ЮПА́ТАЎ Стафан Іванавіч (15.8.1927, в. Іванава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. —24.3.1993),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1970). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1957). З 1967 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1968 заг. кафедры). Працы па пытаннях патагенезу і хірург. лячэнні язвавай хваробы стрававода, страўніка, дванаццаціперснай кішкі, жоўцевых шляхоў і печані.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ЎСКІ Рычард Карлавіч (1848 — чэрв. 1921),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р медыцыны (1876). З 1891 віцэ-прэзідэнт, з 1895 прэзідэнт Мінскага навук.т-ва ўрачоў. Ініцыятар і арганізатар з’ездаў урачоў Мінскай губ. (1908, 1911, 1914). Зрабіў уклад у паляпшэнне мед. абслугоўвання насельніцтва і сан. стану Мінска. Пасля Кастр. рэвалюцыі працаваў у сав.мед. установах. Працы па пытаннях хірургіі, фізіялогіі і аховы здароўя.
Літ.:
Крючок Г.Р. Доктор медицины Р.К.Яновский: (К 110-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. 1958 № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРШО́Ў Георгій Фёдаравіч (4.3.1922, в. Кіпцы Саратаўскай вобл., Расія — 15.4.1997),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. механікі. Д-ртэхн.н. (1974), прафесар. Скончыў Ваенна-інж. акадэмію імя В.У.Куйбышава (1952). З 1953 у Мінскім вышэйшым інж. зенітным ракетным вучылішчы. З 1978 у БПА. Навук. працы па пытаннях трываласці і ўстойлівасці сферычных абалонак, разліку стрыжнёвых прасторавых каркасаў. Даследаваў метады павышэння жывучасці наземных радыёлакацыйных станцый войск ППА пры ўздзеянні ядз. і звычайных сродкаў паражэння. Аўтар навуч. дапаможнікаў па тэарэт. механіцы і спец. ваенна-інж. дысцыплінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎСТА́Ф’ЕЎ Мікалай Цімафеевіч (9.8.1903, в. Курашчаны Віцебскай вобл. — ?),
бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (1972). Скончыў мед.ф-тБДУ (1928). З 1928 у Мінскім мед. ін-це. У 1943—49 нам. міністра аховы здароўя Беларусі, адначасова з 1945 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1945—72 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях склеромнай інфекцыі, лячэння глухаты і марфалогіі нерв. сістэмы гартані чалавека.
Тв.:
Вопросы эпидемиологии склеромы // Материалы науч. сессии Бел. гос. ин-та усовершенствования врачей. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РСАН (Persson) Ёран (н. 20.1.1949, г. Вінгокер, Швецыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Швецыі. Вучыўся ў тэхн. школе ў г. Норчэпінг, у 1969—71 — у Вышэйшай школе ў г. Эрэбру і ў Стакгольмскім ун-це. З 1979 дэп. рыксдага (парламента) ад Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі. З 1985 камунальны саветнік у г. Катрынехольм, міністр без партфеля па пытаннях культуры і школ (1989—91), міністр фінансаў (1994—96). З сак. 1996 прэм’ер-міністр Швецыі (пераемнік І.Г.Карлсана).
Літ.:
Вуколов Н. Йоран Перссон // Эхо планеты. 1996. № 16.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕНА́РЫУС Мікалай Пятровіч (12.9.1834, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 17.7.1903),
педагог, археолаг, краязнавец. Скончыў Гал.пед.ін-т у Пецярбургу. У 1864—85 інспектар Александрынска-Марыінскага ін-та ў Варшаве, Беластоцкага наст. ін-та. Адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай наст. семінарыі (1864). У 1885—90 раскопваў курганы ў Барысаўскім і Навагрудскім пав., каменныя магілы ў Бельскім і Беластоцкім пав. Аўтар артыкулаў па археалогіі, нумізматыцы, педагогіцы, пытаннях асветы, твораў для дзяцей.
Тв.:
Руководство к воспитанию и элементарному обучению. Варшава, 1874;
Дрогичин Надбужский и его древности // Древности Северо-Западного края. Спб., 1890. Т. 1. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГО́Л Іосіф (Ізраіль) Іосіфавіч (2.12.1891, г. Бабруйск — 10.3.1937),
украінскі генетык і філосаф. Акад.АН УССР (1934). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). У 1918—19 чл. і сакратар Мінскага губ. рэўкома, сакратар Мінскага гарвыканкома, нам. камісара па справах фінансаў БССР. Чл.ЦВК Літбела. З 1924 супрацоўнік Ін-та філасофіі, секцыі прыродазнаўчых навук Камуніст. акадэміі. Працаваў у ЗША па праблемах генетыкі дразафілы, з 1934 у АН УССР. Аўтар прац па праблемах генетыкі, арган. мэтазгоднасці, філас.пытаннях прыродазнаўства. У 1936 рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.:
Происхождение животных и человека. М., 1924;
Диалектический метод и эволюционная теория. М.; Л., 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕН-ГУРЫЁН Давід (16.10.1886, г. Плоньск, Польшча — 1.12.1973),
дзяржаўны дзеяч Ізраіля. Прымкнуў да Сіянісцкага сацыялістычнага руху ў Польшчы. У 1906 эмігрыраваў у Палесціну, дзе быў абраны ў ЦК сіянісцкага рабочага руху Паалей Цыён. У 1916—18 засн. у ЗША арг-цыі Хехалуц і Яўрэйскі легіён. З 1920 чл. Галоўнай рады Сусв. сіянісцкай арг-цыі. У 1921—35 кіраўнік арг-цыі Хістадрут. У 1930—63 лідэр партыі Мапаі. У 1935—48 старшыня прэзідыума Яўр. Агенцтва. У 1948—53, 1955—63 прэм’ер-міністр, міністр абароны Ізраіля. Аўтар публікацый па пытаннях узнікнення дзяржавы Ізраіль і яе адносін з араб. краінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАГАНРА́ВАЎ Анатоль Аркадзевіч (1.6.1894, с. Анькава Уладзімірскай вобл., Расія — 4.2.1975),
савецкі вучоны ў галіне балістыкі. Акад.АНСССР (1943). Ген.-лейт. артылерыі (1943). Двойчы Герой Сац. Працы (1964, 1974). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1940). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1916), Ваенна-тэхн. акадэмію (1929). З 1929 у Акадэміі артыл. навук (у 1946—50 прэзідэнт). З 1953 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. З 1963 старшыня камісіі па даследаванні і выкарыстанні касм. прасторы пры АНСССР. Працы па пытаннях механікі і артыл. ўзбраення. Дзярж. прэмія СССР 1941. Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРФАЛАМЕ́ЕВА Тамара Барысаўна (н. 24.6.1944, в. Малое Сцяпанава Касалапаўскага р-на, Рэспубліка Марый Эл),
бел. этнамузыколаг. Канд. мастацтвазнаўства (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). З 1981 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследуе гісторыю, тэорыю і эстэтыку бел.муз. фальклору, яго сістэмную тыпалогію і арэальныя стылявыя характарыстыкі, палеагеаграфію і этнамуз. дыялекталогію. У сферы практычнай фалькларыстыкі выступае па пытаннях экалогіі традыц. культуры.