СЯЛЕ́ЦКАЕ,
вёска ў Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 32 км на ПдУ ад г. Касцюковічы, 192 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Журбін. 789 ж., 270 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 337
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКАМА́ЦУ,
горад у Японіі, на ПнУ в-ва Сікоку. Адм. ц. прэфектуры Кагава. Каля 400 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Марскі порт. Чыг. паромам звязаны з в-вам Хонсю. Прам-сць: маш.-буд., цэлюлозна-папяровая, металаапр., харч., дрэваапр., мэблевая. Традыц. народныя рамёствы. Ун-т. Паблізу нац. парк Ясіма.
т. 15, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУАМАСІ́НА (Toamasina),
горад на У Мадагаскара, на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Вядомы з пач. 19 ст., да 1979 наз. Таматаве. Каля 150 тыс. ж. (2001). Гал. марскі порт краіны (вываз рысу, кавы, бананаў, вострых прыпраў, графіту). Аэрапорт. Прам-сць: харч., металаапр., нафтаперапр., мінер. угнаенняў. Ун-т.
т. 16, с. 19
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЫНО́,
вёска ў Хваставіцкім с/с Глускага р-на Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Глуск—Любань. Цэнтр калгаса. За 7 км на З ад г.п. Глуск, 177 км ад Магілёва, 35 км ад чыг. ст. Ратміравічы. 243 ж., 75 двароў (2002). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 16, с. 60
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОР-ДЭ-ФРАНС (Fort-de-France),
горад, адм. цэнтр франц. заморскага дэпартамента Марцініка. Засн. ў 1672. Каля 100 тыс. ж. (2001). Порт у Карыбскім м. (вываз садавіны, цукру, рому). Прам-сць: цукр., вытв-сць рому і кансерваванай садавіны. Універсітэцкі цэнтр Антыльскіх а-воў і Гвіяны. Б-ка. Музеі.
т. 16, с. 438
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ГЕН (Hagen),
горад на З ФРГ, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, на р. Фольме, паблізу яе ўпадзення ў р. Рур. Вядомы з 8 ст. 214 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (у т. л. с.-г., эл.-тэхн.), металаапр., тэкст., папяровая, мэблевая.
т. 16, с. 516
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЦІ́ЦА,
вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Масты—Скідзель. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнЗ ад г. Масты, 37 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Чарлёна. 469 ж., 164 двары (2002). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 16, с. 553
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЛЬСІНГЁР (Helsingør), Эльсінар,
горад у Даніі, на ПнУ в-ва Зеландыя. 44 тыс. ж. (1986). Порт у праліве Эрэсун. Чыг. і аўтамаб. паромам злучаны з г. Хельсінгбарг (Швецыя). Прам-сць: суднабуд., хім., тэкст., харчовая. Каралеўскі замак Кронбарг (16 ст.), месца, дзе адбываліся падзеі, адлюстраваныя ў трагедыі У.Шэкспіра «Гамлет».
т. 17, с. 10
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗІЛУ́Н, Кілун,
горад у Кітаі, на Пн в-ва Тайвань, прав. Тайвань. Каля 356 тыс. ж. (1992). Аванпорт г. Тайбэй, з якім утварае адзіны прамысл. комплекс. Гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. суднабудаванне), хім., цэментавая, харчовая. Марскія промыслы. Чыг. паромная пераправа ў Іасу (Паўд. Карэя).
т. 17, с. 111
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРЭ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Гомельскім р-не, пры ўпадзенні р. Вуць у Сож. Цэнтр сельсавета і унітарнага с.-г. вытв. прадпрыемства. За 20 км на Пд ад Гомеля. 1842 ж., 606 двароў (2003). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 17, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)