заліў Атлантычнага ак., на паўд.-ўсх. узбярэжжы ЗША і Канады. Абмежаваны паўастравамі Новая Шатландыя на ПнУ і Кейп-Код на ПдЗ. Пл. 95 тыс.км². Глыб. да 227 м. Берагі моцна парэзаныя. На ПнУ — зал. Фанды, у якім вышыня паўсутачных прыліваў да 18 м (найб. ў Сусв.ак.). Асн. парты: Бостан, Портсмут і Портленд (ЗША), Сент-Джон (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСКАНЕ́ЧНАЕ І КАНЕ́ЧНАЕ,
філасофскія катэгорыі, якія выражаюць непарыўна звязаныя паміж сабой процілеглыя бакі аб’ектыўнага свету. Бесканечнае характарызуе неабмежаваную разнастайнасць прасторавых структур матэрыі, яе ўласцівасцяў і ўзаемасувязяў, колькасную невычарпальнасць у глыбіню, існаванне бясконцага мноства якасна адрозных узроўняў яе структурнай арганізацыі. У гісторыі навукі напачатку ўвага канцэнтравалася на колькасных аспектах бесканечнага, якія вывучаліся матэматыкай (гл.Бесканечна вялікая, Бесканечна малая, Бесканечнасць у матэматыцы). Ідэі бесканечнасці сустракаліся ўжо ў выказваннях стараж. індыйцаў. Большасць стараж.-грэч. філосафаў лічыла, што свет канечны і абмежаваны цвёрдым нябесным купалам. Такога ж пункту погляду прытрымліваецца хрысціянства. Толькі Нікалай Кузанскі і Дж.Бруна ў 15—16 ст. зноў загаварылі пра бесканечнасць свету. Канечнае з’яўляецца адмаўленнем бесканечнага і ўяўляе сабой усякі абмежаваны ў прасторы і часе аб’ект. Усякая канкрэтная якасць у свеце канечная, існуе ў пэўных межах меры. Канечнае азначае таксама абмежаванасць і часовасць зямнога быцця наогул, у гэтым значэнні яно дапускае прынцыповую магчымасць далейшага, незямнога быцця.
Літ.:
Кармин А.С. Познание бесконечного. М., 1981;
Бурова И.Н. Развитие проблемы бесконечности в истории науки. М., 1987;
Жуков Н.И. Философские основания математики 2 изд. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮНЕ́Т, люнета (франц. lunette літар. лунка) у архітэктуры,
арачны праём у скляпенні або сцяне, гарызантальна абмежаваны знізу. Пашыраны ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму. У скразных Л. звычайна размяшчаліся вокны; «глухія» Л. ўпрыгожваліся размалёўкай, лепкай, скульптурай. У архітэктуры 1950-х г. іх выкарыстоўвалі ў якасці аконных праёмаў (будынак паліграф. камбіната імя Я.Коласа ў Мінску).
Люнет на галоўным фасадзе будынка паліграфічнага камбіната імя Я.Коласа ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАНО́СНЫ ГАРЫЗО́НТ,
слой або некалькі слаёў водапранікальных горных парод, поры, трэшчыны і інш., пустоты ў якіх запоўнены вадой. Фарміруецца на водатрывалым слоі. Першы ад паверхні ваданосны гарызонт безнапорны, у ім утвараюцца грунтавыя воды. Напорныя гарызонты падземных водабмежаваны водатрывалымі гарызонтамі (гл.Артэзіянскія воды). Некалькі гідраўлічна звязаных ваданосных гарызонтаў утвараюць ваданосны комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ РЭГРЭ́С,
эвалюцыйны заняпад дадзенай групы арганізмаў, якая не змагла прыстасавацца да змен умоў навакольнага асяроддзя або не вытрымала канкурэнцыі з інш. групамі. Характарызуецца змяншэннем колькасці асобін у пэўным таксоне і падпарадкаваных сістэматычных груп, звужэннем яго арэала, паступова можа прывесці да вымірання дадзенай групы арганізмаў (напр., род хахуляў, сям. гінкгавых; рэптыліі, якія былі пашыраны ў мезазоі, цяпер іх значна менш і арэал абмежаваны). Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1925). Параўн.Біялагічны прагрэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛГА-УРА́ЛЬСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
у Расійскай Федэрацыі. Абмежаваны на У Уралам, на Пд Прыкаспійскай упадзінай, на Пн Ціманскім кражам, на З Сысальскім, Капельніцкім, Токмаўскім скляпеннямі і Варонежскім масівам. Агульная пл. 700 тыс.км². Першае радовішча нафты адкрыта ў 1929. Больш за 900 нафтавых і 500 газавых радовішчаў. Прамысл. паклады прыўрочаны да адкладаў дэвону, карбону, пярмі. Прадуктыўныя гарызонты на глыб. ад 0,5 да 5 км і больш. Асн. радовішчы: Рамашкінскае, Арэнбургскае, Туймазінскае, Шкапаўскае, Арланскае і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОЖ (італьян. doge ад лац. dux правадыр),
кіраўнік Венецыянскай (у канцы 7—18 ст.) і Генуэзскай (у 14—18 ст.) рэспублік. У Венецыі выбіраўся патрыцыятам з свайго асяроддзя пажыццёва і першапачаткова меў вял. ўладу. У 12—14 ст. роля Д. паступова зведзена да намінальнага прадстаўніцтва. У Генуі пажыццёвая пасада Д. ўведзена ў 1339, пасля 1528 тэрмін яе выканання абмежаваны 2 гадамі. Скасавана ў 1797 пасля заняцця паўн. Італіі войскамі ген. Напалеона Банапарта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАГЕАЛАГІ́ЧНЫ БАСЕ́ЙН (МАСІ́Ў),
басейн падземных вод, элемент падземнай гідрасферы ў межах тэктанічнай структуры. Адрозніваюць некалькі тыпаў гідрагеалагічнага басейна (м.): артэзіянскі басейн; басейн грунтавых вод, абмежаваны гідрадынамічнымі межамі або прымеркаваны да адкладаў пэўнага літолага-стратыграфічнага комплексу; басейн трэшчынных вод або гідрагеал. масіў трэшчынных грунтавых і трэшчынна-жыльных вод (гл.Беларускі гідрагеалагічны масіў); бас. падземнага сцёку (гл.Рачны басейн). На тэр. Беларусі вылучаюць 3 гідрагеал. басейны (Аршанскі, Брэсцкі і Прыпяцкі) і 1 гідрагеал. масіў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НАЙ (Kenai),
паўвостраў у Паўн. Амерыцы, на Пд Аляскі (ЗША). Удаецца ў заліў Аляска на 240 км. Шыр. да 113 км. На Забмежаваны зал. Кука, на У — зал. Прынс-Уільям. Берагі на У фіёрдавыя, на З — нізінныя. Рэльеф гарысты, выш. да 1884 м. Ледавікі. Клімат халодны акіянічны. Ападкаў да 1500 мм за год. Хвойныя лясы, лугі. Нац. парк Кенай—Ф’ёрдс, Кенайскі ласіны рэзерват. Здабыча газу (Кенай) і нафты (Суонсан-Рывер). Порт — Сьюард.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАЗБО́Р, вадазборны басейн, вадазборная плошча,
1) вадазбор паверхневых водаў — тэрыторыя, з якой паверхневыя воды і грунтавыя воды сцякаюць у пэўны вадаём. Абмежаваныводападзеламі. Гідралагічнае значэнне вадазбору — у ператварэнні атм. ападкаў у сцёк. Характарызуецца паказчыкамі гідраграфічнымі (плошча, даўжыня, сярэдняя і найб. шырыня, сярэдні нахіл і вышыня над узр. м., форма, каэфіцыент асіметрыі) і геагр. (геагр. становішча, лясістасць, азёрнасць, забалочанасць, разаранасць, урбанізацыя і інш.). Кожны паказчык уплывае на фарміраванне і велічыню сцёку, які вызначаецца метэаралагічнымі фактарамі, асаблівасцямі геал. будовы тэрыторыі вадазбору, рэльефу, ландшафтаў у яго межах. Найважнейшая характарыстыка вадазбору — плошча. Каля 90% рэк Беларусі маюць малыя плошчы вадазбору (да 200 км²), 8 рэк (Дняпро, Прыпяць, Нараў з Бугам, Нёман, Зах. Дзвіна, Бярэзіна Дняпроўская, Сож і Вілія ў межах Беларусі) — больш за 10 тыс.км²; вадазборы рэк і вадаёмаў Беларусі належаць да бас. Чорнага (65% тэр.) і Балтыйскага мораў. Па форме вылучаюць 5 тыпаў вадазбораў.
2) Вадазбор падземных водаўабмежаваны плошчай тэктанічнай структуры, з паверхні якой адбываецца жыўленне ваданосных гарызонтаў і ваданосных комплексаў. Не заўсёды супадае па плошчы з вадазборам паверхневых водаў. У вузкім сэнсе вадазбор — плошча, з якой адбываецца прыток падземных водаў да водазаборнага збудавання — свідравіны, калодзежа, галерэі.