праверка і выпраўленне друкарскага набору, з дапамогай якіх у паліграфіі ўзнаўляюць тэкст і графічныя выявы. Таксама пробны адбітак з друкарскай формы, які звераны ці які трэба зверыць з арыгіналам. У К. неабходна выявіць памылкі і недакладнасці набору і паказаць сістэмай карэктарскіх знакаў, як іх паправіць ў друкарскіх формах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАПРАВО́Д,
частка электратэхнічных машын, апаратаў і прыстасаванняў, якая канцэнтруе, павялічвае і размяркоўвае (з наданнем патрэбнай канфігурацыі) магнітны паток. Робіцца з ферамагнітных матэрыялаў (гл.Ферамагнетыкі), звычайна з лістоў электратэхн. сталі. М. служаць ротары і статарыэл. рухавікоў і генератараў, асяродкі (Ш- або П-падобнай замкнёнай формы) эл.трансфарматараў, электрамагнітаў, электрамагн. рэле і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛАНІ́ЗМ [ад грэч. melas (melanos) чорны],
павелічэнне колькасці цёмнаафарбаваных асобін у папуляцыі. Чорная, карычневая, шэрая або рыжая афарбоўка вонкавага покрыва жывёл залежыць ад наяўнасці меланіну. Узнікае на генет. аснове і можа быць выкарыстаны натуральным адборам, калі цёмныя формы атрымліваюць перавагу перад светлымі, напр., узнікненне цёмных форм матылёў пры натуральным адборы ў забруджаных месцапражываннях (індустрыяльны М.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д «СПЕЦАЎТАМА́ТЫКА».
Засн. ў 1975 у Мінску. З 1996 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): тэхн. сродкі пажарна-ахоўнай сігналізацыі, спец.тэхнал. аснастка (штампы, прэс-формы і інш.), тавары нар. ўжытку (помпы ручныя, эл. званкі і шчыткі і інш.). Выконвае работы па праектаванні, мантажу, наладцы, тэхн. абслугоўванні пажарна-ахоўнай сігналізацыі; грузаперавозкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯНІ́ЦА,
у беларусаў булка хлеба, звычайна з пшанічнай мукі круглай формы. Пяклі таксама з жытняй, грэцкай або ячнай мукі, такую П. перад выпечкай абкачвалі ў муцэ. Вядома на Магілёўшчыне, Гомельшчыне, Цэнтр. і Усх. Палессі. П. наз. таксама прэсны корж або печыва з хлебнага цеста, спечаныя пры агні. Вядома на Віцебшчыне, Цэнтр. Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНПСІХІ́ЗМ (ад пан... + psychē душа),
вучэнне пра ўсеагульную адушаўлёнасць прыроды. Гіст.формы П. ад недыферэнцыраванага анімізму першабытных вераванняў і гілазаізму стараж.грэч. натурфіласофіі да развітых вучэнняў пра душу і псіхічную рэчаіснасць як сапраўдную і адзіную сутнасць свету (канцэпцыя манады Лейбніца, філас. ідэі ням. псіхафізіка 19 ст. Г.Т.Фехнера, вучэнне псіхолага К.Г.Юнга і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯ́ЛА (перс.),
пасудзіна для піцця ў выглядае невял. расшыранага ўверх кубка паўсферычнай ці ўсечана-канічнай формы на нізкім паддоне, без ручак. Пашырана ў Сярэдняй Азіі і на сумежных тэрыторыях. Вядома з 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. Раннія П. вырабляліся з гліны. Сучасныя П. вырабляюць пераважна фабрычным спосабам з фаянсу ці фарфору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЖ’Я́Н, сіг ледавітаморскі,
сіг сібірскі (Coregonus lavaretus pidschian),
рыба, падвід сіга звычайнага роду сігаўатр. ласосепадобных. Пашыраны на Пн Еўропы і ў Сібіры, у т. л. ў воз. Байкал. Паўпрахадныя і азёрна-рачныя формы.
Даўж. да 50 см, маса да 1,6 кг. Рот ніжні. Корміцца беспазваночнымі (маляўкі — зоапланктонам, дарослыя — пераважна бентасам). Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАЧНАЯ АНТЭ́НА,
накіраваная антэна ў выглядзе аднаго ці некалькіх плоскіх віткоў проваду, якія ўтвараюць рамку квадратнай, круглай або прамавугольнай формы. Перыметр рамкі, як правіла, значна меншы за даўжыню выпрамененай ці прынятай эл.-магн. хвалі. Максімум прынятага сігналу адпавядае выпадку, калі плоскасць рамкі ляжыць у напрамку на перадавальную станцыю. Выкарыстоўваецца ў радыёпеленгатарах, радыёкомпасах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛАВА́,
1) старадаўняя халодная зброя блізкага бою. Мела форму паліцы (даўж. каля 0,5—0,6 м) з каменнай або металічнай галоўкай. Дзяржанне звычайна драўлянае з накладнымі металічнымі пласцінамі. Шырока выкарыстоўвалася ў краінах Стараж. Усходу ў сярэднія вякі, на Русі ў 13—17 ст. На Беларусі паводле археал. раскопак вядомая з канца неаліту, у бронзавым веку булавы выраблялі з каменнай або касцяной галоўкай шарападобнай або 4-раговай формы, з 10—11 ст. — бронзавыя, свінцовыя і жалезныя булавы разнастайнай формы.
2) У краінах Усходу, Зах. Еўропы з 13 ст., у Рус. дзяржаве, Вял.кн. Літоўскім, Рэчы Паспалітай з 15 ст., у запарожскіх казакоў у 16—18 ст. — сімвал улады. Б. аздаблялі каштоўнымі камянямі і металамі. У скарбніцы нясвіжскіх Радзівілаў у 17 ст. захоўвалася Б. «гетманская, апраўленая золатам, бірузой і рубінамі».
3) Прылада для практыкаванняў у мастацкай гімнастыцы.