БЕЛЯНКО́Ў Рафаіл Львовіч (н. 31.12.1945, г. Аткарск Саратаўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). Чэмпіён Еўропы (1972), СССР (1970, 1973) у найлягчэйшай вазе. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. Рэкардсмен свету (1972) і Еўропы (1974) у асобных практыкаваннях. З 1976 на трэнерскай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́КАЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 18.3.1972, Мінск),
бел. спартсмен (плаванне). Майстар спорту міжнар. Класа (1996). Пераможца на дыстанцыі 200 м брасам і бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м брасам у 25-метровым басейне 1-га чэмпіянату Еўропы (1996), чэмпіён Еўропы на дыстанцыях 100 і 200 м брасам у 50-метровым басейне (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЙВЕР (Laver) Родні Джордж (н. 9.8.1938, г.Ракгемптан, Аўстралія),
аўстралійскі спартсмен (тэніс). Уладальнік прыза «Вялікі шлем» (1962, 1969). Пераможца Уімблдонскага турніру ў адзіночным (1961, 1968), у мужчынскім парным (1971, з Р.Эмерсанам) і ў змешаным парным (1959—60, з Д.Хард) разрадах. Чэмпіён Аўстраліі (1960). Пераможца Кубка Дэвіса (1958—62, 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЎЭНС (Owens) Джэймс Кліўленд (12.9.1913, г. Данвіл, штат Алабама, ЗША — 31.3.1980),
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён XI Алімп. гульняў (1936, Берлін) у бегу на 100 і 200 м, скачках у даўжыню і эстафетным бегу 4 × 100 м. Рэкардсмен свету ў бегу на кароткія дыстанцыі (1935, 1936) і скачках у даўжыню (1935).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬНІКАЎ Уладзімір Валяр’янавіч (н. 21.5.1960, С.-Пецярбург),
расійскі спартсмен (плаванне). Засл. майстар спорту СССР (1978). ЧэмпіёнАлімп. гульняў у Маскве (1980) у плаванні вольным стылем на дыстанцыі 400 м, 1500 м і ў эстафеце 4 × 200 м, свету (1978, 1982), Еўропы (1977, 1981, 1983) і СССР (1978—87) на розных дыстанцыях.
нямецкі спартсмен (біятлон). Бронз. прызёр XII зімовых Алімп. гульняў (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) у эстафеце 4 × 7,5 км. Чэмпіён свету (1978) у гонцы на 10 км і эстафеце 4 × 7,5 км; сярэбраны прызёр (1978) у гонцы на 20 км; бронз. прызёр (1977) у эстафеце 4 × 7,5 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙСМЮЛЕР, Вейсмюлер (Weissmuller) Джон
[сапр.Вайсцмюлер (Weiszmüller) Янаш; 2.6.1904, Фрайдорф, каля г. Тымішаара, Румынія — 20.1.1984],
амерыканскі спартсмен (плаванне). Алімпійскі чэмпіён 1924 (100 м, 400 м, эстафета 4 × 200 м) і 1928 (100 м, эстафета 4 × 200 м) у плаванні вольным стылем. Устанавіў 67 сусв. рэкордаў. У 1932—48 выканаўца гал. ролі ў 12 фільмах пра Тарзана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁХІН Аляксандр Аляксандравіч (1.11.1892, Масква — 24.3.1946),
рускі шахматыст, чэмпіён свету ў 1927—35 і 1937—46. Упершыню заваяваў тытул чэмпіёна ў матчы з Х.Р.Капабланкам, у другі раз — з М.Эйве, якому з 1935 на 2 гады ўступіў першынство. Пераможца буйных міжнар. турніраў, непераўзыдзены майстар гульні «ўсляпую». Аўтар прац па шахматнай тэорыі. У 1921 эмігрыраваў з Расіі, жыў у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫДЫ́ШКА Вячаслаў Іосіфавіч (н. 10.3.1949, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (шахматы). Міжнар. гросмайстар (1995). Скончыў БДУ (1973). З 1992 спартсмен-інструктар нац. зборнай каманды па шахматах. Чэмпіён Беларусі па шахматах у 1965, 1971, 1973, 1979, 1980, 1982, 1988, 1992. Пераможца міжнар. турніру «Берлінскае лета» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЮЛЬЖЫ́Н Васіль Пятровіч (н. 9.5.1946, в. Сяргеевічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен (барацьба вольная, 1-я сярэдняя вагавая катэгорыя). Засл. майстар спорту СССР (1973). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1974). З 1976 старшы трэнер Бел.рэсп. савета фіз-культ.-спарт.т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1973, Тэгеран), Еўропы (1972, г. Катавіцы, Польшча; 1973, г. Лазана, Швейцарыя).