МАЛАФЕ́ЕЎ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 14.5.1933, г. Гомель),
партыйны і дзярж. дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1967), завочную ВПШ пры ЦККПСС (1974). З 1949 працаваў слесарам на Мінскім, Гомельскім вагонарамонтных з-дах. З 1962 на парт. рабоце ў Гомелі. З 1970 інструктар аддзела хім. і лёгкай прам-сці ЦККПБ, 1-ы сакратар Мазырскага гаркома, сакратар Гомельскага абкома КПБ. З 1978 старшыня Гомельскага аблвыканкома, 1-ы сакратар Гомельскага, Мінскага абкомаў КПБ. У 1990—93 1-ы сакратар ЦККПБ. У 1992—96 нам.нач.Гал. ўпраўлення па дзярж. матэрыяльных рэзервах. Зсак. 1996 нам. старшыні пастаяннай камісіі Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь па эканам. палітыцы і рэформах, з лістапада Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. Чл.ЦК у 1981—91, Бюро ЦККПБ у 1986—91. Чл.ЦК у 1981—91 і Палітбюро ЦККПСС у 1990—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1975—85, 1995—96. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1984—91. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1980—95, СССР у 1990—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ВЫШЭ́ЙШАЯ ПАРТЫ́ЙНАЯ ШКО́ЛА (МВПШ),
вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, якая вяла падрыхтоўку і перападрыхтоўку парт., сав. і камсамольскіх кадраў, работнікаў друку, радыё і тэлебачання ў 1956—91. Створана ў Мінску на базе Рэсп.парт. школы пры ЦККПБ (існавала з 1946, тэрмін навучання 2 гады). Тэрмін навучання ў МВПШ на дзённым аддзяленні 4 гады, на завочным — 5. Прымаліся камуністы з сярэдняй адукацыяй. З 1962 працавала аддзяленне з 2-гадовым тэрмінам навучання, з 1968—3-гадовае завочнае аддзяленне (абодва на базе вышэйшай адукацыі). З 1967 на базе МВПШ працавалі рэсп. курсы (з 1986 факультэт) павышэння кваліфікацыі парт., сав. і ідэалагічных кадраў, у 1982—86 — курсы парт. і дзярж. кадраў для Польскай Нар. Рэспублікі. У 1990/91 навуч.г. ў МВПШ займалася каля 1 тыс. слухачоў, працавала 10 кафедраў, 90 выкладчыкаў. За час існавання МВПШ скончыла каля 10 тыс.чал. У пач. 1991 МВПШ пераўтворана ў Ін-т паліталогіі і сац. кіравання Кампартыі Беларусі, дзейнасць якога спынена ў вер. 1991 у сувязі з прыпыненнем Вярх. Саветам БССР дзейнасці КПСС—КПБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ТА, мыт, цло,
грашовы збор, які бралі ў ВКЛзмясц. купцоў за ўвоз з-за мяжы або вываз тавараў за мяжу і з іншаземцаў за продаж тавараў на мясц. рынках ці правоз іх па тэр. дзяржавы. М. аддавалі і некат. таварамі; кошт тавараў і суму М. з 15 ст. запісвалі ў мытныя кнігі. М. збіралі мытнікі ў спец. памяшканнях — каморах і прыкаморках, дзе тавары аглядалі і ацэньвалі. Да 15 ст. купцы плацілі М. і буйным феадалам, па землях якіх ішлі гандл. шляхі (гасцінцы). Пратэсты і скаргі гарадоў прымусілі вярх. ўладу ў 16 ст. пакінуць скарбу манапольнае права збіраць М. (часам яно перадавалася ў арэнду). У 1570 устаноўлены 2 стаўкі М.: мясц. купцы плацілі 1 грош з кожнай капы (г.зн. 60) грошаў у кошце тавару (1,7% агульнага кошту); замежныя — 2 грошы з капы (3,4% кошту). Да сярэдзіны 17 ст. сеймавыя пастановы павялічылі мытны збор у 3—4 разы. З сярэдзіны 16 ст. да 1764 ад платы М. за вываз прадуктаў са сваіх маёнткаў вызвалялася шляхта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЬ (Аляксандр Васілевіч) (н. 16.9.1937, г. Белая Царква Кіеўскай вобл., Украіна),
бел. спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1963), засл. дз. фіз. культуры Беларусі (1969), засл. трэнер Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1980). Праф. (1976). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1965). З 1972 трэнер зборнай каманды СССР, з 1980 гал. трэнер зборных каманд Беларусі па вольнай барацьбе. З 1981 прэзідэнт нац. федэрацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы, з 1992 — федэрацыі барацьбы Беларусі. З 1991 віцэ-прэзідэнт Нац.алімп.к-та Беларусі. Выступаў у паўцяжкай і цяжкай вазе. Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімп. гульняў (1964, Токіо; 1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіён свету (1962, 1966, г. Таліда, ЗША; 1963, 1971, Сафія; 1967, Дэлі; 1969, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна; 1970, г. Эдмантан, Канада). Чэмпіён Еўропы (1966, г. Карлсруэ, Германія; 1968, г. Скоп’е, Македонія; 1972, г. Катавіцы, Польшча). Чэмпіён СССР (з 1961 па 1963 і з 1966 па 1970). З 1970 на Беларусі праводзіцца традыц.міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы М. (катэгорыя «Гран-пры»). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТА́ЎНІЦКІЯ ІНСТЫТУ́ТЫ,
педагагічныя навуч. ўстановы ў 1872—1918, якія рыхтавалі настаўнікаў для гар. вучылішчаў, з 1912 — для вышэйшых пач. вучылішчаў. Існавалі Н.і.: Віленскі хрысц. (з 1873), Віленскі яўр. (з 1875), Віцебскі (з 1910), Магілёўскі (з 1913), Мінскі (з 1914). У Н.і. прымаліся мужчыны правасл. (а ў яўрэйскія — іудзейскага) веравызнання, якія працавалі настаўнікамі пач. школ не менш за 2 гады. Тэрмін навучання — 3 гады. Пры ін-тах існавалі ўзорныя гар. вучылішчы, дзе навучэнцы Н.і. праходзілі пед. практыку, з 1915 дзейнічалі аднагадовыя пед. курсы, куды прымалі і жанчын. У 1918—19 Н.і. рэфармаваны ў пед. ін-ты. Н.і. наз. таксама пед.навуч. ўстановы, у якіх у 1930—50-я г. рыхтавалі настаўнікаў для 5—7-х класаў 7-гадовых і сярэдніх школ. Яны ствараліся ў сувязі з пераходам да ўсеагульнага 7-галовага навучання ў СССР. На Беларусі ў 1936 Н.і. арганізаваны ў Мінску. (у 1947 пераведзены ў Маладзечна), Віцебску, Гомелі, Оршы, Рагачове, у 1937 — у Магілёве, у 1940 — у Баранавічах, Гродне, Пінску, у 1945 — у Брэсце. У 1950-я г. пераўтвораны ў пед. ін-ты або пед. вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРЭ́НКА (Васіль Барысавіч) (н. 2.12.1934, г.п. Красны Кут Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі. Чл.-кар.Нац.АН (1972), д-ртэхн.н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1958). З 1963 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену, у 1965—90 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1965 нам. дырэктара, з 1977 дырэктар, з 1987 заг. лабараторыі), адначасова ў 1971—87 гал. канструктар перасовачных АЭС. З 1990 дырэктар Ін-та радыяцыйнай бяспекі «Белрад». Навук. працы па вывучэнні цеплаабмену і газадынамікі ў ядз. рэактарах з дысацыіруючым цепланосьбітам, даследаванні новых хімічна рэагавальных цепланосьбітаў, вызначэнні тэхніка-эканам. характарыстык АЭСз рэактарамі на хуткіх нейтронах. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Физико-технические основы применения диссоциирующих газов как теплоносителей и рабочих тел атомных электростанций. Мн., 1971;
Теплообмен в ядерных реакторах с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1980 (разам з Б.Я.Твяркоўкіным);
Масштабы и последствия катастрофы на Чернобыльской АЭС для Беларуси, Украины и России. Мн.. 1996;
Чернобыльская катастрофа: радиационная защита населения. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛО́НКА,
вёска ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе г. Слонім — в. Новая Мыш. Цэнтр сельсавета. За 20 км на З ад г. Баранавічы, 217 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Палонка. 781 ж., 293 двары (2000). Аддз. «Палонка» птушкафабрыкі «Дружба», лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Касцёл. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Свята-Мікалаеўская царква (пач. 20 ст.).
Вядома зпач. 16 ст. як сяло ў Слонімскім пав. Навагрудскага ваяв. Належала Сапегам. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 каля вёскі адбылася Палонкаўская бітва 1660. У 1680 заснаваны дамініканскі кляштар (існаваў да 1830). З 1793 П. ў складзе Рас. імперыі, мястэчка Навамышскай вол. Навагрудскага пав. У пач. 20 ст. 500 ж., 56 двароў, земскае нар. вучылішча. З 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Навамышскай гміны Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв.З 1939 у складзе БССР, з 1940 вёска, цэнтр сельсавета ў Навамышскім р-не Баранавіцкай вобл., з 1957 — у Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРЭ́НКА (Леанід Фёдаравіч) (н. 26.1.1937, в. Вятхінь Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст,прамысл. вучылішча імя В.І.Мухінай (1957), Бел. тэатральна-маст.ін-т (1968). З 1957 працаваў на Мінскім фарфоравым з-дзе, з 1964 на Івянецкай ф-цы маст. вырабаў, з 1966 на Мінскім маст. к-це. Працуе ў галіне керамікі. Для работ характэрны творчае засваенне традыц. форм нар. ганчарнага посуду, спалучэнне традыц. і сучасных спосабаў апрацоўкі матэрыялаў, стрыманая колеравая гама з падкрэсленымі прыроднымі ўласцівасцямі матэрыялу. Сярод твораў: сервізы «Авальны» (1957), «Восень» (1962), «Вяночак» (1970), кампазіцыі «Мара» (1972), «Салют» (1975), серыі дэкар. ваз «Па родных матывах» (1970—80-я г.), «Змрок» і «Ноч» (1964—84). З 1990-х г. займаецца белай керамікай (серыі «Зямля пад белымі крыламі», «Белыя сувеніры»). Аўтар дэкар. пластоў, дробнай пластыкі, акварэляў і інш. Аформіў інтэр’ер паліклінікі ў г. Маладзечна (1980), сталовую Мазырскага з-да меліярац. машын (1982), дзіцячую б-ку № 2 г. Мінска (1983) і інш.
Г.А.Фатыхава.
Л.Панамарэнка. З серыі «Белыя сувеніры». 1990-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛІПО́ВІЧ (Уладзімір Антонавіч) (н. 5.1.1931, в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Акад.Нац.АН (1980; чл.-кар. 1977). Д-р фіз,матэм.н. (1972), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1954). З 1967 у Ін-це фізікі, з 1971 заг. Лабараторыі электронікі, з 1973 у Ін-це электронікі Нац.АН Беларусі (да 1998 дырэктар). Адначасова ў 1983—87 гал. вучоны сакратар Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаваннях цвердацельных аптычных квантавых генератараў, імпульсных мадулятараў дыхтоўнасці рэзанатараў, узаемадзеянні магутнага выпрамянення з кандэнсаванымі асяроддзямі. Прапанаваў метады вызначэння страт выпрамянення ў працэсе генерацыі, устанавіў сувязь параметраў вымушанага выпрамянення з уласцівасцямі малекул фотатропных асяроддзяў. Распрацаваў галаграфічнае запамінальнае прыстасаванне і інш.Дзярж. прэмія СССР 1985. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Оптические квантовые генераторы с просветляющимися фильтрами. Мн., 1975 (разам з А.А.Кавалёвым);
Фотоэлектрические преобразователи в системах оптической обработки информации. Мн., 1990 (разам з А.К.Есманам, А.А.Візнерам);
Многоэлементные фотоприемники в преобразователях перемещений. Мн., 1991 (разам з А.К.Есманам, В.С.Паседзькам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЛІ (англ. rally літар. злёт, збор),
комплексныя спаборніцтвы на аўтамабілях (аўтаралі) ці матацыклах (мотаралі) на рэгулярнасць руху па зададзеным маршруце; адзін зтэхнічных відаў спорту. У праграму Р. ўключаюцца таксама дадатковыя скарасныя спаборніцтвы: гонкі па шашы, дарожках іпадрома, участках горных дарог, па фігурным ваджэнні і інш. Звычайна дыстанцыя Р. 1—2 тыс.км, колькасць дадатковых спаборніцтваў 20—40. У Р. выкарыстоўваюцца пераважна серыйныя аўтамабілі з некат. канструктыўнымі зменамі.
Першыя спаборніцтвы тыпу Р. адбыліся ў 1894 па маршруце Парыж—Руан—Парыж. Міжнар. спаборніцтвы «Р. Монтэ-Карла» праводзяцца з 1911. З 1940-х г. Р. найб. пашыраны ў Аўстрыі. Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і інш. краінах. Найбуйнейшыя міжнар. Р.: — «Парыж—Дакар», «1000 азёр» (у Фінляндыі), «Руская зіма» (у Расіі) і інш. Асабістыя чэмпіянаты Еўропы праводзяцца з 1953, першынствы свету — з 1972.
На Беларусі спаборніцтвы па Р. практыкуюцца з 1960-х г. (акрамя 1992—99). Федэрацыя аўтамаб. спорту працуе з 1992. У 1997 У Мінскай вобл. праведзены этап міжнар. Р. «Парыж—Краснаярск» і дадатковая (карусельная) гонка на трасе «Баравая». Штогод адбываюцца рэсп. летнія і зімовыя спаборніцтвы. Гл. таксама Аўтамабільны спорт.