1) незалежная пераменная, што стаіць пад знакам функцыі і абумоўлівае яе значэнне. Аргумент функцыі ёсць x. Аргумент функцыі можабыць якой-н. функцыяй іншай пераменнай, напр. аргумент трыганаметрычнай функцыі ёсць ax+b.
2) Аргументам комплекснага ліку — вугал φ паміж дадатным напрамкам восі абсцыс і радыус-вектарам пункта з каардынатамі x і y, які з’яўляецца выявай камплекснага ліку на плоскасці XOY. Вызначаецца з дакладнасцю да 2π і звязаны з каардынатамі x і y формулай .
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭПРЭ́СІЯў біялогіі,
рэзкае паніжэнне колькасці асобін папуляцыі або віду. Можабыць выклікана зменамі клімату ці інш. абіятычнымі фактарамі, біяцэнатычнымі ўзаемаадносінамі (напр., зніжэнне колькасці ахвяр у выніку павелічэння колькасці драпежнікаў) або ўнутрыпапуляцыйнымі з’явамі (стрэс, эміграцыя і інш.). Тэрмін Д. не прынята ўжываць, калі зніжэнне колькасці асобін адбываецца ў выніку прамога ўздзеяння чалавека. Звычайна Д. мае часовы, нярэдка цыклічны характар (напр., рэгулярныя Д. колькасці лемінгаў у біяцэнозах тундры), аднак у некат. выпадках прыводзіць да поўнага вымірання папуляцыі або віду. Каб прадухіліць іх выміранне, часта патрабуюцца спец. меры аховы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНЕ́ШНЯЕ І ЎНУ́ТРАНАЕ,
узаемазвязаныя філасофскія катэгорыі, у якіх знешняе адлюстроўвае ўласцівасці прадмета як цэлага і спосабы яго ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем, а ўнутранае — будову самога прадмета, яго склад, структуру і сувязі паміж элементамі. У працэсе пазнання знешняе перадае паверхневы бок прадмета, даступны пачуццям, або рэчаіснасць, што існуе па-за прадметамі; унутранае — тое, што схавана ад непасрэднага назірання і можабыць выяўлена тэарэт. даследаваннем. Узаемасувязь З. і ў. выступае як рух ад знешняга да ўнутранага, ад назіраемага да нябачнага, але мысленнага; прычым унутранае раскрываецца праз знешняе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМПЕРАТЫ́Ў (ад лац. imperativus уладны, катэгарычны, загадны),
безумоўнае, катэгарычнае патрабаванне, загад, закон. Імператыўныя выказванні з’яўляюцца прадметам логікі норм. У філасофіі І.Канта — усеагульны маральны закон, якім ён імкнуўся замяніць усе ант. нормы адной (катэгарычны І.). Кант разумеў катэгарычны І. як нешта першапачаткова ўласцівае розуму, вечнае і нязменнае. Выключныя нормы, што неабходна прымаць пры пэўных абставінах, у этыцы ён называў гіпатэтычным І. Паводле дыялектычнага матэрыялізму, мараль, як і ўсё на свеце, гістарычна развіваецца і змяняецца, і ў ёй не можабыць нязменных патрабаванняў і законаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАМА́РЫНСКАЯ»,
«Камарынскі», імправізацыйны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Можабыць сольны, парны, масавы. Выконваць могуць мужчыны, жанчыны і дзеці. Яго адметнасць і прыгажосць у спалучэнні нац. асаблівасцей харэаграфіі розных народаў — бел., рус., укр., цыганоў, татар, армян, таджыкаў, малдаван і інш. Выканаўцы вар’іруюць і камбінуюць каленцы ў залежнасці ад уласных густу і фантазіі. Нягледзячы на разнастайнасць харэаграфічных малюнкаў, цэласны выгляд танца і мелодыя не мяняюцца. На Беларусі пашыраны ўсюды, асабліва ў раёнах, сумежных з Расіяй. Бел. варыянт танца вызначаецца найб. ярка выяўленай нац. харэаграфічнай лексікай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВЕ́ТНІК,
участак з пасадкамі кветкава-дэкаратыўных раслін, прызначаны для ўпрыгожвання садоў, паркаў, двароў, сядзіб і інш. У залежнасці ад формы, памераў і складу раслін вылучаюць: бардзюры, клумбы, міксбордэры, партэры, рабаткі, жывыя агароджы; элементам К. можабыцьгазон, які з’яўляецца фонам для кветкавых раслін; К. ландшафтнага (вольнага) стылю — альпінарый. К. спалучаюць з малымі арх. формамі (фантанамі, альтанкамі, дэкар. машчэннем і інш.) або ствараюць з раслін аднаго ці некалькіх відаў (сартоў). Расліны падбіраюць з улікам гарманічнага спалучэння афарбоўкі і памераў кветак і лісця, тэрмінаў і працягласці цвіцення, кліматычных, ландшафтных і інш. умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОМІВАЯЖО́Р (франц. commis voyageur),
раз’язны прадстаўнік (агент) гандл. фірмы, збытавы пасрэднік, які прапануе пакупнікам тавары па ўзорах, каталогах і да т.п., што знаходзяцца пры ім. Мае права атрымліваць за тавары плату і ўстанаўліваць па ёй тэрміны. Узоры тавараў, якія знаходзяцца пры ім, падлягаюць, як правіла, мытнаму абкладанню пры ўвозе ў дадзеную краіну. У некаторых выпадках мытныя пошліны вяртаюцца яму пры зваротным вывазе ўзораў з краіны. К., у адрозненне ад агента, камісіянера або дылера, не можабыць самастойнай юрыд. асобай і не падлягае гандл. рэгістрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ЛЬНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ, мясцовае забруджванне,
забруджванне прыроднага асяроддзя вакол прамысл. прадпрыемстваў, населеных месцаў, будоўляў, кар’ерных распрацовак і інш.Можабыцьхім., фіз., біял., мех. ці комплексным. У розных ступенях адзначаецца ўсюды (у т. л. на Беларусі), асабліва ў месцах канцэнтрацыі буйных прамысл. прадпрыемстваў, жывёлагадоўчых комплексаў, інтэнсіўнага земляробства, у наваколлі буйных гарадоў і інш. З сукупнасці Л.з. могуць фарміравацца рэгіянальнае забруджванне і нават глабальнае забруджванне. Змяншэнню Л.з. спрыяюць эфектыўныя сістэмы ачысткі сцёкавых вод і прамысл. выкідаў, рацыяналізацыя выкарыстання вытв. сыравіны, укараненне безадходных тэхналогій, арганізац. і тэхн. меры па зніжэнні антрапагеннага ўздзеяння на прыроду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНІ́ЧНЫ СЛОЙу гідрадынаміцы,
тонкі слой цячэння вязкай вадкасці (газу), які ўзнікае пры абцяканні цвёрдага цела або на мяжы падзелу 2 патокаў вадкасці з рознымі скарасцямі ці хім. саставам.
Характарызуецца рэзкімі зменамі ў папярочным напрамку скорасці (т-ры, канцэнтрацыі) ад яе пэўнага значэння ў знешнім патоку да нуля на абцяканай паверхні ў выніку вязкага трэння (цеплаправоднасці, дыфузіі) і наліпання вязкай вадкасці на паверхню. Рэжым цячэння вызначаецца Рэйнальдса лікам і можабыць ламінарным ці турбулентным (гл.Ламінарнае цячэнне, Турбулентнае цячэнне). Даследаванні П.с. маюць важнае значэнне ў аэрагідрадынаміцы, метэаралогіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЙ,
1) частка капіталу прадпрыемства (фірмы, кампаніі), якая дае права на ўдзел у агульным сходзе пайшчыкаў-укладчыкаў, на атрыманне дывідэндаў і часткі маёмасці фірмы пры яе ліквідацыі. Фіксуецца ў дакуменце — паявым пасведчанні (у адрозненне ад акцыі не з’яўляецца каштоўнай паперай і прадметам куплі-продажу), да якога дадаюцца купоны на атрыманне дывідэндаў.
2) П. — сума ўзносу, якая выплачваецца членам кааператыва (напр., жыллёвага, дачнага, будаўнічага і інш.). Права П. — асабістае маёмаснае права члена кааператыва (можабыць прадметам дарэння, раздзелу або спадчыннасці ва ўстаноўленым законам парадку).