр сельсавета. За 16 км на ПнУ ад Стоўбцаў, 96 км ад Мінска, 8 км ад чыг. ст. Коласава. 422 ж., 186 двароў (1997).
Вядома з 1-й пал. 16 ст. як уладанне тат. князёў Уланаў, у 17—18 ст. — Жыжэмскіх, у 1-й пал. 19 ст. — Крупскіх. У 1592 тут 38 двароў, млын, мячэць, жылі баяры, цяглыя людзі, бортнікі, агароднікі. У 17—18 ст. праз вёску праходзіў гандл. шлях Мінск—Мір, былі карчма, пастаялы двор, царква. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці. У канцы 18 ст. ў цэнтр. частцы З., дзе існавалі двары каваля, ганчара, краўца, фарміруецца мястэчка, працавалі сукнавальня, млын. У 1897—548 ж., 95 двароў. З 1921 у Польшчы, у Стаўбцоўскай гміне Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Стаўбцоўскага р-на. У чэрв. 1941 — ліп. 1944 акупіравана ням. -фаш. войскамі, якія ў 1941 спалілі частку вёскі. У 1971—984 ж., 281 двор.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.