Агаро́днікі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Агаро́днікі
Р. Агаро́днік
Агаро́днікаў
Д. Агаро́днікам
В. Агаро́днікі
Т. Агаро́днікамі
М. Агаро́дніках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АГАРО́ДНІКІ,

сяляне ў ВКЛ, якія пасяляліся на невял. дзялянках зямлі, за што абавязваліся выконваць пэўныя павіннасці. Агароднікі давалі па 3 маргі (1 морг — 0,71 га) зямлі і сялілі вёскамі па 10—20 двароў паблізу фальваркаў. За надзелы агароднікі адпрацоўвалі на землеўладальніка 1 дзень у тыдзень без каня, а іх жонкі — 6 дзён за лета. У час валочнай памеры ў катэгорыю агароднікаў пераводзілі чэлядзь. У 18 — 1-й пал. 19 ст. агароднікамі называлі сялян, якія мелі толькі хату і агарод.

т. 1, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Агароднікі (в., Пастаўскі р-н) 4/302

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Агароднікі (в., Слуцкі пав.) 6/447; 9/484

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Агароднікі (в., Калінкавіцкі р-н) 1/68; 5/263

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Агароднікі (в., Камянецкі р-н) 1/68; 5/363

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Агароднікі (в., Бярозаўскі р-н) 1/68; 2/526 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АГАРО́ДНІКІ,

вёска ў Беларусі, у Сакалоўскім с/с Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса «Журавінка». За 10 км на У ад Бярозы, 120 км ад Брэста, 13 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 428 ж., 186 двароў (1995). Сярэдняя школа.

т. 1, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГАРО́ДНІКІ,

вёска ў Беларусі, у Бярозаўскім с/с Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса імя Чапаева. За 35 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 157 км ад Гомеля. 1855 ж., 860 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 1, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Агароднікі 1/68; 2/578; 3/237; 5/78; 8/87; 10/168; 11/259; 12/105

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)