станок для здрабнення зерня (пшаніцы, жыта і інш. збожжавых культур), прамежкавых прадуктаў, а таксама солі, мінер. угнаенняў, какава-прадуктаў і інш. матэрыялаў. Мае пару або дзве пары вальцаў, якія верцяцца насустрач адзін аднаму. Вальцовыя станкі з наразнымі вальцамі выкарыстоўваюцца для грубага здрабнення, з гладкімі — для тонкага памолу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАМПІРЫ́ЗМ,
рэдкая палавая ненармальнасць, якая вызначаецца спалучэннем садызму і фетышызму, калі фетышам з’яўляецца кроў партнёра. Да вампірызму можна аднесці выпадкі, калі палавы акт суправаджаецца фантастычнымі вобразамі крыві, што льецца. Цяжкія формы вампірызму — нематываваныя забойствы без якіх-небудзь карыслівых мэт або распусных дзеянняў (выгляд крыві можа замяняць палавыя зносіны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКу будаўніцтве,
прамежкавая апора моста або гідратэхн. збудавання. Успрымае нагрузкі ў асноўным ад пралётных збудаванняў (у мастах) і ад ціску вады (у гідратэхн. збудаваннях). На рэках робяць абцякальнай у плане формы, верхнюю ч. іх прыкрываюць ледарэзамі. Будуюць быкі з бетону, жалезабетону, каменю (для часовых мастоў — з дрэва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́СТА,
пругкі і водаўстойлівы вонкавы слой кары бярозы. З яго атрымліваюць дзёгаць (сухой перагонкай), смалу (апрацоўкай азотнай к-той або спірта-шчолачнай экстракцыяй), сажу (спальваннем пры няпоўным доступе паветра). Здаўна выкарыстоўвалася для вырабу асобных рэчаў хатняга ўжытку (гл.Берасцяныя вырабы) і як матэрыял для пісьма (гл.Берасцяныя граматы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЕ́Я,
бандарны выраб у беларусаў; авальная або круглая пасудзіна для мыцця бялізны і купання. Рабілася з кароткіх клёпак, што расстаўляліся вакол шырокага днішча; з вушкамі і без іх. Бытавалі пераважна ў зах. частцы Беларусі, на У у хатнім ужытку балею часцей замянялі ночвы. У наш час сустракаюцца рэдка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДЫТЫ́ЗМ,
злачынная дзейнасць, звязаная з удзелам у грабежніцкіх бандах з мэтай нападу на дзярж.або грамадскія прадпрыемствы, установы, арг-цыі, асобных грамадзян. Характарызуецца наяўнасцю арганізаванай узбр. групы з 2 і больш асоб. Вінаватыя ў небяспечных злачынствах паводле КК Рэспублікі Беларусь караюцца доўгатэрміновым пазбаўленнем волі, а пры абцяжваючых акалічнасцях — смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫНЕЙТРЫ́НА ( або ),
антычасціца нейтрына, якая адрозніваецца ад яго знакам лептоннага зараду і спіральнасцю. Мае спін 1/2 і масу такую ж, як і маса нейтрына. Існуюць 3 тыпы антынейтрына: электроннае, мюоннае і таўоннае, якія ўдзельнічаюць у працэсах слабага ўзаемадзеяння разам з электронам, мюонам і цяжкім лептонам адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОНЗАГРАФІ́Т,
сітаваты антыфрыкцыйны матэрыял, спечаны на аснове алавяністай бронзы і графіту. Сітаватасці запоўнены мінер.абосінт. маслам. Атрымліваецца метадамі парашковай металургіі. Мае нізкі каэфіцыент трэння па сталі (0,04—0,06 без змазкі, 0,004—0,006 са змазкай), высокую зносаўстойлівасць, устойлівасць да павышаных скарасцей слізгання і ціску. Выкарыстоўваецца на выраб падшыпнікаў слізгання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́БЫСК,
следчае дзеянне, накіраванае на атрыманне доказаў па крымінальнай справе. Праводзіцца з мэтай пошукаў рэчавых доказаў, якія могуць мець значэнне для справы, выяўлення трупаў, адшукання асоб, а таксама маёмасці для пакрыцця матэрыяльнай шкоды і магчымай канфіскацыі. Вобыск праводзіцца па матываванай пастанове следчага або органа дазнання з санкцыі пракурора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГА́РХІЯ (ад грэч. oligarchia улада нямногіх),
форма праўлення, пры якой улада належыць невял. групе людзей, звычайна найб. радавітых або заможных. Была характэрная для стараж. Афін, у сярэднявеччы для рэспублік Венецыянскай, Генуэзскай, у 17—18 ст. для Рэчы Паспалітай і інш. Алігархіяй называюць таксама саму́ю кіруючую групу, напр.Фінансавая алігархія.