ШУЦБУ́НД (ням. Schutzbund Саюз абароны), Рэспубліканскі Шуцбунд,
ваенізаваная арг-цыяС.-д. партыі Аўстрыі (СДПА) у 1920—30-я г.Засн. ў 1923/24 з атрадаў па падтрыманні парадку і розных рабочых дружын, што існавалі з 1918. Сваёй задачай лічылі абарону дэмакр. рэспублікі і процістаянне прафаш. Хаймверу. У 1928 налічваў 80 тыс.чал.; быў арганізаваны на федэральным і мясц. узроўнях. Яго ўзначальваў І.Дойч; у кіраўніцтва ўваходзілі таксама О.Баўэр, І.Кёрнер, Р.Бернашэк і А.Айфлер. У 1927 і 1931 рэарганізаваны. У 1933 распушчаны ўрадам Э.Дольфуса, але працягваў дзейнічаць у падполлі да 1934, у т. л. быў асн. сілай с.-д.ўзбр. паўстання ў лют. 1934 у Вене, Лінцы і інш. гарадах краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНЫЯ АБМЕЖАВА́ННІ,
сістэма мерапрыемстваў і нарматыўных правіл, устаноўленых у заканадаўчым ці адміністрацыйным парадку з мэтай абмежавання аперацый з замежнай валютай і інш. валютнымі каштоўнасцямі; элемент валютнай палітыкі. Ажыццяўляюцца для рэгулявання плацежнага балансу краіны, падтрымання валютнага курсу, канцэнтрацыі валюты ў дзярж. структурах і фарміравання ўстойлівай валютнай сістэмы. Да валютных абмежаванняў адносяцца: ліцэнзаванне валютных аперацый, поўнае ці частковае блакіраванне валютных рахункаў, абмежаванне канверсаванасці валют, абавязковы (поўны ці частковы) продаж экспарцёрамі валютнай выручкі цэнтр. банку ці інш. упаўнаважаным на гэта органам, асобы рэжым увозу-вывазу валюты (у т. л. і нац.), жорсткі кантроль за дзейнасцю валютнага рынку і інш. Могуць пашырацца на бягучыя валютныя аперацыі і аперацыі, звязаныя з рухам капіталу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАКО́ВЫЯ (Cyperaceae),
сямейства аднадольных раслін з парадку асакакветных. Каля 90 родаў, больш за 3,5 тыс. відаў. Касмапаліты, пашыраны пераважна ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 15 родаў (найб. вядомыя асака, балотніца, чарот), 92 віды.
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны, вельмі рэдкія (у тропіках) дрэвападобныя формы. Сцябло трохграннае або круглаватае. Лісце лінейнае, плоскае ці згорнутае, утварае замкнёную вакол сцябла похву. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, адзінкавыя ці ў каласках, сабраных у рознага тыпу суквецці. Плод — арэшкападобны, трохгранны ці пляскаты. Асаковыя — асноўныя ўтваральнікі торфу, кармавыя, харч., лек., тэхн. і дэкар. расліны.
Літ.:
Тахтаджян А.Л. Система и филогения цветковых растений. М.; Л., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ДЭКС (лац. codex першапачаткова — ствол, бервяно, потым — змацаваныя драўляныя таблічкі для пісьма, кніга),
1) адна з форм кнігі: змацаваныя з аднаго боку сшыткі з сагнутых папалам і прашытых па згібе аркушаў пергаменту ці папірусу, пазней — паперы. Упершыню з’явіліся ў стараж.-рымскіх усх. правінцыях у першыя вякі н.э., паступова выцеснілі таблічкі і скруткі і каля 6 ст. сталі асн. формай кнігі. З К. звязана з’яўленне пераплёту, старонкі і яе афармлення (старонкавая мініяцюра, застаўкаі г.д.). Форму К. захоўваюць і сучасныя кнігі.
2) Адзіны заканад. акт, у якім сістэматызаваны прававыя нормы пэўнай галіны права (напр., крымін. К., цывільны К. і інш.). Прававыя нормы размяшчаюцца ў К. ў парадку, які адлюстроўвае сістэму адпаведнай галіны права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЛА́СА ЎРАЎНЕ́ННЕ,
дыферэнцыяльнае ўраўненне з частковымі вытворнымі Δu(x, y, z) = 0, дзе Δ — Лапласа аператар, u(x, y, z) — шуканая функцыя. Уведзена П.Лапласам (1782) у працах па нябеснай механіцы і тэорыі гравітацыйнага патэнцыялу.
Да Л.ў. зводзіцца шэраг задач фізікі і тэхнікі, напр., яго задавальняе т-ра пры стацыянарных працэсах, патэнцыял эл.-статычнага поля па-за межамі зарадаў, гравітацыйны патэнцыял па-за межамі прыцягальных мас. У прамавугольных дэкартавых каардынатах яно мае выгляд
, дзе x, y, z — незалежныя пераменныя Рашэнні Л.ў., якія маюць неперарыўныя частковыя вытворныя да 2-га парадку ўключна, наз. гарманічнымі функцыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІШЧА,
1) тэрмін, які шырока ўжываецца ў стараж. летапісах у сэнсе сяло, вёска.
2) Археал. тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння рэшткаў стараж. неўмацаванага паселішча. Як правіла, С. не маюць знешніх прыкмет (равоў, валоў). Найчасцей узнікалі на роўных мясцінах каля рэк і азёр. Жытлы звычайна драўляныя, чатырохвугальныя; дамы размяшчаліся радамі; сустракаецца і кучная забудова без бачнага парадку. Некат. С. былі абгароджаны плятнямі. На Беларусі С. вядомы з эпохі бронзавага веку. У раннім жал. веку насельніцтва пераважна жыло на гарадзішчах (акрамя Пд). Новая хваля пашырэння С. пачалася з першых стагоддзяў н.э., асабліва ў 4—5 ст. Шмат С. захавалася ад раннефеад. часу (9—13 ст.). На тэр. Беларусі зафіксавана некалькі соцень С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТЭТЫ́ЧНЫ ЎЛІК,
улік па ўзбуйненых эканамічных паказчыках у грашовым выражэнні, які паказвае дынаміку руху ўсіх аб’ектаў бухгалтарскага ўліку ў абагульненых вартасных паказчыках. Вядзецца ў разрэзе сінт.рахункаў бухгалтарскага ўліку, адзіны план якіх зацвярджаецца ў цэнтралізаваным парадку. Служыць для атрымання сумарных звестак аб гасп.-фін. дзейнасці прадпрыемства, установы, арг-цыі. Дае магчымасць правяраць узаемасувязь усіх гасп. аперацый і шляхам зверкі сінт. і аналітычнага ўліку кантраляваць дасканаласць і правільнасць іх адлюстравання ва ўліку. С.ў. карыстаюцца пры складанні і праверцы справаздачнасці. На прадпрыемствах (аб’яднаннях) з дапамогай С.ў. вызначаюць агульную наяўнасць асн. сродкаў, сыравіны і матэрыялаў, затраты на вытв-сць, стан разлікаў з пастаўшчыкамі і г.д.; уфін.-крэдытных установах — кантралююць выкананне бюджэту і крэдытныя аперацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ ЭКСПЕРТЫ́ЗА,
даследаванне, якое праводзіцца экспертам упарадку, прадугледжаным працэсуальным заканадаўствам, для ўстанаўлення па матэрыялах крымін., цывільнай або гасп. справы фактычных даных і акалічнасцей. Падставай для правядзення С.э. з’яўляецца пастанова асобы, якая вядзе следства або дазнанне, пракурора, вызначэнне суда. У працэсе С.э. на аснове спец. ведаў, неабходных для экспертызы па канкрэтнай справе, устанаўліваюцца факты, акалічнасці. С.э. вызначаецца пытаннямі, якія ставяць следчы або суд. Аб’ектам С.э. могуць быць рэчавыя доказы, месца здарэння, параўнальныя ўзоры і г.д. С.э. праводзіцца з дапамогай пэўных прыёмаў, з выкарыстаннем розных тэхн. сродкаў, з улікам прадмета экспертызы. Адрозніваюць экспертызы крыміналістычныя, мед. і псіхіятрычныя (гл.Судова-псіхіятрычная экспертыза), біял., фін.-эканам., аўтатэхн., пажарна-тэхн., буд. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРАФ (ад ням. Strafe пакаранне),
грашовае спагнанне, мера матэрыяльнага ўздзеяння, якая ўжываецца ў выпадках і парадку, устаноўленых законам або дагаворам. У цывільным праве Ш. — від няўстойкі, што спаганяецца з даўжніка ў выпадку невыканання або неналежнага выканання ім абавязацельства; адзін са спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў. У крымінальным праве Ш. — мера пакарання ў выглядзе грашовага спагнання, якое назначаецца судом у выпадках, прадугледжаных законам. Памер Ш. вызначаецца з улікам памеру мінім. зарплаты, устаноўленай на дзень вынясення прысуду, у залежнасці ад характару і ступені грамадскай небяспекі ўчыненага злачынства і матэрыяльнага становішча асуджанага. Як адм. спагнанне Ш. накладаецца на асоб, вінаватых уадм. правапарушэннях. Заканадаўствам вызначаны падставы, парадак, памер і кола службовых асоб, якія паўнамоцны накладаць адм. Ш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́РСІЯў матэматыцы,
1) у геаметрыі, пунктавае пераўтварэнне плоскасці адносна зададзенай акружнасці радыуса R. Кожнаму пункту A, адрознаму ад цэнтра акружнасці O (цэнтр, ці полюс І.), ставіцца ў адпаведнасць такі пункт A праменя OA, што OA′ = R2/OA, дзе R2 — ступень І. Падобна гэтаму вызначаецца І. ў прасторы адносна сферы. Мае дастасаванні ў геаметрыі (інтэрпрэтацыя геаметрыі Лабачэўскага, тэорыя геам. пабудаванняў), тэорыі механізмаў (гл.Інверсар).
2) У камбінаторыцы — парушэнне нармальнага парадку элементаў уперастаноўцы. Напр., у перастаноўцы cbad элементы c і b, c і a, b і a утвараюць І., калі лічыць іх нармальным парадкам abcd.
Геаметрычная інверсія адносна акружнасці радыуса R: здабытак адлегласцей PC∙PM=R2, пункт P — полюс інверсіі; адрэзкі AM і BM — датычныя да акружнасці.